«Ані кроплі!» Савецкія антыалькагольныя плякаты


Плякат 1929 году. Дзіця перакрэсьлівае літару ў слове: замест «спирт» атрымліваецца «спорт». У 1929 годзе савецкі ўрад выдаў распараджэньне аб масавым закрыцьці піўнушак і іншых месцаў продажу алькаголю.

Надрукаваны ў 1929 году плякат. «Ганьба тым, якія атрымліваюць заробак у чорнай касе!» – абвяшчае надпіс. У «чорнай касе» выдавалі грошы людзям, якія, як лічылася, парушылі працоўную дысцыпліну. Мяркуючы па надпісе, аўтары плякату зьвязваюць злоўжываньне алькаголем зь нізкай прадукцыйнасьцю, якая, у сваю чаргу, выклікала занепакоенасьць адносна выкананьня плянаў пяцігодкі.

«Напіўся, лаяўся, зламаў дрэўца – сорамна глядзець людзям у твар». Падчас чарговай антыалькагольнай кампаніі ў 1958 годзе забаранілі продаж гарэлкі ў многіх месцах.


«У наш здаровы побыт алькаголю шлях зачынены». У 1959 годзе Інстытут санітарнай асьветы Міністэрства аховы здароўя СССР выдаў гэты плякат накладам каля 30 тысяч асобнікаў.





«Калектыўныя гулянкі нам даўно час спыніць!» – антыалькагольная кампанія 1972 году супала з плянамі скарачэньня вытворчасьці моцных напояў пры адначасовым павелічэньні вытворчасьці безалькагольных напояў, а таксама віна і піва. Да канца 1970-х гадоў спажываньне алькаголю дасягнула самага высокага ўзроўню ў гісторыі краіны.

«Ганебная парачка – лайдак з гарэлачкай!» Гэты плякат выдадзены ва Ўкраіне ў 1981 годзе.

«І мама любіць не мяне». Плякат, выдадзены ў 1982 годзе.


На гэтым плякаце 1985 году слоік таматнага соку наносіць «сокрушительный» удар па бутэльцы гарэлкі. У 1985 годзе савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў прыняў «сухі закон», абвясьціўшы аб шырокамаштабнай антыалькагольнай кампаніі з частковай забаронай алькаголю. Цэны на алькаголь вырасьлі, а продаж строга абмежавалі.

1985 год. «Ад п'янства – крок да злачынства».

Бутэлька «мяняе» этыкетку – зь «Белага віна» на «Натуральны сок». Тэкст абвяшчае: «Гэтая абнова мне да твару».



