Пракуратура Заводзкага раёну Менску перанакіравала ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт заяву аб прымусе студэнтаў выкладчыцай БДЭУ Аксанай Аніскевіч галасаваць датэрмінова.
Што адбылося?
- Першакурсьніца БДЭУ Аліна Шмігель 13 лістапада зьняла і даслала ў тэлеграм Свабоды відэа, дзе куратарка групы Аксана Аніскевіч прымушае студэнтаў да датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2019 года.
- Праваабаронца Валянцін Стэфановіч папрасіў пракуратуру ацаніць словы Аніскевіч, пісала «Вясна».
Праваабаронца лічыць незаконным адказ пракурора
Стэфановіч паскардзіўся ў пракуратуру і папрасіў прыцягнуць да адказнасьці пракурора А. Млявага, які перанакіраваў заяву праваабаронцы БДЭУ. Поводле Стэфановіча:
- Рэктар БДЭУ ня можа праводзіць пракурорскую праверку, пра якую прасіў праваабаронца;
- Заканадаўства забараняе перанакіроўваць заявы ў орган, дзеяньні якога абскарджваюцца ў заяве.