Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай праваабарончай арганізацыі «Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі».
Блогерку Бэлу Бабаханьян, якая была пад арыштам у Менску, выслалі ў Ерэван. Яна правяла два тыдні за кратамі ў Беларусі. Бабаханьян мае і армянскае, і беларускае грамадзянства, больш за 27 гадоў жыла ў Беларусі, а ў апошнія гады вяла блог «У Бэлы», актыўна выказвалася ў падтрымку армянскіх інтарэсаў і ўступала ў вострыя дыскусіі з азэрбайджанцамі ў сацыяльных сетках.
Паводле словаў Бабаханьян, пасьля арышту зь ёю сустрэўся кіраўнік партыі «Квітнеючая Армэнія» Гагік Царукʼян, які аказаў ёй прававую падтрымку, задзейнічаў дыпляматычныя каналы і асабістыя сувязі. Яе выслалі ў Армэнію на самалёце бізнэс-клясы, які выкарыстоўвае сямʼя Лукашэнкаў.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Тут фрагмэнты размовы.
- Мне невядома пра нейкія дзеяньні армянскіх уладаў для вызваленьня Бабаханьян. Думаю, што гэта вынікі асабістага ўмяшаньня Гагіка Царукʼяна, які мае сяброўскія адносіны і агульныя бізнэс-інтарэсы з Лукашэнкам.
- Мяркую, што ў гэтым выпадку блізкія адносіны Царукʼяна з Лукашэнкам пераважылі інтарэсы Азэрбайджану. Выглядае, што ў Лукашэнкі не было асабістай палітычнай зацікаўленасьці трымаць блогерку ў турме.
- Цалкам непраўдападобная вэрсія, што армянскія ўлады выдадуць рэжыму Лукашэнкі кагосьці зь беларускіх актывістаў, якія знайшлі прытулак у Армэніі. Армэнія — сябра Рады Эўропы, а ў Беларусі існуе сьмяротнае пакараньне і катаваньні. Таму калі б Армэнія перадала беларускага грамадзяніна, дык парушыла б свае абавязаньні ў рамках Эўрапейскай канвэнцыі.
- Мы займаліся выпадкамі, калі армянскія ўлады не перадалі беларускіх грамадзян, зыходзячы з таго, што яны могуць зазнаць бесчалавечнае абыходжаньне ў Беларусі. І ў аснове было тое, што супраць іх ідзе крымінальны перасьлед за палітычныя погляды.
- Лукашэнка абавязкова павінен быў атрымаць згоду Крамля на вызваленьне блогеркі. Тут цікава тое, што пры згодзе Крамля Лукашэнка пагадзіўся на пасярэдніцтва Гагіка Царукʼяна. А далей гэты факт будуць выкарыстоўваць для нейкага павелічэньня значнасьці Царукʼяна як прарасейскай фігуры ў армянскай палітыцы.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум