Рэйвы на пікетах, гарачыя спрэчкі з апанэнтамі, манстрацыя і паездка ў РУУС — так «Моладзевы блёк» правёў выбарчую кампанію. Пагаварылі з Аланай, Аляксеем, Данілам, Стасам і Мікітам, каб даведацца, адкуль яны такія ўзяліся, навошта ім палітыка і чаму яны ня зьехалі, як робяць іншыя маладыя беларусы.