Іранскія ўлады арыштавалі пляменьніцу вярхоўнага лідэра Ірану, аяталы Алі Хамэнэі, пасьля таго, як яна запісала відэа, у якім ахарактарызавала ўрад, які ўзначальвае яе дзядзька, як «рэжым, які забівае дзяцей».
Цяпер пратэсты праходзяць у Шанхаі, Пэкіне і іншых буйных гарадах Кітая.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
Учора ён паехаў на допыт у Баранавічы і адтуль ужо не вярнуўся.
Такім чынам беларускія актывісты пратэстуюць супраць швэдзкай кампаніі, якая аказалася ў цэнтры скандалу з эксплюатацыяй працы палітычных зьняволеных.
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
41-гадовы айцец Віталь Чабатар належыць да ордэна клярэтынаў, служыць у Магілёве 15 гадоў.
У МУС налічылі амаль 160 беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь міністаркай нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу «беларускім валянтэрам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне».
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
Франак Вячорка, старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, у эфіры Свабоды Premium паведаміў пра вынікі яе візыту ў Чэхію, у тым ліку пра візавыя пытаньні і адкрыцьцё офісу дэмсілаў у Чэхіі.
Якая дынаміка колькасьці палітвязьняў у Беларусі і Расеі? Як адрозьніваецца пакараньне «за палітыку» ў кожнай з краін? За якую палітычную дзейнасьць перасьледуюць у Беларусі, але пакуль яшчэ не караюць у Расеі (і наадварот)?
У эфіры Свабоды Premium размаўляем зь сябрам Каараднацыйнай Рады, палітолягам Андрэем Ягоравым пра тое, ці зможа Каардынацыйная рада ў выніку рэфармаваньня стаць эфэктыўным органам, як ідзе падача заяўкаў, што будзе з народнай падтрымкай дэмакратычных сілаў, калі сытуацыя паразы працягнецца доўга.
Сталі вядомыя падрабязнасьці пасьлявыбарнага бунту ў бабруйскай калёніі, які адбыўся 13–16 жніўня 2020 году.
КДБ абвінаваціў клінінгавую кампанію ў нявыплаце падаткаў, у тым, што «дзяржаве нанесена шкода ў асабліва буйным памеры». Пра затрыманьне пяці чалавек паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае, ці прызнаюць Ціханоўскую «абранай прэзыдэнткай» заходнія краіны, і адказвае на пытаньне, што можа зьмяніцца ў выпадку ўступленьня Беларусі ў вайну.
Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў называе ГУБАЗіК карным падразьдзяленьнем рэжыму дзеля барацьбы з іншадумствам.
Пасьля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня ня выйшлі на волю музыкі гурту TOR BAND Зьміцер Галавач і Яўген Бурло. На пачатку лістапада зьявілася інфармацыя, што песьні TOR BAND і сацыяльныя сеткі гурту прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Вырак агучылі 13 лістапада. Эўразьвяз рыхтуе санкцыі супраць Тэгерану.
У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў.
Свабода даведалася, што адбываецца з традыцыйнымі для Беларусі апазыцыйнымі партыямі і рухамі, многія зь якіх засталіся ў ценю агульнанацыянальных пратэстаў 2020 года і маштабных рэпрэсіяў, якія пасьледавалі за імі.
На аўкцыёне 10 лістапада прадалі сканфіскаваны за нявыплату штрафаў дачны надзел вядомай актывісткі Ніны Багінскай, паведаміў тэлеканал «Белсат» з спасылкай на супрацоўніка РУП «БелЮрЗабесьпячэньне».
Да інтэрнэт-акцыі ў абарону нацыянальнага лёзунгу, які беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс «нацысцкай сымболікі», далучыліся апазыцыйныя лідэры Беларусі і незалежныя журналісты, заходнія дыпляматы, а таксама звычайныя беларусы і грамадзяне іншых краін.
Пісаць успаміны пра Алеся Бяляцкага рана ды й не да месца. Чалавек у росквіце гадоў, на піку міжнароднага прызнаньня і зь яснаю пэрспэктываю плённай і актыўнай дзейнасьці ў вольнай Беларусі, дарма што пакуль у турме.
Беларусаў адпраўляюць за краты за нязгоду з палітыкай Лукашэнкі і за крытыку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Тыдзень таму завяршылася абвешчанае ўладамі «грамадзкае абмеркаваньне» праекта закона «Аб зьмене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» ад 11 лютага 2000 года.
«Ён усё жыцьцё шмат працаваў, стараўся ўсім дапамагаць. Ён разумны і мэтанакіраваны». Так кажа пра свайго брата Вячаслаў Кузьміцкі. Ягоны брат Станіслаў нядаўна атрымаў 15 гадоў пазбаўленьня волі за тое, што адміністраваў тэлеграм-чаты. Свабода даведалася, хто такі Станіслаў Кузьміцкі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у судовым рашэньні пазначана: «для выплатаў супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных справаў за дадатковы час на службе падчас пасьлявыбарчых пратэстаў». Падчас гэтых пратэстаў фігуранты ўжо былі ў турме.
Ці стала больш анкалягічных хворых у Беларусі праз COVID-19? Ці лечыць каранавірус ад раку? Ці можа каранавірус у пэўных выпадках падштурхнуць рост ракавых клетак? У якім стане цяпер беларуская мэдыцына ва ўмовах рэпрэсій і жорсткіх міжнародных санкцый?
Менскі гарадзкі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Марыя Грыц — беларуска, незалежная журналістка, грамадзкая актывістка, двойчы эмігрантка, жонка і маці трохгадовай Фасолі. Мы гаворым пра тое, навошта плянуе пабудаваць у Беластоку сінічнікі, чаму ня можа набыць сабе другую пару джынсаў і дзеля чаго сьпякла і замарозіла ў Польшчы піражкі з капустай.
У Іране, нягледзячы на рэпрэсіўныя дзеяньні ўладаў, людзі працягваюць пратэставаць супраць палітычнага ладу ў краіне.
Ганна Краўчанка, кіраўніца праекту Каардынацыйнай рады «Движбот», расказвае Свабодзе Premium пра сутнасьць гэтай ініцыятывы, пра тое, як зьмянілі яе жыцьцё падзеі 2020 году. Грамадзкая актывістка перакананая, што прыхільнікаў пераменаў па-ранейшаму большасьць, нягледзячы на брутальныя рэпрэсіі.
Грамадзянін Ізраілю Аляксандар Фруман апублікаваў прыватнае расьсьледаваньне свайго арышту і катаваньняў, якія перажыў у Менску з 9 па 13 жніўня 2020 году. Ён назваў прозьвішчы сваіх карнікаў, сярод якіх начальнік Савецкага РУУС Сяргей Каліньнік, ягоны намесьнік Цімур Кесель і байцы АМАПу.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў 2 лістапада заявіў, што сілавыя ведамствы не выключаюць спробы «дэструктыўных сіл» аднавіць «пратэставую актыўнасьць, у тым ліку з выкарыстаньнем аб'ектаў папраўчай сыстэмы».
Па месцы жыхарства абвінавачаных было канфіскавана шмат улётак з заклікамі аб зрыве рэфэрэндуму праз псаваньне бюлетэняў.
Пасьля 2020 году ўлады пайшлі ў наступ на інфармацыйным фронце. Яны стваралі тэлеграм-каналы, сайты, дадавалі прапагандысцкага аганьку сумным афіцыйным СМІ і пайшлі… у ютуб.
На шасьцёх менчукоў завялі справу па артыкуле «Злоснае хуліганства» за салідарнасьць з Украінай. Яны вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі на лініі электраперадач у Маскоўскім раёне Менску. Акцыя адбылася ў дзень падрыву Керчанскага моста, які зьвязвае акупаваны Крым з Расеяй.
У Менску завялі справу паводле артыкулу «Злоснае хуліганства» за салідарнасьць з Украінай.
На праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся «пакаяльныя відэа» з дырэктарам кампаніі і двума супрацоўнікамі, піша «Вясна».
Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі
Ураджэнец Вялейкі, беларускі дырыгент Віталь Алексяёнак цяпер працуе ў італьянскім тэатры Ля Скаля, дзе 15 кастрычніка адбылася прэм’ера опэры «Маленькі прынц», якую ён паставіў.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, кіраўнік дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка расказаў у эфіры Свабоды Premium пра сустрэчу дэпутатаў з прадстаўнікамі палку Каліноўскага, пра тое, каго ён лічыць легітымнымі прадстаўнікамі Беларусі.
Вялікая група жанчын-актывістак у сталіцы Афганістану правяла ў аўторак акцыю пратэсту супраць выключэньня Талібанам дзясяткаў студэнтак з інтэрнату Кабульскага ўнівэрсытэту.
«Мы вядзем кансультацыі з партнэрамі ў Эўракамісіі пра магчымасьць выданьня праязных дакумэнтаў для грамадзян Беларусі, у пэрспэктыве можа стаць пытаньне пра магчымасьць выдачы пашпартоў дэмакратычнай Беларусі».
17 кастрычніка чакаецца прысуд у гучнай «справе Аўтуховіча». Што пра яе трэба ведаць.
У суботу ў сумнавядомай іранскай турме Эвін, вядомай тым, што там утрымліваюць палітвязьняў, журналістаў і замежных грамадзянаў, адбыўся моцны пажар.
Разгляд скаргі жыхара Берасьця Юрыя Касьцюка на рашэньне дэпартаваць яго з Расеі ў Беларусь прызначаны на 17 кастрычніка, паведаміў у сваім тэлеграм-канале каардынатар ініцыятыўнай групы «Арыштанты-212» і кіраўнік прававых праграм Маскоўскай Хэльсынкскай групы (МХГ) Раман Кісялёў.
Загрузіць яшчэ