Расейская дэлегацыя пакінула залю Генэральнай асамблеі ААН перад выступам прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, якая адзначыла, што ў ходзе расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» адпрацоўваюцца сцэнары нападу на суседнія краіны.
Прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімір Макараў запэўніў, што Беларусь ня мае тэрытарыяльных прэтэнзіяў да суседніх краінаў і ня будзе «вяртаць» свае гістарычныя землі.
20 верасьня Аляксандар Лукашэнка наведае актыўную фазу вучэньняў «Захад-2017» на 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі». Разам зь ім назіраць за сумеснымі вышкаламі расейскіх і беларускіх войскаў будзе расейскі міністар Сяргей Шайгу. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у Беларусь на вучэньні не прыедзе.
Законапраект быў ухвалены 89 галасамі «за» пры 8 галасах «супраць» на фоне маштабных сумесных вучэньняў Расеі і Беларусі каля межаў NATO.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было.
На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru.
Журналістка ўкраінскага «Грамадзкага тэлебачаньня» Наста Станко прыехала ў Беларусь адмыслова асьвятляць беларуска-расейскія манэўры «Захад-2017». 17 верасьня яна наведала Ружанскі авіяцыйны палігон. Але тое, што паказалі журналістам, яе не задаволіла. У размове са Свабодай Насьця Станко патлумачыла, чаму.
Расея плянавала прыцягнуць да вучэньняў «Захад-2017» сілы, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу, заявіў прэсавы сакратар міністэрства абароны Ўкраіны у пытаньнях антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка.
Два расейскіх ваенна-транспартныя самалёты «Іл-76» на мінулым тыдні парушылі паветраную прастору Літвы, паведаміў у панядзелак літоўскі МЗС. Гэта адбылося падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 20 верасьня наведае беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017».
Адсутнасьць празрыстасьці ў намерах Масквы ў сувязі з вучэньнямі прымушае Захад нэрвавацца, асабліва ва ўмовах рэзкага пагаршэньня адносінаў з Расеяй у цэлым, заўважыў у інтэрвію Радыё Свабода прафэсар унівэрсытэту Альбэрты ў Канадзе Дэвід Марплз.
Узброеныя сілы Беларусі і Расеі ў рамках вучэньняў «Захад-2017» замацоўвалі ўзаемадзеяньне пры стрымліваньні наступу праціўніка і правядзеньні контратакі «на пярэднім краі абароны саюзнай дзяржавы». Манэўры адбываліся на Барысаўскім палігоне.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што да завяршэньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» кантроль за мяжой зь Беларусьсю будзе ажыцьцяўляцца пры дапамозе авіяцыі.
На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.
18 верасьня пачаліся тыднёвыя вучэньні баявой групы сілаў перадавога базаваньня NATO ў Літве.
Сяргей Бобрыкаў, які ўзначальваў Вайсковую акадэмію, цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лічыць «штучным» ажыятаж вакол вучэньняў «Захад-2017». Пра гэта ён заявіў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.
Канцэртная брыгада, сфармаваная з актораў Акадэмічнага тэатру расейскай арміі і артыстаў Цэнтральнага дома расейскай арміі імя Фрунзэ, выступіла перад удзельнікамі вучэньняў «Захад-2017» на 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавам.
Міністэрства абароны Беларусі абнародавала праграму другога этапу расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 18 верасьня прыбудзе ў Ленінградзкую вобласьць, каб паназіраць за сумеснымі расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017».
«У нас у апошні час, у тым ліку зь Беларусі, зьявілася шмат аналітыкаў у вайсковай сфэры, якія, калі так разабрацца, — ня ўсе, канешне, але большасьць зь іх — нават у войску не служылі».
Радыё Свабода знаходзіцца на Ружанскім палігоне вучэньняў «Захад-2017», дзе адпрацоўваецца практычнае нанясеньне авіяцыйнага ўдару з ужываньнем авіяцыйных сродкаў паражэньня.
Паўночнаатлянтычны саюз спрабуе аднавіць дыялёг з Расеяй у ваеннай галіне з мэтай «прадухіленьня магчымых інцыдэнтаў падчас вучэньняў» Захад-2017».
Як кажа Макараў, ваенная небясьпека ёсьць практычна заўсёды, бо ў сьвеце існуюць вайсковыя фармаваньні і вялізарныя запасы зброі, у тым ліку ядзернай, а «калі на сьцяне вісіць ружжо, то яно можа стрэліць».
Трывожныя вучэньні «Захад-2017», сэнсацыйнае вяртаньне ва Ўкраіну Міхэіла Саакашвілі, антыкарупцыйныя суды ў Беларусі.
Трывожныя вучэньні «Захад-2017», сэнсацыйнае вяртаньне ва Ўкраіну Міхэіла Саакашвілі, антыкарупцыйныя суды ў Беларусі — пра гэта ў «Зоне Свабоды» з удзелам Аляксандра Лукашука, Юрыя Дракахруста, Ганны Соўсь і Сяргея Дубаўца.
Такую інфармацыю паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны РБ Уладзімер Макараў падчас штодзённага брыфінгу.
Ці зьвязаны навучальны палёт з вучэньнямі «Захад-2017», не паведамляецца. Днём раней першай «ахвярай» вучэньняў стаў расейскі самалёт Ту-22М3, які празь няспраўнасьць выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы.
«Вяйшнорыя» кантралюе мяжу, захапіла мястэчка на поўначы Беларусі, падбіла 7 танкаў і 10 БТР, спрабуе падарваць газапровад і перамагае ў неабвешчанай інфармацыйнай вайне.
На барысаўскім і асіповіцкім палігонах расейскія войскі збудавалі аўтаномныя намётавыя гарадкі «з захаваньнем усіх элемэнтаў жыцьцезабесьпячэньня, што ёсьць у пунктах сталай дысьлякацыі».
Найбуйнейшыя за апошнія 23 гады швэдзкія вайсковыя вучэньні «Аўрора» праводзяцца пры падтрымцы НАТО, сама краіна членам альянсу не зьяўляецца.
У межах сумесных расейска-беларускіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2017» вайскоўцы-сувязісты Расеі і Беларусі пабудавалі радыёрэлейную лінію сувязі працягласьцю каля 1000 км.
Прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падчас брыфінгу па выніках другога дня вайсковых вучэньняў «Захад-2017» пракамэнтаваў іх сцэнар.
Расея афіцыйна не запрашала сумесныя зь Беларусьсю вучэньні «Захад-2017» назіральнікаў зь іншых краін, для акрэдытаваных у Маскве вайсковых аташэ расейскія ўлады арганізуюць толькі азнаямленчае мерапрыемства, сьцьвярджае прадстаўнік міністэрства абароны Эстоніі.
На гэтым тыдні адбылася дыскусія «Паміж Захадам і „Захадам“: стратэгічныя выклікі ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе», арганізаваная Віленскім інстытутам палітычнага аналізу. У дыскусіі узялі ўдзел міжнародныя экспэрты ў бясьпецы. Яны не выключаюць магчымасьці агрэсіўных дзеяньняў пасьля заканчэньня вучэньняў, але згодныя ў тым, што пагроза вайсковай інтэрвэнцыі малаімаверная.
Беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні толькі пачаліся, але ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Яны апынуліся акурат у эпіцэнтры вострага рэгіянальнага геапалітычнага канфлікту, часткаю якога стала інфармацыйная вайна. 270 прадстаўнікоў СМІ прыехалі па сэнсацыю.
Начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Глыбоцкага райвыканкаму Людміла Карніловіч сказала карэспандэнту Свабоды, што паведамленьне пра ўвядзеньне камэнданцкага часу было зьнятае з сайту райвыканкаму раніцай 15 верасьня.
Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у актыўнай фазе вучэньняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Уладзімер Пуцін наведае вучэньні на тэрыторыі Расеі, у Ленінградзкай вобласьці.
Наведваньне палігонаў у часе сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» зьяўляецца небясьпечным. Пра гэта барысаўскія і івацэвіцкія ўлады праінфармавалі насельніцтва.
Украінскія назіральнікі за вучэньнямі «Захад-2017» прыбудуць у Беларусь 16 верасьня.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч патрабуе адмяніць рашэньне Глыбоцкага райвыканкаму аб увядзеньні камэнданцкага часу на тэрыторыі Глыбоцкага раёну з 14 па 20 верасьня ў сувязі зь яго незаконнасьцю.
У Глыбокім скончыліся першыя содні камэнданцкага часу. Пра выпадкі яго парушэньня не паведамляюць.
На карце памяці фотаапарата знайшлі фота бела-чырвона-белага сьцяга ў Курапатах. Мужчына кажа, гэта раззлавала „начальніка КДБ“.
Некалькі сяброў аршанскай суполкі Партыі БНФ сталі ўдзельнікамі «варты», якая адсочвала, ці не перакідваюць у Беларусь дадатковыя расейскія танкі.
Беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў. Аднак заява пра марш у Беларусь дагэтуль стаіць на сайце Мінабароны Расеі.
«Я ўпэўнены, што дачыненьні з Украінай і братніім украінскім народам застануцца добрымі і будуць разьвівацца дзеля міру і бясьпекі», — адказаў на пытаньне Радыё Свабода прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падчас брыфінгу 14 верасьня.
«Я тут ня бачу правакацыі», — так вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін патлумачыў Свабодзе непаразуменьне, якое выклікала інфармацыя міністэрства абароны Расеі пра перакід падразьдзяленьняў 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях «Захад-2017».
Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў.
Міанабароны Беларусі і Расеі даюць розную інфармацыю пра марш расейскіх танкаў у Беларусь на вучэньні «Захад-2017».
З 14 да 20 верасьня з 22:00 да 6:00 уводзіцца камэнданцкі час. Нельга выходзіць з хаты і езьдзіць паміж паселішчаў без дакумэнтаў.
Загрузіць яшчэ