Так ці інакш, гуманізм сёньня ў трэндзе.
Калі я вучылася ў школе, настаўніцы часта казалі, што патрабаваць выкананьня правоў можна толькі тады, калі сумленна выконваеш усе абавязкі. Мы, дзеці, ставіліся да гэтых словаў зь недаверам...
17-гадовую дзяўчыну забралі з апякунскай сям’і ў прытулак. Кожны нібыта разумее, што ўдзельнічае ў хлусьні, але працягвае гуляць. І тое, што чыноўнікі кажуць у прыватных размовах, ня значыць абсалютна нічога.
Калісьці побач з маім домам пакрыўджаны юнак напісаў на асфальце: «Лена — дура». Гэта была па вялікім рахунку бяскрыўдная падлеткавая выхадка, якая казала хутчэй пра аўтара надпісу, чым пра Лену. І наўрад ці хлопец, які зладзіў гэтую «інсталяцыю», прэтэндаваў на званьне мастака.
Калі майму малодшаму брату было тры гады, ён вельмі хацеў мець цацачны дзіцячы вазок, які ён мог бы катаць па кватэры і двары. Але бацька выступіў катэгарычна супраць гэтай ідэі, аргумэнтуючы тым, што ягоны сын — не дзяўчынка.
Дзецям можа быць ня страшна, калі гарыць агонь, і ім можна быць не страшна выйсьці ў вакно. У статыстыцы сьмяротнасьці дзяцей у выніку падзеньня і апёкаў Беларусь займае трэцяе найгоршае месца з 39 эўрапейскіх краінаў. Ад атручэньняў — другое.
Дзяцей шмат хто па-ранейшаму ўспрымае як маёмасьць, і нават не сумняваецца ў тым, ці мае ён або яна права іх біць. Галоўнае — прыкрыцца «добрымі намерамі».
Такія людзі як Алена Купчына ці Лідзія Ярмошна лічаць, што «жанчына па натуры сваёй апалітычная». Але гэта ўсё пра нейкую іншую, абстрактную жанчыну, а іх саміх гэта ня тычыцца.
Сёньня ў большасьці сем’яў, дзе ёсьць муж і жонка, больш грошай зарабляе муж, і прымусовае пазбаўленьне сям’і гэтага заробку нікому ня пойдзе на карысьць.
Я ня веру ў тое, што пакаленьне, якое вучаць любіць вайну і бачыць у ёй прыгажосьць, вырасьце больш моцным і пасьпяховым, чым пакаленьне, якое вучаць баяцца вайны і ненавідзець яе.
Сэнс жаночай партыі ня ў тым, каб сабраць у адну арганізацыю палітычна актыўных людзей з пэўнымі геніталіямі, а ў тым, каб зьвярнуць увагу і паспрыяць вырашэньню шэрагу вельмі важных праблем
Сярэднестатыстычную дзяўчынку з раньняга дзяцінства вучаць клапаціцца пра навакольных, называюць маленькай памочніцай і вучаць таму, што цярплівасьць, міласэрнасьць і прага да абслугоўваньня — гэта прыродныя жаночыя якасьці.
Ёсьць папулярная прэтэнзія да ахвяраў сэксуальных злачынстваў і хатняга гвалту: чаму яна не стала дабівацца, каб яго пасадзілі? Я хачу задаць сустрэчнае пытаньне: чаму закон дазваляе спыніць крымінальную справу па жаданьні пацярпелай?
Насуперак народнай мудрасьці, маўчаньне — не заўжды золата. Часта яно грае на карысьць злу.
Ахвяра нападу, якая абараняла сябе ад агрэсара, наступныя паўгода будзе на папраўчых работах, а 15% ад яе заробку за гэты час будуць адлічваць на карысьць дзяржавы.
Беларуская сыстэма аховы здароўя — вялікая лятарэя, і ніколі ня ведаеш загадзя, які білет дастанецца пры наступным наведваньні паліклінікі альбо шпіталізацыі.
Стандартызацыя пры паступленьні і навучаньні безумоўна дапамагае пазьбегнуць шэрагу памылак і непатрэбнага суб’ектывізму. Але унівэрсытэт — гэта ня фабрыка па падрыхтоўцы сацыяльных машын.
Часам здаецца, што ўсе ўжо ведаюць, як важна ўступацца за іншых, бо калі ў выніку прыйдуць па цябе, ужо можа ня быць, каму заступіцца. Але гэта толькі здаецца, што ведаюць усе.
Мы сапраўды вельмі законапаслухмяныя і сочым за тым, каб людзі навокал таксама прытрымліваліся прынятых нормаў. Менавіта таму мы так мэтадычна занатоўваем усе злачынствы людзей у форме
Тое, што Вамі асабіста на працы кіруе жанчына, яшчэ ня значыць, што ў Беларусі няма гендэрных праблем.
Паспрабуйце ўявіць гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча, прыбраўшы з кантэксту жонку. Перад ім паўстаў бы выбар: працягваць праяўляць грамадзянскую пазыцыю, пераклаўшы клопат пра дачку на бабулю, альбо выконваць бацькоўскія абавязкі.
Цуду не адбылося, і дзявятага сакавіка «самая мілая, прыгожая і натхняльная» жанчына зноўку становіцца шматфункцыянальным робатам.
Абмяркоўваючы дэкрэт № 3, людзі часам забываюцца, што гэта дэкрэт прэзыдэнцкі. Ён Лукашэнкам падпісаны, а ня Шчоткінай.
Проста ўявіце: прыходзіць чалавек у храм памаліцца за хворую на анкалёгію маці, а яго побач зь месцам продажу сьвечак перахоплівае доктар мэдычных навук і кажа, што варта адмовіцца ад цемрашальства і зьвярнуцца да сучаснай мэдыцыны.
Як казаў кот Матроскін, для таго, каб нешта прадаць, трэба спачатку нешта набыць. Схема «абароны жанчын» дакладна такая ж: каб былі абаронцы, патрэбныя нападнікі.
Беларуская талерантнасьць існуе ў вельмі вузкіх межах і са зьместам, супрацьлеглым першапачатковаму. Колькі адсоткаў беларусак і беларусаў пагадзіліся б жыць побач з самімі сабой?
На пытаньне малазнаёмых людзей, ці выйшла я ўжо замуж, звычайна адказваю «ой, сплюньце!»
Калі схуднець да пэўнага памеру, дык усё ў жыцьці мусіць «зайграць новымі фарбамі» — зьявіцца ўпэўненасьць у сабе, родныя перастануць сьмяяцца з тваіх мараў, гадавая справаздача на працы напішацца самастойна, хутка знойдзецца ідэальны партнэр, замест здымнай аднапакаёўкі зьявіцца ўласны катэдж, а касмэтычныя кампаніі будуць рэгулярна дасылаць падарункі.
Сёньня Лукашэнка кажа, што такой колькасьці льгот для дзяцей няма больш нідзе ў сьвеце. Вынікам становіцца выснова ў стылі «нараджаюць, абы вісець на шыі ў дзяржавы».
Гісторыю з аграгарадку ў Віцебскім раёне нельга называць «незвычайным» каханьнем. Гэта гісторыя дзяўчыны, якая заблыталася ў сваіх эмоцыях, і злачынцы, які скарыстаўся гэтай заблытанасьцю.
Жанчына, з якой «зьнялі скальп», ня стала падаваць заяву ў міліцыю. А дзяржава часта ігнаруе справы аб хатнім гвалце.
Тое, што падаецца такім зручным а першай ночы, калі вельмі ня хочацца выклікаць таксоўку і ехаць у прыёмны пакой найбліжэйшага шпіталя, у маштабах краіны — драма і нават трагедыя.
Яна заплаціць падатак і патэлефануе ў чарговую кампанію, дзе чарговы раз пачуе: «Замужам? Дзеці маленькія ёсьць? Выбачайце, вы нам не падыходзіце».
Кажуць, гвалтоўныя стасункі трэба спыняць ужо пасьля першага «эпізоду», і гэта, па вялікім рахунку, вельмі добрае і правільнае сьцьвярджэньне.
Калісьці паэт Андрэй Хадановіч напісаў, што «Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Эўропы, калі верыць мапе: у гэтым цэнтры стаіць канапа, і беларускі мужчына ляжыць на канапе».
Тое, што хлопцы масава па ўласным жаданьні нібыта мелі сэксуальныя зносіны з дарослымі мужчынамі — гэта нейкая ненавуковая фантастыка. Магчыма, адказ на галоўнае пытаньне — той самы «тоўсты чыноўнік», які прымушаў падлеткаў займацца з ім аральным і анальным сэксам.
Ня мае значэньня, чым ты займаесься, — цябе заўжды будуць папракаць у прадажнасьці, неразумнасьці і жаданьні ўвагі да сябе асабіста
Калісьці мая маці выклікала міліцыю на суседа, які зьбіваў сваю жонку на лесьвічнай пляцоўцы. Адзін зь міліцыянтаў, што прыехаў на выклік, запытаўся: «А ён яе часта б’е, ці як усе?» Новы праект дае магчымасць убачыць сапраўдны маштаб гвалту ў дачыненні да жанчын у Беларусі.
Аказваецца, гатаваньне з мужам на кухні ня можа быць зьвязана з сэксуальным падтэкстам. Скажу каротка: порнарэжысэры не пагадзіліся б.
Беларускі мэталюргічны завод не адзін раз ужо выпускаў каляндар з цалкам ці часткова аголенымі супрацоўніцамі прадпрыемства, а стаць прыбытковым у яго так і не атрымліваецца.
Для таго, каб займець бясспрэчнае спачуваньне з боку грамадзтва, мала быць проста забітай — трэба адпавядаць пэўнаму вобразу ідэальнай ахвяры.
Прапанова выклікаць міліцыю на падлеткаў, якія паляць электронныя цыгарэты побач з прыпынкам грамадзкага транспарту — не прафіляктыка, а сапраўдны садызм.
Жанчыны застаюцца ня толькі таму, што ім страшна «руйнаваць сям’ю» — часта яны думаюць, што сэксуальны прымус у шлюбе — гэта норма.
Калі 50 дзяцей, што жывуць на дзяржаўным забесьпячэньні, павольна паміраюць ад голаду, бо адказным дзяржаўным асобам няма да іх аніякай справы, — гэта катастрофа нацыянальнага маштабу.
Лёгіка тут падобная да лёгікі працы з ВІЧ-інфікаванымі: пацыентаў часта лічаць вінаватымі ў набытай хваробе і ня вартымі ня тое, каб шкадаваньня, але нават проста адэкватнага чалавечага стаўленьня.
Амаль 85% ўсіх злачынстваў у Беларусі ўчыняюць мужчыны, і гэта не выпадковасьць, а заканамернасьць... Так званыя цялесныя пакараньні — ні што іншае, як парушэньне Крымінальнага кодэксу.
Мне цікава, у наколькі сацыяльна бясьпечным становішчы знаходзіцца Коля Лукашэнка — маці не прымае ўдзелу ў выхаваньні, бацька ўвесь час у разьездах і альбо перакладвае свае абавязкі на адпаведных памочнікаў, альбо возіць хлопчыка з сабой, вырываючы з навучальнага працэсу.
Наста Захарэвіч спрачаецца з прапановай Насты Дашкевіч пра рэлігійныя ўрокі. «Значна лягічней было б рабіць акцэнт менавіта на каштоўнасьцях, а не на рэлігіі. Сьвятары ў гэтай карціне — лішні элемэнт».
Найлепшае, што можна зрабіць для свайго цела — гэта любіць яго. І любая хвароба не павінна станавіцца нагодай для ганьбы, а мусіць толькі падштурхоўваць да большага клопату.
Дзеці не атрымліваюць ўсяго патрэбнага лячэньня, кепска харчуюцца і маюць абмежаваны доступ да сродкаў рэабілітацыі. А дарослыя, якія «сядзяць» з імі дома, пакутуюць праз пачуцьцё віны
Загрузіць яшчэ