Сёньня скончыўся чацьвёрты 15-сутачны тэрмін для Дзьмітрыя Галавача і Яўгена Бурло. Музыкаў судзяць асобна за кожную песьню, якую раней унесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі.
Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін запэўніў, што для яго прысуд на 12 гадоў зьняволеньня быў цалкам чаканы. І гэта, на яго думку, сьведчыць пра слабасьць ўлады.
Інфармацыя аб выцеку ўнутранай перапіскі супрацоўнікаў тэлеграм-каналу Nexta і іх кантактаў з аўдыторыяй можа быць праўдзівай, а яе наступствы могуць несьці небясьпеку для тых, хто дасылаў адміністратарам «важныя дакумэнты».
У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 49-гадовай адміністратаркі пратэставых чатаў Тацяны Курылінай. Судовы працэс пачнецца 28 сьнежня і пройдзе ў закрытым рэжыме.
Як доўга ў Расеі будзе захоўвацца імпэрская сьвядомасьць? Ці магчымая ў гэтай краіне дэмакратыя? І што павінна здарыцца, каб Расея прызнала Беларусь і беларусаў асобнай краінай і асобным народам? Пра гэта і пра іншае разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Як стала вядома Свабодзе, у «дыскрэдытацыі» Рэспублікі Беларусі абвінавачваюць былую журналістку Ларысу Шчыракову. Расказваем пра іншыя такія выпадкі.
Пазбаўленне грамадзянства беларусаў, асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў, супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязаньням нашай краіны, заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Валер Кавалеўскі.
Разьбіраем новы законапраект, які дазваляе пазбаўляць грамадзянства, разам з адвакатам Алесем Міхалевічам і раім, што рабіць.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
Сытуацыя з доступам палітвязьняў у Беларусі да перапіскі «жахлівая», заявіла мадэратар праекту «Напішы ліст палітвязьню» Алена Панамарова ў Варшаве падчас «Размовы аб правах чалавека ў Беларусі», арганізаванай Беларускім моладзевым хабам.
Пагаварылі пра Аўстралію зь беларускай Каралінай. Яна расказала, чаму бацькі там не працуюць, каб самім даглядаць малое дзіця, чаму рэдка хто выклікае «хуткую», колькі ў Аўстраліі каштуе жыцьцё і дзе там можна сустрэць кенгуру.
Наколькі слушна дамагацца, каб Беларусь прызналі акупаванай краінай? Што Аб'яднаны пераходны кабінэт здольны зрабіць унутры Беларусі і што ён робіць? Ці можна падрыхтавацца да зьяўленьня «чорнага лебедзя»?
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
«Дзецям сказалі, што тата ва Ўкраіне. Але нядаўна Міла спыталася: „Скажыце мне праўду — мой тата памёр?“ Бо ён надта клапаціўся пра дзяцей і раптам зьнік», — расказаў Свабодзе знаёмы Андрэя Паднябеннага. Пра гэта — на Свабодзе.
У Бярозе не падаўжаюць кантракт настаўніку найвышэйшай катэгорыі, навукоўцу, выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, аўтару школьных падручнікаў, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі для настаўнікаў пры Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце Мікалаю Жуковічу.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Фэстываль адбудзецца з 18-20 лістапада ў кінатэатры ILUZJON, Варшава, вуліца Людвіка Нарбута, 50A.
У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў.
Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі
На лаве падсудніх Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Тацяна Астроўская і Марына Дуброўская.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі «Чаму Беларусь не Расея». Гэта 86-ты том Бібліятэкі.
Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі слаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
«Лічу Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы. Заслужыў — гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно яго прэмія», — сказала Тэлеграм-каналу «Позірк. Навіны пра Беларусь» ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Як назваць ідэалёгію, якой кіруецца Расея ў вайне супраць Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету? Што такое «русский мир» і ці доўга ён будзе існаваць? На каго наступнага можа напасьці Расея?
Паводле інфармацыі «Вясны», супраць сьпявачкі распачалі крымінальную справу паводле так званага «народнага» артыкулу 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак»).
2 і 3 кастрычніка ў Кракаве і Беластоку прайшлі прэзэнтацыі кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska», якую напісаў журналіст буйной польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
Зьвязаны з ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне былога брамніка футбольнай зборнай Беларусі Васіля Хамутоўскага.
У офіс кампаніі «Белагра» раніцай 29 верасьня прыйшлі сілавікі, некаторых супрацоўнікаў затрымалі.
На гэтым тыдні выйшла апошняя частка нашага сэрыялу «Красаўцы. Вайна з народам у жніўні 2020-га». У шасьці частках падкасту мы разглядалі падзеі пасьля выбараў з пэрспэктывы сілавікоў. Ці цяпер вы разумееце лепш іх лёгіку і псыхалёгію? Праверым?
Тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых» паведаміў пра затрыманьне цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Праваабаронцы распавялі кіраўніку фінскага МЗС Пекку Хаавісту і іншым прадстаўнікам дэлегацыі пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан грамадзтва, адносіны да вайны ва Ўкраіне.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» групу грамадзян, зьвязаных з тэлеграм-каналам ZOLAK (458 падпісчыкаў) і чатам ZOLAK Chat (ужо не існуе). Інфармацыя ўнесена ў адпаведны сьпіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе BPN.
Пра новыя факты палітычных рэпрэсій у Беларусі паведамляе агенцтва BPN.
У Менску ў першым паўгодзьдзі сілавікі затрымалі 280 чалавек у крымінальных справах, зьвязаных з пратэстамі ў жніўні 2020 году. У Сьледчым камітэце называюць пратэсты людзей «масавымі беспарадкамі».
Жыхара Лідзкага раёну асудзілі на чатыры гады пазбаўленьня волі за абразу Лукашэнкі.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Асабліва дастаецца тым, хто выступае супраць расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў не спыняюцца.
Бакі абмеркавалі вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла 8–9 жніўня ў Вільні, у прыватнасьці, рашэньне аб стварэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).
Лекар батальёну «Волат» палку імя Кастуся Каліноўскага Анастасія «Север» Махамет у інтэрвію Свабодзе расказала аб актыўнасьці на пратэстах, ролі жанчын на вайне і загінулых пабрацімах.
Актывіст і музыка Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў на завулку Акрэсьціна разам зь Ігарам Банцэрам, расказаў, што вядома пра затрыманьне апошняга.
11 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва разгледзелі справу аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову і зьмене ўмоваў рэжыму» Сяргея Ціханоўскага, асуджанага летась на 18 гадоў зьняволеньня.
Героі праекту расказалі, які сьлед на іхных целах пакінулі падзеі 9–11 жніўня і што значаць для іх гэтыя шнары.
Пра гэта расказала каманда праекту. Па грашовую падтрымку ў «Хуткую ўзаемадапамогу» могуць зьвяртацца ня толькі пацярпелыя ад рэпрэсіяў падчас або пасьля выбараў 2020 году беларусы, але і актывісты, якія сталі двойчы ўцекачамі ў выніку нападу Расеі на Ўкраіну.
Эўразьвяз не прызнае легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні беларусаў.
Алег Аўчыньнікаў ужо больш за восем гадоў жыве ва Ўкраіне, якая стала для яго другім домам.
У жнівеньскія дні 2020 году Аляксей Пацко зьдзейсьніў учынак, які перавярнуў ягонае жыцьцё. Працуючы судзьдзём, ён адмовіўся караць удзельнікаў пратэстаў. Кошт гэтага — страта працы, перасьлед усёй сям’і, пераезд ва Ўкраіну, затым — у Нямеччыну.
Хто быў арганізатарам рэвалюцыйных падзеяў 2020 году? Ці вырашылі тыя падзеі спрэчку пра перавагі мірнага і нямірнага пратэсту? Ці было б непазьбежным расейскае ўварваньне, калі б рэвалюцыя перамагла?
Загрузіць яшчэ