Журналістка ўкраінскага «Грамадзкага тэлебачаньня» Наста Станко прыехала ў Беларусь адмыслова асьвятляць беларуска-расейскія манэўры «Захад-2017». 17 верасьня яна наведала Ружанскі авіяцыйны палігон. Але тое, што паказалі журналістам, яе не задаволіла. У размове са Свабодай Насьця Станко патлумачыла, чаму.
Расея плянавала прыцягнуць да вучэньняў «Захад-2017» сілы, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу, заявіў прэсавы сакратар міністэрства абароны Ўкраіны у пытаньнях антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка.
Два расейскіх ваенна-транспартныя самалёты «Іл-76» на мінулым тыдні парушылі паветраную прастору Літвы, паведаміў у панядзелак літоўскі МЗС. Гэта адбылося падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 20 верасьня наведае беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017».
Адсутнасьць празрыстасьці ў намерах Масквы ў сувязі з вучэньнямі прымушае Захад нэрвавацца, асабліва ва ўмовах рэзкага пагаршэньня адносінаў з Расеяй у цэлым, заўважыў у інтэрвію Радыё Свабода прафэсар унівэрсытэту Альбэрты ў Канадзе Дэвід Марплз.
Узброеныя сілы Беларусі і Расеі ў рамках вучэньняў «Захад-2017» замацоўвалі ўзаемадзеяньне пры стрымліваньні наступу праціўніка і правядзеньні контратакі «на пярэднім краі абароны саюзнай дзяржавы». Манэўры адбываліся на Барысаўскім палігоне.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што да завяршэньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» кантроль за мяжой зь Беларусьсю будзе ажыцьцяўляцца пры дапамозе авіяцыі.
На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.
18 верасьня пачаліся тыднёвыя вучэньні баявой групы сілаў перадавога базаваньня NATO ў Літве.
Сяргей Бобрыкаў, які ўзначальваў Вайсковую акадэмію, цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лічыць «штучным» ажыятаж вакол вучэньняў «Захад-2017». Пра гэта ён заявіў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.
Канцэртная брыгада, сфармаваная з актораў Акадэмічнага тэатру расейскай арміі і артыстаў Цэнтральнага дома расейскай арміі імя Фрунзэ, выступіла перад удзельнікамі вучэньняў «Захад-2017» на 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавам.
Міністэрства абароны Беларусі абнародавала праграму другога этапу расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 18 верасьня прыбудзе ў Ленінградзкую вобласьць, каб паназіраць за сумеснымі расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017».
«У нас у апошні час, у тым ліку зь Беларусі, зьявілася шмат аналітыкаў у вайсковай сфэры, якія, калі так разабрацца, — ня ўсе, канешне, але большасьць зь іх — нават у войску не служылі».
Радыё Свабода знаходзіцца на Ружанскім палігоне вучэньняў «Захад-2017», дзе адпрацоўваецца практычнае нанясеньне авіяцыйнага ўдару з ужываньнем авіяцыйных сродкаў паражэньня.
Паўночнаатлянтычны саюз спрабуе аднавіць дыялёг з Расеяй у ваеннай галіне з мэтай «прадухіленьня магчымых інцыдэнтаў падчас вучэньняў» Захад-2017».
Як кажа Макараў, ваенная небясьпека ёсьць практычна заўсёды, бо ў сьвеце існуюць вайсковыя фармаваньні і вялізарныя запасы зброі, у тым ліку ядзернай, а «калі на сьцяне вісіць ружжо, то яно можа стрэліць».
Трывожныя вучэньні «Захад-2017», сэнсацыйнае вяртаньне ва Ўкраіну Міхэіла Саакашвілі, антыкарупцыйныя суды ў Беларусі.
Трывожныя вучэньні «Захад-2017», сэнсацыйнае вяртаньне ва Ўкраіну Міхэіла Саакашвілі, антыкарупцыйныя суды ў Беларусі — пра гэта ў «Зоне Свабоды» з удзелам Аляксандра Лукашука, Юрыя Дракахруста, Ганны Соўсь і Сяргея Дубаўца.
Такую інфармацыю паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны РБ Уладзімер Макараў падчас штодзённага брыфінгу.
Ці зьвязаны навучальны палёт з вучэньнямі «Захад-2017», не паведамляецца. Днём раней першай «ахвярай» вучэньняў стаў расейскі самалёт Ту-22М3, які празь няспраўнасьць выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы.
«Вяйшнорыя» кантралюе мяжу, захапіла мястэчка на поўначы Беларусі, падбіла 7 танкаў і 10 БТР, спрабуе падарваць газапровад і перамагае ў неабвешчанай інфармацыйнай вайне.
На барысаўскім і асіповіцкім палігонах расейскія войскі збудавалі аўтаномныя намётавыя гарадкі «з захаваньнем усіх элемэнтаў жыцьцезабесьпячэньня, што ёсьць у пунктах сталай дысьлякацыі».
Найбуйнейшыя за апошнія 23 гады швэдзкія вайсковыя вучэньні «Аўрора» праводзяцца пры падтрымцы НАТО, сама краіна членам альянсу не зьяўляецца.
У межах сумесных расейска-беларускіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2017» вайскоўцы-сувязісты Расеі і Беларусі пабудавалі радыёрэлейную лінію сувязі працягласьцю каля 1000 км.
Прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падчас брыфінгу па выніках другога дня вайсковых вучэньняў «Захад-2017» пракамэнтаваў іх сцэнар.
Расея афіцыйна не запрашала сумесныя зь Беларусьсю вучэньні «Захад-2017» назіральнікаў зь іншых краін, для акрэдытаваных у Маскве вайсковых аташэ расейскія ўлады арганізуюць толькі азнаямленчае мерапрыемства, сьцьвярджае прадстаўнік міністэрства абароны Эстоніі.
На гэтым тыдні адбылася дыскусія «Паміж Захадам і „Захадам“: стратэгічныя выклікі ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе», арганізаваная Віленскім інстытутам палітычнага аналізу. У дыскусіі узялі ўдзел міжнародныя экспэрты ў бясьпецы. Яны не выключаюць магчымасьці агрэсіўных дзеяньняў пасьля заканчэньня вучэньняў, але згодныя ў тым, што пагроза вайсковай інтэрвэнцыі малаімаверная.
Беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні толькі пачаліся, але ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Яны апынуліся акурат у эпіцэнтры вострага рэгіянальнага геапалітычнага канфлікту, часткаю якога стала інфармацыйная вайна. 270 прадстаўнікоў СМІ прыехалі па сэнсацыю.
Начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Глыбоцкага райвыканкаму Людміла Карніловіч сказала карэспандэнту Свабоды, што паведамленьне пра ўвядзеньне камэнданцкага часу было зьнятае з сайту райвыканкаму раніцай 15 верасьня.
Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у актыўнай фазе вучэньняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Уладзімер Пуцін наведае вучэньні на тэрыторыі Расеі, у Ленінградзкай вобласьці.
Наведваньне палігонаў у часе сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» зьяўляецца небясьпечным. Пра гэта барысаўскія і івацэвіцкія ўлады праінфармавалі насельніцтва.
Украінскія назіральнікі за вучэньнямі «Захад-2017» прыбудуць у Беларусь 16 верасьня.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч патрабуе адмяніць рашэньне Глыбоцкага райвыканкаму аб увядзеньні камэнданцкага часу на тэрыторыі Глыбоцкага раёну з 14 па 20 верасьня ў сувязі зь яго незаконнасьцю.
У Глыбокім скончыліся першыя содні камэнданцкага часу. Пра выпадкі яго парушэньня не паведамляюць.
На карце памяці фотаапарата знайшлі фота бела-чырвона-белага сьцяга ў Курапатах. Мужчына кажа, гэта раззлавала „начальніка КДБ“.
Некалькі сяброў аршанскай суполкі Партыі БНФ сталі ўдзельнікамі «варты», якая адсочвала, ці не перакідваюць у Беларусь дадатковыя расейскія танкі.
Беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў. Аднак заява пра марш у Беларусь дагэтуль стаіць на сайце Мінабароны Расеі.
«Я ўпэўнены, што дачыненьні з Украінай і братніім украінскім народам застануцца добрымі і будуць разьвівацца дзеля міру і бясьпекі», — адказаў на пытаньне Радыё Свабода прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падчас брыфінгу 14 верасьня.
«Я тут ня бачу правакацыі», — так вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін патлумачыў Свабодзе непаразуменьне, якое выклікала інфармацыя міністэрства абароны Расеі пра перакід падразьдзяленьняў 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях «Захад-2017».
Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў.
Міанабароны Беларусі і Расеі даюць розную інфармацыю пра марш расейскіх танкаў у Беларусь на вучэньні «Захад-2017».
З 14 да 20 верасьня з 22:00 да 6:00 уводзіцца камэнданцкі час. Нельга выходзіць з хаты і езьдзіць паміж паселішчаў без дакумэнтаў.
«Мы лічым абсалютна правакацыйнай хвалю нагнятаньня жарсьцяў вакол гэтых вучэньняў».
У рамках стратэгічных вучэньняў «Захад-2017» авіяцыйныя экіпажы паветрана-касьмічных сілаў Расеі выканалі палёты ў якасьці кантрольных цэляў для праверкі дзяжурных супрацьпаветранай абароны Заходняй вайсковай акругі.
Мікалай Статкевіч лічыць манэўры «Захад-2017» вельмі небясьпечнымі для Беларусі. Аляксандар Алесін лічыць, што манэўры ня больш небясьпечныя для Беларусі, чым усе папярэднія, але адзначае, што Беларусь панесла пэўныя іміджавыя страты.
Аналіз дадзеных аб гэтых вучэньнях, зьвязаных з абавязковай справаздачнасьцю аб колькасьці вайсковай тэхнікі, якая будзе браць удзел у вучэньнях, прапануе пераканаўчыя доказы таго, што Расея хітруе. Гэты аналіз паказвае, што колькасьць вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаюць у вучэньнях будзе бліжэй да 65-70 тысячаў.
Парашутна-дэсантныя і дэсантна-штурмавыя падразьдзяленьні Пскоўскага, Тульскага і Іванаўскага злучэньняў паветрана-дэсантных войскаў Расеі паднятыя па трывозе ў рамках сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
Пасьля завяршэньня вучэньняў «Захад-2017» усе расейскія вайскоўцы, якіх перакінуць у Беларусь, вернуцца на тэрыторыю Расеі. Пра гэта заявіў у Маскве першы намесьнік кіраўніка камітэту Савета Фэдэрацыі ў абароне і бясьпецы Франц Клінцэвіч.
Загрузіць яшчэ