Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зачышчалі пратэст у Каменнай Горцы. Фотарэпаратаж

Уначы з 11 на 12 жніўня адзін з цэнтраў пратэсту перамясьціўся на ўскраіну Менску — да станцыі мэтро «Каменная Горка».

Дэманстранты перагароджвалі вуліцы, спрабавалі збудаваць барыкады, якія сілавікі хутка разьбіралі. Гучалі шматлікія выбухі шумавых гранатаў, страляніна чэргамі, людзі ў адказ запускалі фэервэркамі, кідалі з вокнаў дамоў бутэлькі з вадой. АМАП разганяў дэманстрантаў на вуліцах і ў дварах.

Відавочцы паведамлялі пра «мэтавыя» жорсткія затрыманьні і зьбіваньні матацыклістаў і кіроўцаў аўтамабіляў, у тым ліку з элемэнтамі пагоні. У Каменнай горцы паведамлялі, што сілавікі стралялі прыцэльна па вокнах гумовымі кулямі.

16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG