Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Можа, мы і прыйдзем да адзінага парлямэнту, калі мы гатовыя да гэтага»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ілюстрацыйнае фота .
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ілюстрацыйнае фота .

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў, выступаючы ў Савеце Фэдэрацыі Расеі, перадае РИА-Новости.

«Можа, мы і прыйдзем да адзінага парлямэнту, калі мы гатовы да гэтага» — сказаў ён.

Расейская «Парламентская газета» нагадвае, што з 1996 году функцыянуе Парлямэнцкі сход саюза Расеі і Беларусі, у які ўваходзяць па 36 парлямэнтараў ад кожнай з краінаў. Да выбараў у палату прадстаўнікоў саюзнай дзяржавы гэты орган выконвае функцыі парлямэнту, адзначана ў дамове аб стварэньні саюзнай дзяржавы ад 1999 году.

Выданьне нагадвае, што ў 2023 годзе пры абмеркаваньні праграм саюзнай дзяржавы ідэя заснаваньня адзінага парлямэнту Беларусі і Расеі была адкінутая, «Мы катэгарычна сказалі „не“» — цытуе выданьне тагачасную заяву Лукашэнкі.

Таксама ў сваім выступе Лукашэнка заявіў, што пры будаўніцтве так званай «саюзнай дзяржавы» ня варта дабівацца аб’яднаньня Расеі і Беларусі ў адной дзяржаве.

«Слухайце, а чаго вы хочаце (ад саюзнай дзяржавы), чаго? Калі Расея ўвойдзе ў склад Беларусі або, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расеі? Гэта наўрад ці будзе неўзабаве. І калі мы будзем у гэтым пляне ламіцца ў гэтыя адчыненыя дзьверы, мы загубім усё, што мы зрабілі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, «варта ісьці спакойна, крок за крокам, нешта рэалізоўваць, як мы робім цяпер».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG