Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адміністраваньне пратэсных чатаў менскага прадпрымальніка асудзілі на 15 гадоў


Менскі гарадзкі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пра гэта паведамляе праваабрончы цэнтар «Вясна». Кузьміцкага абвінавацілі ў адміністраваньні больш за 30 тэлеграм-чатаў.

Разгляд крымінальнай справы 36-гадовага прадпрымальніка пачаўся 15 верасьня. Судовы працэс вёў судзьдзя Яўген Хаткевіч.

Кузьміцкага абвінавачвалі па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэкса, пісала «Вясна»:

  • ч. 1 арт. 293 — масавыя беспарадкі;
  • ч. 1 арт. 290-4 — стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці альбо ўдзел у ёй;
  • ч. 1 арт. 361-1 — стварэньне экстрэмісцкага фарміраваньня або ўдзел у ім;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 3 арт. 130 — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы.

Кузьміцкага затрыманы напрыканцы сьнежня 2021 года і да суду ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Менска.

КДБ Беларусі ўнёс яго ў сьпіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG