Юля Артёмова, «Я и есть революция». Повесть. Москва 2021. Издание осуществлено в рамках издательской инициативы «Пфляумбаум».
Нядаўна выйшаў паэтычны зборнік Валянціны Аксак «Трэці Эдэм». З гэтай нагоды мы пагутарылі з паэткай пра тое, што значыць для яе паэзія і як яна бачыць сваё месца ў ёй.
Беларускі літаратурны лістапад выглядае як парадзелы восеньскі лес. Аўтары сьцішаюць творчую хаду, выдаўцы запавольваюць друкарскія варштаты. Перадзім’ем у беларускіх недзяржаўных выдавецтвах не заяўлены выхад аніводнае кнігі вершаў.
Пра паэтку Яўгенію Пфляўмбаўм (1908–1996) гутарым зь літаратуразнаўцай Аксанай Данільчык. Аксана Данільчык дасьледуе творчасьць і жыцьцё Яўгеніі Пфляўмбаўм ды рыхтуе да выданьня кнігу яе выбраных вершаў.
Сёлета Аляксей Дзікавіцкі, які працуе намесьнікам дырэктара тэлеканалу «Белсат» у Варшаве, выдаў кнігу прозы і вершаў «Оньдэ» на роднай палескай гаворцы. Цягам апошняга месяца ён правёў шэраг прэзэнтацый сваёй дыхтоўна аформленай кнігі, сярод іншага ў Вільні, Варшаве, Бельску на Падляшшы.
Ян Максімюк размаўляе з Аленай Казловай, галоўнай рэдактаркай выдавецтва «Пфляўмбаўм». Летась у выдавецтве выйшлі дзьве кнігі, якія сёлета апынуліся ў кароткім сьпісе Прэміі імя Ежы Гедройця.
Размову зь пісьменьнікамі Юліяй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам, якія напрыканцы 2020 году зьехалі зь Беларусі, Свабода запісала на міжнародным кніжным кірмашы Svět knihy 2021 у Празе.
Пад канец мінулага месяца адбылася сусьветная прэм’ера найноўшага фільму пра брытанскага супэрагента Джэймса Бонда пад назвай «No Time To Die» («Ня час паміраць»). Гэта 25-ы фільм з канону поўнамэтражных стужак пра агента 007 сакрэтнай службы Вялікай Брытаніі — сэрыі, якая пачалася 60 гадоў таму.
Максім Жбанкоў — культуроляг, крытык, блогер, аўтар, радыё- і тэлевядоўца. Размову для Свабоды мы запісалі зь ім на кніжным кірмашы Svět knihy 2021 у Празе 25 верасьня.
«Чырвоны клён» — так па-восеньску прыгожа гучыць у перакладзе назва аўстрыйскай прэміі Rotahorn. Сёлета яе прысудзілі беларускай паэтцы, празаіку і перакладчыцы Вользе Гапеевай.
Можна ліквідаваць пісьменьніцкую арганізацыю, але немагчыма ліквідаваць беларускую літаратуру. Пачытайце пра галоўныя кніжныя навінкі недзяржаўных выдавецтваў, і вы самі ў гэтым пераканаецеся.
Фэлікс Аксёнцаў належыць да плеяды пачынальнікаў беларускага рок-н-ролу. Стварыў тэксты для альбомаў рок-гуртоў «Уліс» («Чужаніца», «Краіна доўгай белай хмары», «Танцы на даху») і «Крама» (Зацьменны блюз»). У 1996 годзе пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры.
Сёньня паспрабую даць шэсьць парадаў для тых, хто хацеў бы пачытаць нешта цікавае і вартае (у тым ліку вартае даверу) пра Афганістан у дадатак да (або і замест) паведамленьняў у міжнародных СМІ пра вайну, сьмерць, тэрарызм і гора ў гэтай далёкай ад нас краіне зь вельмі складаным гістарычным лёсам.
Зьехаць ці застацца? Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам і псыхатэрапэўтам Дар’яй Альпэрн-Каткоўскай пра праблемы адаптацыі да жыцьця ў чужой краіне.
На сьмерць Алеся Разанава адгукнуўся польскі пісьменьнік Кшыштаф Чыжэўскі, заснавальнік Цэнтру «Памежжа» у Сэйнах у паўночна-ўсходняй Польшчы, ініцыятар і арганізатар шматлікіх праграм міжкультурнага дыялёгу на памежжы розных рэгіёнаў Эўропы і сьвету.
Верасьнёўскія кніжныя навінкі адкрываюць імёны маладых, перад якімі неабсяжны сьвет жыцьця ў слове і для слова, і ўшаноўваюць знаных, перад якімі ўжо закрыўся гэты сьвет, але ня змоўкла іхняе слова. А яшчэ знаёмяць з тымі, каго зь іншых шыротаў прывабіла да сябе беларуская літаратура.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе Ян Максімюк.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў іхнай памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе Віктар Жыбуль.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў іхнай памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе літаратурны крытык Наста Грышчук.
Беларусы сыходзяць, зьяжджаюць, зьлятаюць. За сьпінамі застаюцца разгромленыя кватэры і офісы, турэмныя краты, роднае неба, якое раптоўна з высокага ўпала да зямлі, прыдушыўшы думкі, мары, надзеі, раструшчыўшы сем’і, лёс, радзіму.
Жнівеньскія навінкі беларускіх (і ня толькі) выдавецтваў успрымаюцца як залюстроўе на тле абвостраных пратэставымі настроямі грамадзкіх спрэчак пра ролю і месца роднае мовы.
Пад гадавіну беларускіх пратэстаў мы папрасілі групу беларускіх пісьменьнікаў адказаць для сайту Свабоды на пытаньне: ці і якім чынам падзеі апошняга году паўплывалі на ваша разуменьне Беларусі і/або вашу творчасьць?
Нядаўна Альгерд Бахарэвіч апублікаваў у выдавецтве «Электронная кнігарня» дзьве электронныя кнігі, «Плошча Перамогі» і «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Свабода пагаварыла зь пісьменьнікам, спрабуючы высьветліць некаторыя пытаньні, зьвязаныя з фарматам, жанрам і тэматыкай ягоных кніг.
Ляўрэатам прэміі Бібліятэчнага фонду Вацлава Гаўла «Парушальнік спакою» (Disturbing the Peace) за 2021 год стаў паэт і выдавец зь Беларусі Дзьмітры Строцаў. У тэксьце паведамленьня аб узнагародзе гаворыцца, што Дзьмітры Строцаў зьяўляецца «сьмелым пісьменьнікам, які знаходзіцца ў небясьпецы».
Ян Максімюк гутарыць з паэтам, празаікам і перакладчыкам Сяргеем Прылуцкім, у якога нядаўна выйшла кніга паэзіі «Эўрыдыка не азіраецца».
Пасьля нядаўняга разгрому многіх пісьменьніцкіх і журналісцкіх структураў перад іх чальцамі паўстаў выбар: застацца — і быць кінутымі за турэмныя краты, ці зьехаць — і захаваць свой талент.
Ян Максімюк размаўляе з Паўлам Станкевічам, старшынём фонду «Тутака» на Падляшшы і арганізатарам «Фэстывалю абуджаных» каля Гарадка, у тым самым месцы, дзе ў 1990–2019 гадах адбываўся беларускі музычны фэстываль «Басовішча».
Ян Максімюк размаўляе з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам пра кнігу яго выбранай паэзіі ў польскім перакладзе.
Дэбютная кніга Дарʼі Бялькевіч «Сьлёзы на вецер» мае ўсе шанцы стаць адной з самых адметных у маладой беларускай паэзіі.
Ліпеньскія кніжныя навінкі і літаратурныя падзеі ў нашым суботнім аглядзе.
Ня ведаеце, як пісаць, каб вашымі творамі захапляліся і праз сто гадоў, тады чытайце кнігі з новай выдавецкай сэрыі GRADUS, якую запачаткавала знакамітае эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам».
Ян Максімюк размаўляе з кіраўніком нядаўна створанай Беларускай рады культуры Сяргеем Будкіным пра мэты і дзейнасьць гэтай арганізацыі.
Наста Кудасава нядаўна пабывала на так званай «літаратурнай рэзыдэнцыі» ў Чэхіі. Ян Максімюк размаўляе з паэткай пра тое, што яна рабіла падчас гэтага месячнага побыту і якія вершы ёй напісаліся.
Балючыя тэмы беларускіх рэалій паўстаюць са старонак новых літаратурных публікацый. Абмінуць штодзённую злыбеду ня могуць ні паэты, ні празаікі, а літаратуразнаўцы знаходзяць актуальныя тэмы нават у творах стогадовае даўніны.
Беларусы змаглі цяпер прачытаць тоўсты раман Рычарда Гавяліса (1950–2002) па-беларуску. І непрыемна зьдзівіліся, што для іх месца ў Вільні не знайшлося.
Нядаўна ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшла кніга Вінцэся Мудрова пад кідкім загалоўкам «Мэліярацыя з Альбэрам Камю». Кніга, як на мой густ, добрая, а месцамі і выдатная. Я прачытаў яе за адзін надвячорак і вечар і хачу тут падзяліцца некалькімі рэфлексіямі.
Кепска, калі літаратура падпарадкоўваецца грамадзкім інтарэсам. У нас дастаткова досьведу, які паказвае: нічога добрага з такіх уплываў не выходзіць, а выходзяць вершы пра Леніна і «Мінскі напрамак».
Ян Максімюк размаўляе з псыхатэрапэўткай Юліяй Макоўскай пра тое, як жыць бяз страху і са страхам.
Жнівеньская рэвалюцыя, безумоўна, паўплывала на пляны беларускіх літаратараў. Яны не сьпяшаюцца аддаваць у друк напісанае да поствыбарчых падзеяў.
27 красавіка ў менскай «Акадэмкнізе» адбудзецца аўтограф-сэсія новай празаічнай кнігі Тані Скарынкінай «Райцэнтар». Напярэдадні мы пагаварылі з аўтаркай пра жыцьцё, мову і літаратуру ў яе родным мястэчку Смаргонях.
Ян Максімюк размаўляе зь Сяргеем Плескачом, аўтарам кнігі «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому» пра салдатаў, якія закончылі службу ў апошнім годзе савецкай імпэрыі.
Выйшла з друку кніга «Эда. Песьні пра багоў». Гэта першая частка аднаго з сусьветна вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры «Паэтычная Эда». Па-беларуску яго ўпершыню перастварыў малады перакладчык Яўген Папакуль. Мы пагутарылі зь ім пра тое, як у душы беларуса покліч Поўначы перамог.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікам Алесем Аркушам пра літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», Таварыства вольных літаратараў і рэгіянальную літаратуру ў Беларусі.
Ян Максімюк гутарыць зь пісьменьніцай і настаўніцай Ганнай Севярынец пра яе найноўшую кнігу «Мая школа («Лімарыюс», Менск, 2021).
Красавіцкія пляны беларускіх недзяржаўных выдавецтваў небагатыя. Гэта вынік у тым ліку і моцнага прэсінгу ўладаў на нацыянальны культурны сэгмэнт.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікам і мастаком Артурам Клінавым пра ягоны раман «Локісаў» («Логвінаў», 2020).
Прызнаюся адразу: нялёгкае гэта заданьне зрабіць падборку вершаў з нацыянальнага вершаскладаньня да Сусьветнага дня паэзіі. Асабліва нялёгка сёлета. Сказаўшы гэта, я ні ў якім разе не хачу апраўдваць сябе. Біць за тое, чаму тут апынуліся такія імёны і такія вершы, можна толькі мяне.
У 110-м нумары часопіса «Дзеяслоў» пачаў друкавацца новы раман Уладзімера Някляева «Гэй бэн гіном». Яшчэ пару гадоў таму аўтар прызнаваўся, што піша пра сьмерць Янкі Купалы.
Месяцы два таму ў ЗША і Вялікай Брытаніі выйшла кніга, у якой аўтар апісвае, як нашу Сонечную сыстэму ў 2017 годзе наведаў аб’ект, створаны пазаземнай цывілізацыяй.
Ева Вежнавец — літаратурны псэўданім пісьменьніцы, сапраўднае прозьвішча якой Сьвятлана Курс. У 2008 годзе яна выдала сваю першую кнігу: «Шлях дробнай сволачы». Нядаўна, пад шыльдай выдавецтваў «Цымбераў» — «Пфляўмбаўм», выйшла яе кніга «Па што ідзеш, воўча?» З аўтаркай пагутарыў Ян Максімюк.
Загрузіць яшчэ