Nexta і «Наша ніва» пішуць, што вайсковец раней быў асуджаны на «хатнюю хімію» за дзедаўшчыну, але працягнуў служыць.
У Віцебску 23 красавіка памёр Віктар Калачынскі, якога напярэдадні траўмавалі ў вайсковай частцы машынай.
У віцебскай 103-й дэсантнай брыгадзе 22 красавіка траўмавалі салдата. Ён шпіталізаваны, сказалі Свабодзе ў Міністэрстве абароны.
Рашэньне суду папярэдняй інстанцыі прызналі правільным і пакінулі бязь зьменаў.
Вайсковец тэрміновай службы Андрэй Баброў трапіў у шпіталь пасьля прыпадку эпілепсіі. Хлопец баяўся, што, нягледзячы на гэта, вернецца служыць.
Адказ прыйшоў з Генпракуратуры. Расьсьледаваньне сьмерці Аляксандра Арлова прызналі няпоўным і неаб’ектыўным, прызначылі дадатковую праверку.
«Кажуць, яшчэ на выходных 23.02 і 8.03 ён прыяжджаў дадому ў звальненьне за адзнакі па службе, і нішто не прадказвала бяды».
14 сакавіка ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Сучасны стан і далейшае разьвіцьцё сыстэмы вайсковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».
Да 10 гадоў турмы пагражае былому камандзіру аддзяленьня 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску. Старшага сяржанта Аляксея Раманенку абвінавачваюць у перавышэньні ўлады, спалучанай з гвалтам.
Міністар сьцьвярджае: 84% апытаных пасьля праходжаньня службы лічаць, што «армія дала ім толькі пазытыў».
15 лютага на вайсковых зборах памёр жыхар Берасьця 1973 году нараджэньня.
Пракурор Генадзь Мазайла падчас разгляду справы апісаў, як у войску зьдзекаваліся з пацярпелага.
Яе прозьвішча не пакідала загалоўкаў вядучых СМІ краіны ўвесь 2018 год. У размове са Свабодай Сьвятлана ўпершыню расказвае пра сябе.
Вайскоўца тэрміновай службы знайшлі павешаным 5 верасьня. На яго шыі было дзьве стангуляцыйныя баразны. Родныя катэгарычна нязгодныя з вэрсіяй пра суіцыд.
Сваю віну абвінавачаныя прызналі часткова. Яны адмаўляюць, што сваімі дзеяньнямі маглі справакаваць самагубства падначаленага ім Аляксандра Коржыча.
Вынік працэсу, які працягваўся амаль тры месяцы, пачнуць агучваць у 17.00 у будынку суду Маскоўскага раёну Менску.
Цяпер, заявіў Раўкоў, «у больш як 90% вайсковых частак злачынстваў і здарэньняў няма». Крыніцу такой статыстыкі ён не назваў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзьмітры Шаўцоў 22 кастрычніка выступіў супраць «лібэралізацыі» беларускага войска. Правяраем, што дрэннага, калі салдат у нядзелю будзе езьдзіць «да мамкі па піражкі».
У аўтарытарнай дзяржаве войска — гэта, акрамя ўсяго іншага, спосаб аўтарытарнай сацыялізацыі чалавека, школа падпарадкаваньня, падаўленьня асобы.
Менскі раённы суд прызнаў вінаватым у парушэньні правілаў абыходжаньня са зброяй са сьмяротным зыходам сяржанта Сяргея Крупу. Прысуд яму — 2,5 года пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі-пасяленьні.
Дваіх салдат з Горадзенскай памежнай групы судзяць за зьдзек з таварыша па службе.
Аляксандар Лукашэнка 19 кастрычніка падчас сустрэчы са студэнтамі горадзенскіх ВНУ прапанаваў магчымы спосаб барацьбы з ухілістамі ад вайсковай службы.
Вырак у справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча стане вядомы 5 лістапада.
17 кастрычніка судзьдзя абвясьціў, што разгляд справы аб сьмерці Аляксандра Коржыча завершаны і пачынаюцца спрэчкі бакоў
Аляксандар Лукашэнка 5 кастрычніка падчас сустрэчы з журналістамі ў Івацэвіцкім раёне расказаў пра сваё стаўленьне да дзедаўшчыны і сьмерцяў у беларускім войску, піша БелТА.
2 гады «хатняй хіміі» атрымаў за дзедаўшчыну яфрэйтар войскаў супрацьпаветранай абароны. Паводле абвінавачаньня, Павал Красільнікаў прымушаў салдат адціскацца, прысядаць, стаяць на галаве і сьпяваць пры гэтым.
Пасьля апошняй на гэты момант сьмерці салдата ў Печах з войска звольнілі двух афіцэраў. Яшчэ пяцёра пазбавіліся сваіх пасадаў, але пад суд трапіў толькі адзін — старшы лейтэнант Павал Сукавенка.
Дзедаўшчына, апраўданьні абвінавачаных, паказаньні афіцэраў і несупадзеньні ў афіцыйнай вэрсіі пра суіцыд.
Падчас дачы паказаньняў у судзе былыя сяржанты адмовіліся ад явак з павіннай і заявілі пра фізычны і маральны ціск з боку супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Аб гэтым папрасіў абвінавачаны Антон Вяжэвіч, які патлумачыў неабходнасьць правесьці закрытае паседжаньне «ціскам з боку КДБ».
Допыт абвінавачаных пачаўся 11 верасьня. Амаль адразу яны патлумачылі, чаму зьбіралі з салдатаў прадукты і навошта бралі грошы за карыстаньне тэлефонамі.
Ягор Скуратовіч пацьвердзіў паказаньні Яўгена Бараноўскага пра тое, што прадукты харчаваньня, сабраныя з салдат, яны аддавалі афіцэрам.
Абвінавачаныя сваю віну прызнаюць часткова, адмаўляючы тое, што іхныя дзеяньні сталі прычынай самагубства салдата.
«У афіцыйнай заяве гаворыцца, што Сяргей зьнік у сераду, 5 верасьня. Наша сям'я лічыць, што гэта не зусім так».
У лясным масіве ў Горадзенскай вобласьці выяўлена цела вайскоўца, знойдзеная перадсьмяротная запіска, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі ў нядзелю.
Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч перакананы, што ў справе аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча будзе дасягнуты прынцып справядлівасьці.
Чарноў таксама расказаў, што нічога ня ведаў пра начныя адцісканьні і грашовыя паборы ў сваёй частцы. Пааодле яго словаў, рота Паўла Сукавенкі нічым не вылучалася на фоне іншых рот часткі.
Свабода падлічыла, што пасьля Аляксандра Коржыча ў беларускім войску загінулі як мінімум тры вайскоўцы.
Хадайніцтва аб правядзеньні закрытага паседжаньня падаў пракурор.
Допыт Чарнецкага ў аўторак 4 верасьня стаў нечаканасьцю. Усяго за некалькі гадзін да гэтага пракурор паведаміў, што Чарнецкі зможа прыбыць на працэс 5 верасьня альбо пазьней.
Допыт Канстанціна Чарнецкага можа адбыцца ўжо заўтра. Маці Коржыча перад пачаткам працэсу заяўляла, што хацела б бачыць Чарнецкага на лаве падсудных сярод іншых абвінавачаных.
Справу аб сьмерці салдата Менскі абласны суд разглядае ўжо 18 дзён, аднак пакуль ня змог высьветліць усе акалічнасьці трагедыі.
Артур Вірбал праходзіць у справе ў якасьці сьведкі. У судовай залі ён папрасіў прабачэньня ў Сьвятланы Коржыч.
Маёр Натальля Петраскова дагэтуль працуе на сваёй пасадзе. Яна сказала, што псыхоляга, які павінен быў сачыць за Коржычам, у частцы не было.
«Коржыча я знайшоў, калі стаяў у нарадзе на пасьце кантролю на ўезьдзе ў мэдычную роту. Перад тым як яго здаць, я пайшоў у падвал, каб узяць інструмэнт. І ўбачыў там чалавека, які вісеў. Убачыў, што яго рукі сінія. Значыць, ён быў мёртвы».
На працэсе ў справе аб сьмерці салдата ў Печах апыталі больш як паўсотню яго саслужыўцаў. Ніхто зь іх не сказаў, што Коржыч быў схільны да самагубства.
28 жніўня на працэсе па справе аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча ў якасьці сьведкі дапыталі былога камандзіра роты Паўла Сукавенку. Ён быў затрыманы летась у сярэдзіне кастрычніка і першапачаткова праходзіў па справе Коржыча ў якасьці абвінавачанага, аднак пазьней яго справу вывелі ў асобнае справаводзтва.
«Гэта адбылося ў пятніцу. У нядзелю мне пазванілі і сказалі, што Коржыча забралі ў мэдроту з болем у зоне грудзей».
Маці салдата, які загінуў у Печах, просіць выклікаць на працэс зьніклага саслужыўца сына і чакае паказаньняў лекараў з мэдроты.
Красільнікаў не прызнае віну цалкам — сьцьвярджае, што не прымушаў салдатаў адціскацца, заяўляе, што шарагоўцы яго недалюблівалі за патрабавальнасьць да чысьціні.
Загрузіць яшчэ