Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК затрымаў некалькіх супрацоўнікаў турфірмы «АэраБелСэрвіс»


Дзьверы, на тле якіх сілавікі з ГУБАЗіКу здымаюць пакаяльныя відэа з затрыманымі. Ілюстрацыйнае фота
Дзьверы, на тле якіх сілавікі з ГУБАЗіКу здымаюць пакаяльныя відэа з затрыманымі. Ілюстрацыйнае фота

На праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся «пакаяльныя відэа» з дырэктарам кампаніі і двума супрацоўнікамі, піша «Вясна».

На відэа двое затрыманых «прызнаюцца» ва ўдзеле ў пасьлявыбарных акцыях пратэсту. Яшчэ адзін кажа, што хацеў дапамагчы свайму затрыманаму калегу і праз працоўны кампутар выйшаў зь яго Telegram-сэсіі на тэлефоне — за гэта яго і затрымаў ГУБАЗіК.

Паведамляецца, што былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў «АэраБелСэрвісу».

«АэраБелСэрвіс» заснаваны 4 ліпеня 1994 году, гэта адзін зь вядучых беларускіх турапэратараў.

Раней сілавікі правялі ператрус у кампаніі «Белагра» — тады затрымалі больш за 20 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG