У некаторых краінах масавыя пратэсты сутыкнуліся з гвалтам, згарэў сабор Нотр-Дам, комік стаў прэзыдэнтам Украіны да таго, як увязацца ва ўнутраную палітычную спрэчку ЗША, а падлетак натхніў на дзеяньні і выклікаў спрэчку сваімі прагнозамі наконт зьмяненьня клімату: вось тры дзясяткі фатаздымкаў, якія ілюструюць самыя цікавыя падзеі 2019 году.
Нотр-Дам, Вэнэсуэла, Зяленскі, Грэта, Трамп. 2019 год у фатаздымках

1
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паціскае руку кіраўніку Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну пасьля сустрэчы ў Віетнаме, 27 лютага.

2
Дэманстрацыя перад македонскім парлямэнтам супраць зьмены назвы краіны на Паўночную Македонію, 9 студзеня.

3
Дзяўчына з Анапры (Мэксыка) дакранаецца далонямі праз агароджу на мэксыканска-амэрыканскай мяжы з чалавекам у ЗША, пакуль сьвятары з абедзьвюх краінаў моляцца за мігрантаў, 26 лютага.

4
Паліцыянт страляе гумовымі кулямі падчас пратэсту супраць прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры, 23 студзеня.

5
Іранскія жанчыны робяць сэлфі падчас цырымоніі, прымеркаванай да 40-годдзя Ісламскай рэвалюцыі ў Тэгеране, 11 лютага.

6
Салдат спэцыяльнага «пошукавага батальёну» Міністэрства абароны Беларусі ўдзельнічае ў эксгумацыі братняй магілы з астаткамі соцень людзей, забітых у габрэйскім гета падчас нямецка-фашысцкай акупацыі Берасьця ў Другой сусьветнай вайне, 26 лютага.

7
Аўганскія вяскоўцы пераносяць авечак з рэгіёну, які пацярпеў ад паводкі, 2 сакавіка.

8
Аўтамабіль едзе па дарозе, створанай у зімовы сэзон для злучэньня берагоў абледзянелай ракі Енісей, Расея, 3 сакавіка.

9
Украінскі комік і кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі гуляе ў настольны тэніс у сваім штабе, 31 сакавіка. У траўні ён быў абраны прэзыдэнтам Украіны.

10
Уцекачы і мігранты пратэстуюць каля лягера для ўцекачоў на поўначы Грэцыі, 6 красавіка.

11
Галубы ляцяць перад плякатам прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана, 7 красавіка.

12
Дзеці на зробленых з падзёртай вопраткі арэлях у ромскім лягеры каля Прышціны, Косава, 8 красавіка.

13
Падзеньне шпіля сабору Парыскай Божай Маці ў час пажару, 15 красавіка.

14
Палестынцы правяраюць пашкоджаньні ў разбураным будынку пасьля авіяўдару Ізраілю ў паўднёвай частцы сэктару Газы, 5 траўня.

15
Пяцігадовы аўганскі хлопчык, які страціў правую нагу падчас перастрэлкі, танцуе ў шпіталі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для ахвяраў вайны і людзей з інваліднасьцю, 7 траўня.

16
Мужчына выносіць пацярпелае дзіця пасьля авіяўдару сырыйскіх урадавых сілаў і іх саюзьнікаў па горадзе Маарэт Аль-Наман, 6 траўня.

17
Жанчына ўдзельнічае ў гей-прайдзе ў Бухарэсьце, 22 чэрвеня.

18
Боінгі 737 MAX на лётнішчы ў Сіетле, штат Вашынгтон, ЗША, 1 ліпеня; палёты на іх былі спыненыя пасьля крушэньняў дзьвюх такіх машынаў.

19
Паліцыя затрымлівае пратэстоўцаў падчас антыўрадавага пратэсту ў Маскве, 27 ліпеня.

20
Кадр з ваенных дзеяньняў турэцкіх сілаў на поўначы Сырыі, у рэгіёне, дзе пражываюць курды, 16 кастрычніка.

21
Індыйскія жанчыны пакланяюцца богу Сонца ў рэчцы Ямуна падчас рэлігійнага фэстывалю ў Нью-Дэлі, 3 лістапада.

22
Мурал з выявай швэдзкай моладзевай эка-актывісткі Грэты Тунбэрг у цэнтры Сан-Францыска, 12 лістапада.

23
Паліцыя ўжывае сьлезацечны газ для разгону прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Балівіі Эва Маралеса ў сталіцы краіны Ла-Пасе, 13 лістапада.

24
Паліцыянт наступае на парасон, якім карысталіся прадэмакратычныя пратэстоўцы падчас сутычак каля Палітэхнічнага ўнівэрсітэта Ганконгу, 18 лістапада.

25
Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты для разгону дэманстрантаў падчас антыўрадавага пратэсту ў Тбілісі, 18 лістапада.

26
Прарасейскія сэпаратысты шукаюць міны, Данецкая вобласьць, 19 лістапада.

27
Банк у горадзе Шагрыяр у Іране, спалены падчас антыўрадавых пратэстаў, 20 лістапада.

28
Дапамога параненаму ўдзельніку акцыі пратэсту ў Багдадзе, 28 лістапада.

29
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае перад журналістамі на газоне Белага дому падчас разгляду Палатай прадстаўнікоў ЗША заявы аб яго імпічмэнце, 2 сьнежня.

30
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (справа), прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон (у цэнтры) і прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы ў Елісейскім палацы ў Парыжы 9 сьнежня.