З восені ў Аўстраліі працягваюцца пажары. На паўднёвым усходзе кантынэнту гараць лясы, мясцовыя ўлады арганізуюць прымусовую эвакуацыю людзей. З пачатку пажараў загінулі 23 чалавекі, зьнішчана больш за 1200 дамоў і дзьве электрастанцыі.
Пажар практычна цалкам зьнішчыў нацыянальны парк Фліндэрс-Чэйз у турыстычным рэгіёне краіны. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Скот Морысан 4 студзеня загадаў набіраць каля 3000 ваенных рэзэрвістаў для барацьбы з буйнымі пажарамі.