Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеяц прыкаваў сябе да амбасады ў Варшаве і заявіў паліцыі, што мае ў роце атруту. Што ён патрабаваў


Дзьмітрый Батура
Дзьмітрый Батура

Палітэмігрант з Архангельска Дзьмітрый Батура прыкаваў сябе да агароджы расейскай амбасады ў Варшаве. Ён меў намер трымаць галадоўку ў падтрымку Украіны. Трансьляцыя ішла на YouTube-канале апазыцыянэра Яўгена Дамажырава.

Батура запатрабаваў павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну, паставіць ёй крылатыя ракеты, спыніць увесь гандаль з Масквой, прапусьціць у Эўропу ўхілістаў ад войска, а таксама запатрабаваў ад расейскай апазыцыі дамаўляцца з добраахвотніцкімі атрадамі Узброеных сіл Украіны, паведамляе праект Rusmonitor.

Акцыя доўжылася каля гадзіны. Паліцыянтам Батура сказаў, што трымае ў роце капсулу з атрутай, каб яго не зьнялі з ланцуга. Тым ня менш яго адвязалі ад агароджы, паказалі лекарам і затрымалі. У стрыме Дамажыраў паведаміў, што паліцыянты плянуюць накіраваць актывіста на псыхіятрычную экспэртызу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG