38-гадовы дырэктар ТАА «Муссорт», якое займаецца перапрацоўкай сьмецьця, Вадзім Сьлівінскі затрыманы за тое, што разьмяшчаў у сацсетках фатаграфіі з замежных паездак з бел-чырвона-белым сьцягам, у тым ліку на вяршыні Эльбруса пасьля ўзыходжаньня на яго.
У «пакаянным» відэа Вадзім распавёў, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 году, а таксама сфатаграфаваўся на Эльбрусе зь бел-чырвона-белым сьцягам. Ён таксама браў сьцяг у Турэччыну і Кіргізстан.
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманьне яшчэ 25 жніўня Алены Латушкі — жонкі палітвязьня Анатоля Латушкі, стрыечнага брата Паўла Латушкі. У яе дома адбыўся ператрус у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Дзе і як слухаць падкаст «Красаўцы»
Як падпісацца на «Красаўцаў», каб не прапусьціць ніводнага эпізоду
Наш падкаст дасяжны на ўсіх папулярных падкаст-плятформах і ня толькі. Для зручнасьці мы сабралі для вас наўпроставыя спасылкі. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
- Наш сайт (люстэрка)
- Youtube
- Apple Podcasts
- Google Podcasts
- Castbox
- Spotify
- Soundcloud
- Podcast Addict
- Яндекс Музыка
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў з нашым падкастам, якая адпавядае вашай прыладзе ў гэты момант.
Падкаст... Што гэта?
Падкаст — гэта аўдыёпраграма, якую можна спампаваць і слухаць у інтэрнэце. Як і радыёперадачы, падкасты часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і могуць быць прысьвечаныя канкрэтнай тэме. Але гэта нашмат зручней за радыё, бо вы можаце слухаць іх у любы час і на любой зручнай для вас прыладзе і лічбавай плятформе.
Каб карыстацца мабільнымі падкаст-сэрвісамі, неабходна ўсталяваць іх на ваш смартфон. Калі вы падпісаліся на наш падкаст, аплікацыя сама паведаміць аб зьяўленьні новага выпуску.
Усе падкасты Свабоды тут