Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Пустыя рэстарацыі ў Рыме, дэзынфэкцыя ў Празе, пахаваньне ахвяры COVID-19 у Тэгеране, урачыстасьці ва Ўхані. 15 фотаімгненьняў тыдня

1
Сабака ідзе паўз амаль пусты рэстаран у Рыме. Праз карантын у Італіі спрабуюць стрымаць пашырэньне каранавірусу.

2
12 сакавіка рабочы ў ахоўным касцюме дэзынфікуе трамвай у Празе. У Чэхіі амаль 100 пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам.

3
Людзі ў масках і пальчатках моляцца над целам былога чыноўніка Ісламскага рэвалюцыйнага гвардзейскага корпусу Фарзада Тазары, які памёр 9 сакавіка пасьля заражэньня новым каранавірусам, на могілках недалёка ад Тэгерану.

4
Круізны карабель "The Grand Princess", які перавозіў пасажыраў, сярод якіх быў выяўлены каранавірус. Мост Golden Gate у Сан-Францыска, штат Каліфорнія

5
Сьвяткаваньне мэдыкаў пасьля таго, як усіх пацыэнтаў выпісалі з часовага шпіталю, пабудаванага для лячэньня людзей з COVID-19 у горадзе Ухань, Кітай.

6
Холі, веснавы фэстываль фарбаў у Алахабадзе, Індыя.

7
Мясцовыя жыхары наносяць каляровы парашок адзін на аднаго падчас сьвята фарбаў Холі ў Калькуце, Індыя.

8
Сырыйскі рабочы ідзе на прымітыўны нафтаперапрацоўчы завод у сельскай мясцовасьці ў паўночна-ўсходняй правінцыі Хасаке, недалёка ад турэцкай мяжы.

9
Удзельнік акцыі пратэсту супраць зьмены тэрмінаў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у Крамлі. Масква.

10
Сырыйская дзяўчынка ў прытулку для ўцекачоў у памяшканьні былой турмы ў горадзе Ідліб.

11
Так праходзіла акцыя пратэсту ў падтрымку правоў жанчыны і супраць гвалту. Баку, Азэрбайджан, 8 сакавіка.

12
Лягер для ўцекачоў і мігрантаў на востраве Лесбас, Грэцыя.

13
На жаночым маршы ў Карачы, Пакістан.

14
Мігранты набліжаюцца да турэцка-грэцкай мяжы. Тысячы мігрантаў накіраваліся да сухаземнай мяжы Турэччыны з Грэцыяй пасьля таго, як на мінулым тыдні ўрад прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана заявіў, што больш ня будзе перашкаджаць мігрантам і ўцекачам пераходзіць на тэрыторыю Эўразьвязу.

15
Рынак у Алматы, Казахстан.