Стваральнікі«Хуткай узаемадапамогі» («Скорая взаимопомощь») адзначаюць, што гэта ня фонд, а праект, які наўпрост зьвязвае тых, каму патрэбна дапамога, і гатовых дапамагчы.
«Калі вы хочаце праявіць салідарнасьць з кімсьці, хто пацярпеў, то вы атрымліваеце нумар карткі чалавека і робіце грашовы пераказ. Над праектам працуе цэлая каманда вэрыфікатараў, якая апрацоўвае запыты людзей. Ня трэба хвалявацца, што ёсьць нейкі пасярэднік, а людзі, якія атрымліваюць дапамогу, яшчэ і могуць дзякаваць тым, хто дапамагае добрым словам».
За два гады праз «Хуткую ўзаемадапамогу»:
- грашовую дапамогу атрымалі 1215 чалавек
- грашовую дапамогу аказалі 7645 чалавек
- пацярпелыя атрымалі 2 670 000 BYN дапамогі наўпрост
Адзначаецца, што з 2020 году дзякуючы «Хуткай ўзаемадапамозе» грашовую падтрымку займелі прадстаўнікі дзясяткаў прафэсіяў: будаўнікі, ратавальнікі, сьлесары, інжынэры, мэнэджары, дызайнэры, лекары, настаўнікі, сьпевакі, журналісты, кантралёры грамадзкага транспарту, юрысты, пілёт авіяцыі ды іншыя.
«Каманда „Хуткай узаемадапамогі“ дзякуе кожнаму, хто дапамагаў і дапамагае пацярпелым ад рэпрэсій. Салідарнасьць — наша сіла і важная
праява грамадзянскай супольнасьці Беларусі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе праекту «Хуткай узаемадапамогі».