20 фактаў пра Натальлю Арсеньневу ў дзень юбілею паэткі.
25 сьнежня спаўняецца 130 гадоў зь дня нараджэньня Ўладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы ягонага музэю і выдатнага пэдагога свайго часу.
Міхась Стральцоў у сваёй «Загадцы Багдановіча» пісаў: «Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэньне, безь якога немагчымая пэрспэктыва. 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы сьвету».
13 верасьня — 125 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Мрыя (сапраўднае імя — Андрэй Шашалевіч). Ягоны раман «Запіскі Самсона Самасуя» (1929–30), у якім пісьменьнік найбольш ярка паказаў новаўтвораныя камуністамі антычалавечыя парадкі, зрабіў сэнсацыю, а на аўтара пачалося сапраўднае паляваньне.
27 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна. Паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і хварэў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 100 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
«Я сёньня пачаў бы перадвыбарную кампанію. Я абвясьціў бы барацьбу за пасаду прэзыдэнта. Э-эх, каб дарвацца мне да ўлады! Я паказаў бы ім, у каго лёгіка мацнейшая — у дзяцей ці ў дарослых». Сёньня 100 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Макаёнка.
У пачатку чэрвеня 1941 году яго затрымалі праз абвінавачаньне ў дачыненьні да «пісьменьніцкай нацыяналістычнай арганізацыі».
3 лістапада — 137 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад.
Ён ніколі не рабіў зь сябе ахвяру, не насіў маскі «барацьбіта». Ува ўсіх сваіх творах ён заўсёды заставаўся надзвычай шчыры, унутрана-свабодны, і, што найважнейшае, самаіранічны!
13 кастрычніка 1988 году нарадзіўся адзін з самых незвычайных беларускіх мастакоў Язэп Драздовіч. У яго графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю.
10 кастрычніка 1938 году ў лягернай бальніцы ў Комі АССР памёр двойчы рэпрэсаваны камуністычным рэжымам крытык, філёзаф і пэдагог Адам Бабарэка. Ён быў адным са стваральнікаў літаратурных абʼяднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша», пачынальнікам інтэлектуальнай крытыкі ў савецкай Беларусі.
10 верасьня споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэньня кампазытара Яўгена Глебава (1929–2000). Народны артыст Беларусі і ляўрэат Дзяржпрэміі Беларусі, менавіта ён быў першы, хто напісаў балет паводле Васіля Быкава («Альпійская баляда») і стварыў першы беларускі балет на сучасную тэматыку («Мара»).
1 верасьня Масею Сяднёву — 106 гадоў. Яго вершы хвалілі Янка Купала і Якуб Колас. Галоўныя кампартыйныя ідэолягі ад літаратуры пісалі пра яго як пра таленавітага творцу, але гэта не ўберагло яго ад арышту.
13 жніўня споўнілася 106 гадоў з дня нараджэньня легендарнага беларускага кампазытара Анатоля Багатырова, які ратаваў ад рэпрэсій беларускіх кампазытараў.
25 ліпеня споўнілася 35 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча. Для Беларусі ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
26 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых неадназначных беларускіх дзеячоў і яркіх літаратурных крытыкаў Антона Адамовіча.
13 чэрвеня спаўняецца 185 гадоў Канстанціну Вераніцыну — верагоднаму аўтару шэдэўра беларускай літаратуры ХІХ стагодзьдзя, паэмы «Тарас на Парнасе».
7 чэрвеня споўнілася 139 гадоў з дня народзінаў Вацлава Іваноўскага, беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча, заснавальніка першага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Настаўнік Марка Шагала, Заіра Азгура, Восіпа Цадкіна. Чалавек, які ня здрадзіў творчым прынцыпам у часы лютага сацрэалізму і якога больш цанілі за мяжой, чым на радзіме. 5 чэрвеня — 165 год з дня нараджэньня Юдаля Пэна.
24 траўня аўтару славутых «Бывайце здаровы» і «Лясной песьні» Адаму Русаку — 110 гадоў. Духоўны вучань Паўлюка Труса, ён натхняўся падкрэсьлена фальклёрным гучаньнем, блізкім да народнай прыпеўкі і вясёлай песьні.
15 траўня 1882 году нарадзіўся драматург, рэжысэр, артыст, мастак і пісьменьнік Ўладыслаў Галубок. І сябры, і ворагі прызнавалі — у 20-я гады ягоны вандроўны тэатар быў самы папулярны ў Беларусі.
14 траўня спаўняецца 150 гадоў выдатнаму жывапісцу і пэдагогу Янкелю Кругеру. Гэты мастак быў адным з самых папулярных менскіх творцаў 1910–20-х гадоў. Ён першы намаляваў неафіцыёзныя партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, а пасьля выявіў ці ня ўсіх вядомых беларускіх дзеячоў.
Янка Маўр асуджаў запалоханую большасьць, якая бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека.
Шостага траўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня Паўлюка Труса — аднаго з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 20-х гг.
23-га красавіка выдатнаму навукоўцу, культуролягу, літаратурнаму крытыку і філёзафу Ўладзімеру Конану споўнілася б 85 гадоў.
На гэтым тыдні адбылася ўнікальная знаходка — выяўлена надмагільная пліта аднаго з самых загадкавых, яркіх і творча-нечаканых беларускіх пісьменьнікаў Яна Баршчэўскага.
20 нечаканых фактаў пра зорку беларускай тэатральнай сцэны
7 красавіка — 122 гады з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
27 сакавіка 1909 году нарадзіўся паэт Валеры Маракоў. Ён праславіўся як творца яшчэ непаўналетнім. Свабода сабрала 20 цікавых фактаў пра Валерыя Маракова
20 сакавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэньня беларускага тэатральнага і грамадзкага дзеяча Часлава Родзевіча. Актор і інжынэр, выкладчык і камісар, навуковец і грамадзкі дзеяч — у самых розных справах і сфэрах ён дасягаў посьпеху.
Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, чалавек, які не знайшоў паразуменьня са сваімі таварышамі ў Амэрыцы, яркі, таленавіты паэт, які дзеля магчымасьці друкавацца і выдавацца дазваляў савецкай прапагандзе выкарыстоўваць сваё імя ў патрэбных ёй мэтах, наіўны і ў нейкай ступені безабаронны.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 98 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
29 студзеня спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэньня аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэньня і беларускай дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча.
14 студзеня — 126 гадоў з дня нараджэньня беларускай паэткі Канстанцыі Буйло.
4 студзеня спаўняецца 150 гадоў аднаму з самых неадназначных беларускіх пісьменьнікаў пачатку 20-га стагодзьдзя Ядвігіну Ш. (Антону Лявіцкаму).
24 сьнежня — 220 гадоў Адаму Міцкевічу.
20 фактаў пра Яўгенію Янішчыц
3 лістапада — 136 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад.
13 кастрычніка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых незвычайных беларускіх мастакоў Язэпа Драздовіча. У яго графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю.
20 фактаў пра Натальлю Арсеньневу да 115-годзьдзя паэткі
1 верасьня Масею Сяднёву — 105 гадоў. Яго вершы хвалілі Янка Купала і Якуб Колас. Галоўныя кампартыйныя ідэолягі ад літаратуры пісалі пра яго як пра таленавітага творцу, але гэта не ўберагло яго ад арышту.
26 жніўня пяць гадоў, як памёр беларускі графік Арлен Кашкурэвіч. Яго вострыя, поўныя экспрэсіі і болю творы ў аднолькавай ступені карысталіся посьпехам як на радзіме, так і на Захадзе.
13 жніўня — 105 гадоў легендарнаму беларускаму кампазытару Анатолю Багатырову, які ратаваў ад рэпрэсій беларускіх кампазытараў.
Першым увасобіў на сцэне Кастуся Каліноўскага, зьдзекліва паказваў рэвалюцыйных рабочых.
29 ліпеня — 110 гадоў з дня нараджэньня паэта Юркі Лявоннага.
Пяць гадоў таму ня стала выдатнай беларускай мастачкі Алены Лось. Ёй пашчасьціла нарадзіцца і вучыцца мастацтву ў Вільні, горадзе клясычных традыцый беларускай культуры. І гэта адбілася на ўсёй ейнай творчасьці і асабовасьці.
3 ліпеня — 100 гадоў з дня нараджэньня беларускага крытыка Рыгора Бярозкіна. Сталінскі вязень, герой вайны, гэты чалавек, па словах Алеся Адамовіча, заставаўся непераўзыдзеным узорам таго, як трэба пісаць пра беларускую літаратуру.
Загрузіць яшчэ