Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскай дэсантнай брыгадзе траўмавалі салдата, ён у рэанімацыі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У віцебскай 103-й дэсантнай брыгадзе 22 красавіка траўмавалі салдата. Ён у рэанімацыі.

Паводле Міністэрства абароны, адзін з салдатаў тэрміновай службы парушыў правілы эксплюатацыі тэхнікі. У выніку ягонага саслужыўца «прыдушыла машынамі», як паведаміў тэлеграм-канал Nexta.

Пацярпелы трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане, піша Tut.by са спасылкай на віцебскую больніцу хуткай мэдычнай дапамогі.

Гэта ня першы выпадак траўмаваньня салдат у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе за апошні час.

У сьнежні 2018 году старшы сяржант Аляксей Раманенка загадаў малодшым па званьні перакуліцца праз мэталічную агароджу, аднаго зь іх ударыў нагой, другі салдат падчас куляньня зламаў ключыцу. Інфармацыю пацьвердзілі ў Міністэрстве абароны. Крымінальную справу супраць Раманенкі завялі сёлета ў лютым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG