Размовы пра магчымы торг вакол вызваленьня беларускіх палітвязьняў маюць сэнс толькі тады, калі той, хто заклікае ці падштурхоўвае да ўгоды ці пярэчыць ёй, мае чым гандляваць.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Публікацыя блогу Валера Карбалевіча пра паралельнае існаваньне дзьвюх краінаў — «Беларусі ў эміграцыі» і «лукашэнкаўскай Беларусі» — выклікала энэргічныя дыскусіі ў сацыяльных сетках — як сярод тых, хто жыве ў Беларусі, гэтак і ў дыяспары.
Яшчэ адзін Новы год за кратамі. Для некаторых — ужо трэці ў сьмярдзючых Лукашэнкавых засьценках. Ноч, якая апусьцілася на Беларусь у 2020-м, працягваецца, і золаку не відаць.
Як маньяк-забойца ня можа спыніцца і забівае зноў і зноў, так і таталітарная дзяржава імкнецца да ўсё большага кантролю. Беларуская дзяржава зноў на паляваньні. Яе новая ахвяра — права на развод.
Падаецца, што беларусы яшчэ да канца не зразумелі, якую эпічную драму перажывае беларускі соцыюм. І пунктам адліку стаў усё той жа лёсавызначальны 2020 год.
На сьвяточных ранішніках у школах і дзіцячых садочках забаранілі «прапагандаваць заходнія каштоўнасьці». Аддзел адукацыі Жлобінскага райвыканкаму спасылаецца на даручэньне ад Савету міністраў. Вось вам зразумела без удакладненьняў, пра што можа ісьці гаворка?
Ці мае Аляксандар Лукашэнка пэўную самастойнасьць ад Расеі ў пытаньнях вайны і міру? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Прадстаўніца МЗС РФ паведаміла, што Расея не плянуе перадаваць Беларусі ядзерную зброю.
Вядома ж, 2022 год увойдзе ў гісторыю перадусім вайной пуцінскай Расеі супраць Украіны, якая зьмяніла наша жыцьцё, жыцьцё Эўропы і ўсяго сьвету.
Роўна 10 гадоў таму Радыё Свабода выдала кнігу «Слоўнік Свабоды». Розныя аўтары на розныя лады апісвалі «слова на дзень для памяці і для роздуму». Падзагаловак кнігі гучыць так: «ХХ стагодзьдзе ў беларускай мове». Мне ў тым слоўніку выпала апісаць слова «вайна».
Спатрэбілася шмат намаганьняў «калектыўнага несьвядомага», каб беларусы зразумелі, што яны і расейцы — розныя народы, што Беларусь не Расея. А пасьля 2020-га і наступных гадоў гэта сталі разумець і ў навакольным сьвеце. Такая першая дадзенасьць.
Беларуская намэнклятура не адчувае сябе элітай, гатовай браць адказнасьць за краіну. Усе чыноўнікі бачаць сябе нейкімі шрубкамі вялікай бюракратычнай машыны. І ні на што іншае не прэтэндуюць.
Што можа стаяць за абвешчаным візытам у Менск Уладзіміра Пуціна, які ня быў у Беларусі больш за тры гады? Палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст аналізуе магчымыя прычыны і сцэнары разьвіцьця падзеяў.
Днямі з дыскусіі аб пэрспэктывах сыходу Лукашэнкі з палітычнага жыцьця пачуў ад калегі пра хай і невялікую, але імавернасьць, што арыштаваць цяперашняга кіраўніка Беларусі можа той, хто сёньня прысягае яму ў вернасьці.
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі, адказнымі за спорт. І вельмі абурыўся тым, як ідуць справы ў гэтай сфэры.
Наўрад ці ў паважаных экстрэмістаў і экстрэмістак былі за апошнія месяцы лепшыя навіны, чым навіна, што можна так лёгка пазбавіцца дакумэнта, які цяпер прыносіць ім хіба толькі праблемы.
Калі па-простаму, Андрэй Зельцар усё зрабіў правільна. Так, як вучылі дома і ў школе, як па ўсім сьвеце, як у заканадаўстве.
Алейнік — кар’ерны дыплямат. І, у адрозьненьне ад многіх чальцоў цяперашняга беларускага кіраўніцтва, ня мае вайсковага ці спэцслужбісцкага мінулага.
Фактычна існаваньне грамадзянскай супольнасьці цяпер будзе забаронена на заканадаўчым узроўні. Тое, што апошнія два гады было зроблена дэ-факта, цяпер фіксуецца дэ-юрэ.
Назіраючы за нобэлеўскімі днямі асабіста ў Осла, каторы раз пераканаўся, наколькі няпоўнай, скажонай і адарванай ад рэальнасьці можа быць мэдыйная карцінка.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
У 1980-я мы сьпявалі. У «Майстроўні» і «Талацэ», у вандроўках па Беларусі, на археалягічных раскопках — словам, паўсюль, дзе зьбіралася грамада беларускай моладзі, сьпявалі народныя песьні. Была ў тых вандроўках свая песьня і ў Алеся Бяляцкага.
Як Лукашэнка помсьціць сваім палітычным ворагам і як гэта рабілі да яго ягоныя ідэйныя папярэднікі ў не такой далёкай савецкай гісторыі?
Апошнім часам Лукашэнка выконвае функцыі прэсавага сакратара Ўладзіміра Пуціна значна лепш за Дзьмітрыя Пяскова.
Дыктатары таксама людзі. Ніхто зь іх не пазбаўлены імкненьня быць лепшым за іншых. (За іншых дыктатараў, маю на ўвазе).
У гадавіну распаду СССР Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца ў Гданьску, калысцы «Салідарнасьці», зь яе былым лідэрам Лехам Валэнсам, а жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук знаходзіцца ў Осла, каб выступіць з Нобэлеўскай лекцыяй. Складана знайсьці больш сымбалічныя намёкі для аптымістычных прагнозаў.
У Беларусі адбываюцца працэсы, якія ў незалежных мэдыя атрымалі назву «прыхаваная мабілізацыя». Яны найперш тычацца сыстэмы ўліку вайсковаабавязаных грамадзян. Іх выклікаюць па позвах у вайсковыя камісарыяты, адбываецца праверка зьвестак, удакладняюцца адрасы, тэлефоны і інш.
Днямі чытаю ў аднаго расейскага (раней маскоўскага, а цяпер ці то стамбульскага, ці то бэрлінскага) публіцыста пра вайну Расеі з Украінай. Абурэньне злачынствамі расейскіх войскаў, зьнішчальныя ацэнкі Крамля, цьвярозы аналіз пэрспэктыў «ваеннай апэрацыі»...
У Беларусі апошнія два гады заканадаўчыя зьмены маюць галоўным чынам адзін кірунак. І калі ўлады абвяшчаюць пра нейкія навацыі ў заканадаўстве, то можна загадзя беспамылкова зрабіць выснову, што гаворка ідзе пра ўзмацненьне барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.
Калі ў 1996 годзе Алесь Бяляцкі ў музэі Максіма Багдановіча, дырэктарам якога ён быў, пачаў ствараць праваабарончую арганізацыю «Вясна», многія яго не зразумелі. Магчыма, нехта не разумее і сёньня.
Вызваленьне палітвязьняў магчымае толькі пры ўмове зьмены палітычнага трэнду ў Беларусі, курсу на пэўную лібэралізацыю, што прадугледжвае спыненьне рэпрэсій, а не проста вызваленьне палітзьняволеных. Але ці магчыма гэта ў сёньняшняй сытуацыі?
Звышнізкі міжнародны прэстыж лукашэнкаўскай Беларусі адштурхоўвае беларускамоўных жыхароў суседніх з Рэспублікай Беларусь рэгіёнаў ад Беларусі і беларушчыны.
Дзяржаве бывае вельмі зручна карыстацца неабыякавасьцю шараговых людзей і ігнараваць праблемы, бо валянтэркі і валянтэры ўсё вырашаць самі. Так можна адмаўляць у сучасных мэдыкамэнтах дзецям з рэдкімі генэтычнымі захворваньнямі і не прымаць закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.
Вітаўт Кіпель быў патомным менчуком і ў сілу сваёй інтэлектуальнай моцы заўсёды разумеў і ніколі не сумняваўся ў патрэбе і важнасьці аднаўленьня Старога гораду ў Менску.
Днямі абнародавалі дадзеныя апытаньня гараджанаў Беларусі, праведзенага ў жніўні-верасьні сацыёлягам Філіпам Біканавым. На пытаньне аб падтрымцы аднаго з бакоў у расейска-ўкраінскай вайне 41% рэспандэнтаў адмаўляліся займаць які б то ні быў бок, 39% выказвалі падтрымку Расеі і 20% — Украіне.
Начны званок ад Юркі Кіпеля: «Тата памёр»... Два горкія словы, за якімі схаваны глыбокі сэнс: адыходзіць цэлая эпоха. Адышоў сапраўдны волат беларушчыны, чалавек, які ўсё жыцьцё ствараў і ўмацоўваў беларускую прастору.
У лістападзе выйшла двумоўнае выданьне апошняга раману Сакрата Яновіча (1936–2013), беларускага пісьменьніка ў Польшчы. На польскую мову раман пераклаў ягоны сын, Яраслаў Яновіч, зьмяніўшы арыгінальны загаловак твору з выданьня 2008 году — «Хатняе стагодзьдзе» — на «Стагодзьдзе дуралобаў».
У сваіх публічных выступах і інтэрвію Лукашэнка ўсё часьцей разважае пра будучую адстаўку. А дакладней, пра тое, чаму ў цяперашні момант яна немагчымая, але ў будучыні ён «у любы момант гатовы».
Раптоўная сьмерць Уладзімера Макея спарадзіла шэраг кансьпіралягічных вэрсіяў пра магчымыя злавесныя намеры Масквы што да Лукашэнкі. Маўляў, гэта «чорная метка» беларускаму ўладару. Наколькі абгрунтаваныя такія здагадкі?
Сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея выклікала гарачыя спрэчкі аб тым, як варта ацэньваць жыцьцёвы шлях нябожчыка, яго ролю ў найноўшай гісторыі Беларусі. Насамрэч гэта спрэчка не пра Макея і нават не пра мінулае. А пра будучыню.
Тэма раптоўнай сьмерці міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея ў камэнтарах палітычных аналітыкаў Беларусі, Украіны і Расеі зрабілася адной з галоўных. Адбылося гэта падчас маштабнага пашырэньня і абмеркаваньня «ўкідаў» пра магчымую падрыхтоўку Масквой адхіленьня Лукашэнкі ад улады.
Няма і не было ніякай самастойнай «палітыкі Макея». Няма ніякай самастойнай палітыкі ў афіцыянта, які дастаўляе прыгатаваную кухарам страву.
Імкненьне некаторых людзей «ачалавечыць» Макея — цалкам нармальнае ў адносінах да нябожчыка. Пагатоў сам Макей некалі імкнуўся ачалавечыць свой вобраз, чым займеў сабе шмат сяброў у Эўропе і сьвеце — там, дзе чалавечнасьць цэніцца.
Самотная постаць пажылога чалавека, які цяжкім крокам ступае па абсалютна пустой плошчы ля Дому афіцэраў. З прычыны выхаду яго на вуліцу перакрытыя ўсе кварталы ў цэнтры Менску.
Беларуская палітычная сыстэма даволі спэцыфічна рэагуе на нестандартную падзею, якой стала раптоўная сьмерць высокага чыноўніка ва ўмовах пэрсаналісцкага палітычнага рэжыму. Чаму першай рэакцыяй рэжыму на сьмерць міністра Макея стала маўчаньне?
Уладзімер Макей, які раптоўна памёр на 65 годзе жыцьця, кіраваў МЗС больш за 10 гадоў — даўжэй за любога з 6 папярэднікаў за ўвесь час незалежнасьці Беларусі. Хто прыйдзе на вакантнае месца?
Ва ўзросьце 64 гадоў памёр міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей.
«Што будзе пасьля мяне? На каго пакінуць краіну?» Лукашэнка далёка ня першы дыктатар, перад якім паўстаюць такія пытаньні.
Загрузіць яшчэ