Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі: Ваенная небясьпека ёсьць, ваеннай пагрозы няма


Падразьдзяленьні Пскоўскага, Тульскага і Іванаўскага злучэньняў ПДВ паднятыя па трывозе ў рамках стратэгічнага вучэньня «Захад-2017». Фота 14 верасьня 2017 году
Падразьдзяленьні Пскоўскага, Тульскага і Іванаўскага злучэньняў ПДВ паднятыя па трывозе ў рамках стратэгічнага вучэньня «Захад-2017». Фота 14 верасьня 2017 году

Беларусь не разглядала адмову ад супольных з Расеяй вучэньняў «Захад-2017» у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, перадае «Інтэрфакс» заяву прэс-сакратара ідэалягічнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Уладзімера Макарава.

Паводле Макарава, у цяперашняй абстаноўцы для Беларусі няма ваеннай пагрозы, хаця ваенная небясьпека ёсьць.

«Каб не было ваенных праціўнікаў, мы праводзім міралюбную шматвэктарную палітыку, адначасова прымаем меры па забесьпячэньні ўласнай ваеннай бясьпекі — гэта будаўніцтва і разьвіцьцё ўзброеных сілаў, а таксама ўдзел у кааліцыйнай вайсковай дзейнасьці».

Як кажа Макараў, ваенная небясьпека ёсьць практычна заўсёды, бо ў сьвеце існуюць вайсковыя фармаваньні і вялізарныя запасы зброі, у тым ліку ядзернай, а «калі на сьцяне вісіць ружжо, то яно можа стрэліць». І ёсьць высокая імавернасьць разгортваньня сытуацыі да ваеннай пагрозы. Раней Макараў казаў, што Беларусь «не разглядае ніводную дзяржаву ў якасьці праціўніка».

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг раней заяўляў, што вучэньні «Захад-2017» не ўяўляюць «непасрэднай пагрозы» для NATO, але альянс «застаецца гатовым да любой сытуацыі».

Тым часам 16 верасьня завяршаецца першы этап вучэньняў «Захад-2017», вучэньні маюць завершыцца 20 верасьня. На вучэньні цяпер прыбылі, паводле Макарава, па два прадстаўніка ад кожнай запрошанай дзяржавы, іх у тым ліку азнаёмяць з «баявымі дзеяньнямі» на палігонах.

Як ваююць зь «Вяйшнорыяй» і што яна можа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG