Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны патлумачыла, якімі будуць дачыненьні з Украінай пасьля вучэньняў «Захад-2017»


«Я ўпэўнены, што дачыненьні з Украінай і братніім украінскім народам застануцца добрымі і будуць разьвівацца дзеля міру і бясьпекі», — адказаў на пытаньне Радыё Свабода прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падчас брыфінгу 14 верасьня.

Брыфінг быў прысьвечаны першаму дню сумесных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў, якія пачаліся 14 і працягнуцца па 20 верасьня. У вучэньнях бяруць удзел каля 10 тысяч вайскоўцаў. 3000 зь іх — з Расеі.

Украіна неаднаразова выказвала занепакоенасьць сумеснымі расейска-беларускімі вучэньнямі на тэрыторыі Беларусі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што сёньня няма гарантыяў вяртаньня расейскіх войскаў на сваю тэрыторыю пасьля беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017». Пра гэта ён заявіў падчас традыцыйнага штогадовага пасланьня ў парлямэнце. Парашэнка заявіў пра пагрозу стварэньня Расеяй новых вайсковых груповак для ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны.

«Галоўная пагроза з боку Расеі ўсё ж ваенная. Пакуль няма прыкметаў, што Масква гатовая адступіць з Данбасу або пайсьці з Крыму. А вось доказаў яе рыхтаваньня да наступальнай вайны кантынэнтальнага маштабу, на жаль, усё больш. Напрыклад, расейска-беларускія вучэньні „Захад-2017“. Хоць, на маю думку, больш слушна было б назваць іх „Антызахад“», — заявіў Пятро Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG