Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага дэсантніка абвінавачваюць у перавышэньні ўлады — салдат зламаў ключыцу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Да 10 гадоў турмы пагражае былому камандзіру аддзяленьня 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску. Старшага сяржанта Аляксея Раманенку абвінавачваюць у перавышэньні ўлады, спалучанай з гвалтам, піша Tut.by.

Што адбылося?

Паводле крыніц парталу старэйшы сяржант у сьнежні 2018 году загадаў малодшым па званьні перакуліцца праз мэталічную агароджу, аднаго зь іх ударыў нагой, другі салдат падчас куляньня зламаў ключыцу. Інфармацыю пацьвердзілі ў Міністэрстве абароны. Паводле крыніц, такім чынам 22-гадовы сяржант «спрабаваў паказаць сваю ўяўную перавагу».

Крымінальную справу супраць Раманенкі завялі сёлета ў лютым.

Спачатку дыягназ быў іншым

Першапачаткова пацярпеламу салдату паставілі дыягназ «звыклы вывіх», пазьней у дакумэнтах зьявіўся «закрыты пералом ключыцы».

На пытаньне, ці была спроба схаваць рэальны дыягназ, Макараў заявіў:

«Усё пакажа сьледзтва. Зь няўхільнай цьвёрдасьцю заяўляю, што ў войску будуць спыняцца любыя правапарушэньні. Калі віна будзе даказана, ваеннаслужачы будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці», — сказаў Макараў.

Сяржанта звольнілі ў запас

Аляксей Раманенка служыў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, пасьля чаго ў траўні 2018 году зь ім заключылі кантракт. Сёлета ў студзені Раманенку звольнілі з войска ў запас. «Па службе характарызуецца станоўча, дысцыплінарных спагнаньняў ня мае», — адзначаецца ў характарыстыцы сяржанта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG