У апошнюю зіму Другой Сусьветнай вайны брытанскія і амэрыканскія самалёты ператварылі адзін з найпрыгажэйшых нямецкіх гарадоў у руіны, забіўшы ў Дрэздэне дзясяткі тысяч людзей. Дагэтуль вядуцца спрэчкі наконт таго, наколькі апраўданым было тое бамбаваньне.
«Найжахлівейшы кашмар»: 75 гадоў бамбаваньню Дрэздэна

1
Дрэздэн у 19-м стагодзьдзі, калі горад быў адным з культурных цэнтраў Эўропы.

2
Дрэздэнскі сабор Божай Маці ў 1930 годзе, незадоўга да прыходу ва ўладу нацыстаў, якія разьвязалі Другую сусьветную вайну.

3
Савецкія вайскоўцы ў заходняй Польшчы ў студзені 1945 году. Празь месяц войскі заходніх саюзьнікаў ўжо месьціліся на заходняй мяжы Нямеччыны, а Чырвоная армія прасоўвалася праз усходнюю частку Нямеччыны.

4
Брытанскія бамбавікі Lancaster на баявым вылеце падчас Другой сусьветнай вайны. Да 1945 году брытанскія вайскова-паветраныя сілы пачалі ладзіць маштабныя бамбаваньні нямецкіх гарадоў з намерам «зламаць баявы дух іх насельніцтва». Раней падчас вайны ад нямецкіх бамбаваньняў цывільных аб’ектаў загінулі больш за 40 тысяч брытанцаў.

5
У брытанскі бамбавік Lancaster закладаюць запальныя прыстасаваньні і магутную бомбу-«блакбастэр». Увечары 13 лютага 1945 году 244 бамбавікі Lancaster абрынулі такую сумесь на Дрэздэн.

6
Падчас бамбаваньня гараць ускраіны Дрэздэну. Праз тры гадзіны пасьля першага авіяналёту, калі ў горадзе гасілі пажары і ацалелыя людзі ўжо выходдзілі са сховішчаў, другая хваля брытанскіх бамбавікоў скінула яшчэ 1,800 тон бомбаў на Дрэздэн у вагні.

7
Потым былі іншыя авіяналёты, у тым ліку 311 амэрыканскіх бамбавікоў Boeing B-17 (на здымку) на наступны дзень.

8
16 лютага Дрэздэн усё яшчэ гарэў пасьля бамбаваньняў.

9
Руіны будынкаў у цэнтры гораду пасьля бамбаваньня. Вось як апісаў вуліцы падчас другога бамбаваньня 9-гадовы нямецкі хлопчык: «Агонь, толькі агонь, куды б мы ні глядзелі... Гэта было неверагодна, горш за найжахлівейшы кашмар».
10
Гурба целаў, якія потым публічна спальвалі. Падчас бамбаваньняў загінулі каля 25,000 чалавек. Пажары былі настолькі магутныя, што людзей літаральна засмоктвала ў вагонь.
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.
Гурба целаў, якія потым публічна спальвалі. Падчас бамбаваньняў загінулі каля 25,000 чалавек. Пажары былі настолькі магутныя, што людзей літаральна засмоктвала ў вагонь.
Гурба целаў, якія потым публічна спальвалі. Падчас бамбаваньняў загінулі каля 25,000 чалавек. Пажары былі настолькі магутныя, што людзей літаральна засмоктвала ў вагонь.
11
Целы ў дрэздэнскім падвале, дзе людзі хаваліся ад бомбаў. Паколькі пажары высмоктвалі амаль ўвесь кісларод, многія людзі ў сховішчах задыхаліся.
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.
Целы ў дрэздэнскім падвале, дзе людзі хаваліся ад бомбаў. Паколькі пажары высмоктвалі амаль ўвесь кісларод, многія людзі ў сховішчах задыхаліся.
Целы ў дрэздэнскім падвале, дзе людзі хаваліся ад бомбаў. Паколькі пажары высмоктвалі амаль ўвесь кісларод, многія людзі ў сховішчах задыхаліся.

12
Руіны сабора Божай Маці і разбураная статуя пратэстанцкага рэфарматара Марціна Лютэра пасьля бамбаваньня. Гэты сабор і статуя ёсьць на ранейшым фота ў галерэі.

13
Амэрыканскі салдат Курт Вонэгут, які быў у нямецкім палоне ў Дрэздэне падчас бамбаваньня, напісаў знакаміты раман «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак», прысьвечаны тым падзеям.

14
Руіны будынкаў у цэнтры Дрэздэну. Брытанскі ваеннапалонны, які быў у горадзе падчас бамбаваньняў прыгадваў што абвугленыя целы дарослых было відаць у руінах, але ад дзяцей амалі нічога не засталося, «бо дзіцячыя костачкі занадта тонкія, і яны проста расплавіліся».

15
Акрамя «дэмаралізацыі» насельніцтва, яшчэ адной мэтай бамбаваньня Дрэздэну было стварыць паток ўцекачоў і такім чынам заблякаваць дарогі ва ўсходняй Нямеччыне, па якіх нацысты перакідвалі падмацаваньні на ўсходні фронт супраць савецкіх войскаў.
![Амэрыканская зводка навінаў таго часупаведамляла, што бамбаваньне «дапамагае [савецкім] сілам, якія знаходзяцца за 70 міляў [115 кілямэтраў] адтуль».](https://gdb.rferl.org/1b6da4d5-8c36-404e-802e-591c76438333_w1024_q10_s.jpg)
16
Амэрыканская зводка навінаў таго часупаведамляла, што бамбаваньне «дапамагае [савецкім] сілам, якія знаходзяцца за 70 міляў [115 кілямэтраў] адтуль».

17
У інструкцыі для пілётаў брытанскіх вайскова-паветраных сіл, таксама казалася, што бамбаваньне "пакажа расейцам, калі яны прыйдуць, на што здольныя нашыя ВПС".

18
Выглядае, што брытанскі прэм'ер-міністар Уінстан Чэрчыль засумняваўся ў правільнасьці загаду аб бамбаванні пасьля таго, як пра вынікі апэрацыі паведамілі ў Лёндан. У сакавіку 1945 году Чэрчыль напісаў: «Мне здаецца, што варта перагледзець пытаньне аб бамбаваньні намецкіх гарадоў, якое робіцца проста, каб павялічыць жах, хоць і тлумачыцца іншымі падставамі».

19
Крама ў Дрэздэне, якая ў канцы 1945 году прадае туалетныя прыналежнасьці, касмэтыку, а таксама ўгнаеньні і фарбы.

20
Людзі разьбіраюць руіны ў 1952 годзе.

21
Многія з архітэктурных помнікаў Дрэздэну былі даноўленыя па гістарычных фатаздымках з выкарыстаньнем камянёў, знойдзеных у руінах.

22
Дрэздэн у 2014 годзе пасьля завяршэньня праектаў рэканструкцыі. Гэтаму дапамагаў і брытанскі дабрачынны фонд, які сабраў £600,000 ($779,000) прыкладна ў 2,000 чалавек і 100 кампаній у 1993 годзе.

23
Дрэздэн у 2019 годзе, з адбудаваным саборам Божай Маці (справа). Праз 75 гадоў пасьля разбурэньня гораду, бамбаваньне застаецца адной са спрэчных старонак у гісторыі Другой Сусьветнай вайны.