Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны пашкадаваў аб запрашэньні на вучэньні некаторых назіральнікаў


Андрэй Раўкоў, архіўнае фота
Андрэй Раўкоў, архіўнае фота

У перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што на вучэньні «Захад-2017» запрасілі неабходную колькасьць назіральнікаў і «нават тых, каго, можа быць, ня трэба было запрашаць».

Таксама Раўкоў наракаў:

«У нас у апошні час, у тым ліку зь Беларусі, зьявілася шмат аналітыкаў у вайсковай сфэры, якія, калі так разабрацца, — ня ўсе, вядома, але большасьць зь іх — нават у войску не служылі».

Пра каго менавіта казаў Раўкоў, ён не ўдакладніў. Але дадаў: задачы, якія плянавала Мінабароны, выконваюцца ў плянавым парадку, і «калі гэта камусьці не падабаецца — калі ласка». Ён таксама заявіў, што вучэньні «Захад-2017» праходзяць «адкрыта для ўсіх», але «і нашым суседзям трэба быць больш адкрытымі».

Да назіраньня за вучэньнямі не дапусьцілі грамадзкую камісію, сфармаваную зь ініцыятывы лідэра «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева. Але адзін са сьпісу камісіі, вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін, казаў, што не асабліва шкадаваў з прычыны адмовы: «Тое, што бачаць назіральнікі, дае ўражаньне, але не дае дастатковых зьвестак для аналізу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG