Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 12 сакавіка павысілі тарыфы на паслугі ў электраэнэргетыцы


Лініі электраперадач. Ілюстрацыйнае фота
Лініі электраперадач. Ілюстрацыйнае фота

Тарыфы вырастуць на 8 адсоткаў.

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі з 12 сакавіка павялічыла тарыфы на паслугі ў электраэнэргетыцы.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, дакумэнт набыў юрыдычную моц 12 сакавіка.

У прыватнасьці, тарыфы на паслугі дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнэрга» абласным прадпрыемствам энэргетыкі і БелАЭС павялічацца з 87,84 да 94,87 беларускага рубля за 1 МВт вызначанай на месяц магутнасьці (+8%).

Адпаведна павялічацца тарыфы на паслугі апэратыўна-дыспэтчарскага кіраваньня, якое ажыцьцяўляюць абласныя энэргасыстэмы, для ўласьнікаў блёк-станцыяў, падключаных да іхных сетак (з 115,93 да 125,3 рубля); арганізацыям жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (з 0,1261 да 0,1362 рубля); уласьнікам блёк-станцыящ для разьмеркаваньня электраэнэргіі, выпрацаванай вызначанымі блёк-станцыямі, на аб’екты ўласьнікаў блёк-станцыящ (з 0,0544 да 0,0588 рубля).

На 5,4% (з 0,1377 да 0,1451 рубля) павялічыцца тарыф на паслугі перадачы і разьмеркаваньня электраэнэргіі.

Як адзначыла выданьне «Позірк», сярэдні кошт электраэнэргіі (у разьліку за 100 кВт·гадзін) рос цягам усяго 2024 году.

Электрычнасьць падаражэла на 0,8% з 25,11 рубля ў першым квартале да 25,3 рубля ў чацьвёртым.

Улады і прапаганда Беларусі з моманту ідэі будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы (Горадзенская вобласьць) і ў наступныя гады запэўнівалі жыхароў Беларусі ў выгаднасьці гэтага аб’екту.

У 2018 годзе намесьніца міністра энэргетыкі Беларусі Вольга Пруднікава адзначала, што «з гледзішча ўспрыняцьця як рэальным сэктарам эканомікі, так і насельніцтвам тарыфы пасьля ўвядзеньня атамнай станцыі не павінны павялічыцца».

Агульны аб’ём выпрацаванай на Беларускай АЭС электраэнэргіі на 26 лютага склаў 39 млрд 999,54 млн кВт·гадзін.

З пачатку 2025 году павялічыліся таксама і тарыфы на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG