90 вернікаў удзельнічала ў Імшы Вялікага Чацьвярга. Столькі ж удзельнічалі ў Імшы праз інтэрнэт. Трансьляцыі праз інтэрнэт арганізаваны ў гомельскай парафіі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Нягдедзячы на пашырэньне пандэміі каранавірусу, у Менску працягваюцца рэпэтыцыі да параду на 9 траўня.
Негледзячы на эпідэмію і заклікі лекараў заставацца дома, шмат менчукоў (і ня толькі) скарысталіся сонечным надвор’ем і выходным днём каб наведаць Менскае мора. Тое, што мы пабачылі, у фотарэпартажы Свабоды.
Фотарэпартаж Свабоды з Чырвонага касьцёлу ў Менску.
Мікрасьвет і COVID-19: здымкі Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных захворваньняў ЗША.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Нашэньне масак стала новай нормай у многіх краінах, якія сутыкнуліся з пандэміяй каранавірусу.
Цягам тыдня рэдактар Свабоды праглядаў фатаздымкі з сусьветных сталіц у стужках інфармагенцыяў Reuters і AFP, а нашы фотакарэспандэнты здымалі жыцьцё ў Менску.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
На сёньня вядучыя спартыўныя СМІ сьвету публікуюць агляды матчаў вышэйшай лігі Беларусі па футболе. Але справа не ў дасягненьнях беларускіх футбалістаў. Свабода паназірала за адзіным афіцыйным футбольным матчам на плянэце.
Фотарэпартаж Свабоды зь беларуска-расейскай мяжы ў ноч яе закрыцьця з 17 на 18 сакавіка на памежным пункце трасы Берасьце — Менск — Масква.
Больш за ўсё людзей цікавяць крупы, апусьцелі таксама паліцы з макаронай, рысам і чамусьці з манкай. Фотарэпартаж з Эўраопту на Казіміраўскай у Менску.
З прычыны эпідэміі каранавіруса ўлады Італіі абмежавалі перамяшчэньне на ўсёй тэрыторыі краіны. Паводле стану на вечар 9 сакавіка, у краіне ўжо зафіксавана больш за 9000 выпадкаў захворваньня, 463 зь якіх закончыліся сьмерцю.
Цягам 18 месяцаў у 1918-1919 гадах гішпанскім грыпам заразіліся 550 мільёнаў чалавек. Узровень сьмяротнасьці ад «гішпанкі» быў прыблізна такі ж, як у COVID-19.
Кіраўніцтва беларускай міліцыі сабралася 4 сакавіка ў Менску, каб ускласьці кветкі да помніка тым, хто загінуў пры выкананьні службовага і воінскага абавязку. У гэты дзень у краіне афіцыйна адзначаецца Дзень міліцыі.
29 лютага прайшоў інклюзіўны спэктакль «Аднойчы ў вялізным горадзе» -- першы на сцэне Купалаўскага. Праўда, ад нацыянальнага тэатру гэтым разам толькі сцэна і некалькі майстар-клясаў для маладых актораў. Аўтары спэктаклю “Аднойчы ў вялізным горадзе” — сямейны інклюзіў-тэатар «І»
Зранку 28 лютага стала вядома, што ў студэнта БНТУ з Ірану выявілі COVID-19 — гэта першы выпадак новага каранавірусу ў Беларусі. Хворага і асобаў, якія зь ім кантактавалі, зьмясьцілі ў закрытыя боксы Менскай інфэкцыйнай лякарні. Сама лякарня цяпер на карантыне.
У Празе 27 лютага, у пятую гадавіну забойства Барыса Нямцова зьявілася плошча ягонага імя. Прага стала чацьвёртым горадам, які перайменаваў у гонар расейскага палітыка плошчу, на якой (альбо побач зь якой) знаходзіцца амбасада Расеі. Папярэднімі былі Вашынгтон, Вільня і Кіеў.
У Менск з казаскага Ўральску прывезьлі парэшткі пісьменьніка Зьмітрака Бядулі. Ён памёр 3 лістапада 1941 года ў эвакуацыі і быў пахаваны на гарадзкіх могілках. Дзе і калі адбудзецца перапахаваньне на радзіме, пакуль невядома.
27 лютага спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня славутага беларускага мастака і графіка Міхася Сеўрука. Вашай увазе падборка ягоных твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь.
У Менску прайшоў мужчынскі забег за нагоды сьвяткаваньня 23 лютага. Абавязковай умовай было бегчы з голым торсам. Беглі як вайскоўцы, супрацоўнікі МНС, так і звычайныя аматары бегу. Арганізатар імпрэзы – Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі.
У менскім культурным хабе ОК16 адбылася самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы. На шасьці пляцоўках праходзілі майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі і канцэрты. Напрыканцы сьвята выступіў Лявон Вольскі.
У менскім культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, д. 16, корпус 27) адбываецца самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы. На шасьці пляцоўках праходзяць майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі. На дзьвюх музычных сцэнах выступаюць: Akute, Volski, а таксама выступы новых імёнаў у беларускай музыцы.
У апошнюю зіму Другой Сусьветнай вайны брытанскія і амэрыканскія самалёты ператварылі адзін з найпрыгажэйшых нямецкіх гарадоў у руіны, забіўшы ў Дрэздэне дзясяткі тысяч людзей. Дагэтуль вядуцца спрэчкі наконт таго, наколькі апраўданым было тое бамбаваньне.
Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, асноўным экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
У індустрыяльным парку «Вялікі камень» каля Менску працуюць каля 500 кітайцаў. 400 зь іх зьехалі на вакацыі ў Кітай.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Як увесьці карантын для гораду, у якім жыве 11 мільёнаў
16 студзеня ў Інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч выступіў Ільля Хржаноўскі – расейскі рэжысэр і прадзюсэр. Цяпер Хржаноўскі найбольш вядомы маштабным праектам «Даў», дэталёваму апісаньню якога быў прысьвечаны ўвесь ягоны выступ у Менску.
Частку дрэваў Грушаўскага сквэру могуць высекчы. Мясцовыя жыхары супраць.12 студзеня, у нядзелю, яны выйшлі ў сквэр і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды.
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў 9 студзеня 2020 году ў адзінаццаты раз назвала ляўрэатаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» — за ўклад у разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў мінулым 2019 годзе. Урачыстасьць прайшла ў менскім клюбе «Бруге».
У результаті авіакатастрофи загинули 176 людей – усі, хто був на борту
Імправізаваную стайню паставілі каля Калоскай царквы ў Горадні напярэдадні Раства па Юліянскім календары. Апрача галоўных пэрсанажаў батлейкі — Сьвятой Сям’і — у батлейцы пасяліліся жывыя авечкі і козы.
Із осені у Австралії тривають лісові пожежі. На південному сході континенту горять ліси, місцева влада організовує примусову евакуцію людей. Від початку пожеж загинули 23 людини, зруйновано понад 1200 будинків, дві електростанції.
С 1920-х и до конца 1980-х годов в Советском Союзе последовательно запускали кампании по сокращению потребления алкоголя. Они не были успешными.
Бальшавіцкае паўстаньне ў Бэрліне, грамадзянская вайна ў Расеі, першы пералёт без прыпынку праз Атлянтычны акіян і штодзённыя рэйсы цэпэлінаў. Гэтыя рэдкія здымкі паказваюць некаторыя падзеі і моманты, якія дапамагаюць уявіць карціну жыцьця 100 гадоў таму.
У Менску 29 сьнежня прайшоў пяты за месяц мітынг супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. Пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы прайшло шэсьце да плошчы Незалежнасьці, праз гадзіну па заканчэньні — «жывы ланцуг» калі Галоўпаштамта.
У Купалаўскім тэатры прэм’ера — галоўны рэжысэр Мікалай Пінігін паставіў адну з самых знакавых п’ес Шэкспіра «Кароль Лір».
.
Загрузіць яшчэ