Нашэньне масак стала новай нормай у многіх краінах, якія сутыкнуліся з пандэміяй каранавірусу. У той час, калі ўвесь сьвет змагаецца з дэфіцытам масак, многія людзі знаходзяць крэатыўныя спосабы закрыць твар і абараніць сябе.
Мода на маскі ў эпоху каранавірусу
1
Мадэльер Фрыдэрыка Ёрцыг надзявае маску на манекен у сваёй краме ў Бэрліне.
2
Маскі са стразамі дызайнэркі Саміі аз-Заклех прадаюцца ў яе краме ў Амане (Ярданія).
3
Прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутова.
4
Жанчына паказвае маску, зробленую харвацкім дызайнэрам Зоранам Араговічам.
5
Маска, зробленая ў палестынскай майстэрні ў лягеры ўцекачоў у Лібане.
6
Нямецкая мадэль Францыска носіць маску, зробленую на замову ў краме Pia Bolte Style у Мюнхене, Нямеччына.
7
Зялёная маска, створаная дызайнэрамі Сталінай Свэйкоўскай і Нэльсанам Хіменэсам у Сан Антоніё дэ Лас Альтас, Вэнэсуэла.
8
Тайскі будысцкі манах Пхра Кру Палад Сітхіват.
9
Футбаліст Алан Гордан мае маску-панду.
10
Маска ў краме мэдычных тавараў у Мехіка.
11
Студэнты ў Калюмбіі носяць маскі, зробленыя зь перапрацаваных матэрыялаў. Яны зрабілі гэта ня толькі для абароны, але і на знак пратэсту супраць нястачы масак у гарадзкіх аптэках.
12
Паліцыянты ў Калі, Калюмбія.
13
Валянтэр достаўляе прадукты для малазабясьпечаных сем'яў у Панаме.
14
8-гадовы Панджы носіць маску ў форме жывёлы. Джакарта, Інданэзія.