У Празе 27 лютага, у пятую гадавіну забойства Барыса Нямцова зьявілася плошча ягонага імя. Яна была перайменаваная ў адпаведнасьці з рашэньнем гарадзкой рады і тапанімічнай камісіі Прагі. Раней плошча называлася «Пад каштанамі», і менавіта па гэтым адрасе разьмяшчалася расейская амбасада. Цяпер афіцыйны адрас расейскай амбасады зьменіцца: адна з шыльдаў з новай назвай усталяваная непасрэдна перад цэнтральным уваходам у дыпляматычную місію.