Калі схуднець да пэўнага памеру, дык усё ў жыцьці мусіць «зайграць новымі фарбамі» — зьявіцца ўпэўненасьць у сабе, родныя перастануць сьмяяцца з тваіх мараў, гадавая справаздача на працы напішацца самастойна, хутка знойдзецца ідэальны партнэр, замест здымнай аднапакаёўкі зьявіцца ўласны катэдж, а касмэтычныя кампаніі будуць рэгулярна дасылаць падарункі.