Польскі гісторык, соцыялінгвіст і палітоляг піша пра зборнікі паэзіі «Патрыятызм для чайнікаў» Сяргея Прылуцкага і «Сарматыя» Марыі Мартысевіч.
Гутарка з паэтам Віктарам Жыбулем, пераважна пра тое, навошта і каму патрэбная паэзія.
Апошні яго адрас быў па вул. Даўгабродзкай, д. 25, кв. 4. Адсюль яго 27 лістапада 1936 г. і зьвёз «чорны варанок»...
Гутарка з музыкам Сяргеем Доўгушавым, лідэрам гурту «Vuraj» і кіраўніком розных музычных праектаў, ангажаваўся ў краўфандынгавае выданьне «Новага Запавету» ў перакладзе мовазнаўцы і філёляга Фёдара Клімчука на заходнепалескую гаворку.
Сьмяюся і плачу, плачу і сьмяюся, калі чытаю гэты допіс у «Нашу Ніву»...
На Радаўніцу ў Азярычыне, што ў Пухавіцкім раёне, у незвычайны спосаб ушанавалі адразу ўсіх спачылых аднавяскоўцаў. Імпрэзу зладзілі браты Зьміцер і Юрась Санькі.
Басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч у канцы красавіка наведаў Менск, дзе адбылася прэзэнтацыя перакладу на беларускую мову ягонага раману "Арэхавы палац". Пісьменьнік дзеліцца сваімі ўражаньнямі.
З гісторыі нацыянальнай літаратуры можна скласьці сьпіс творцаў, якія да старасьці мужна змагаліся з рознымі хваробамі, у тым ліку інфэкцыйнымі. Шмат высілкаў і энэргіі на гэтую барацьбу выдаткоўваў і Янка Купала.
У беларускім пракаце прайшоў баевік «Чорны сабака» па матывах твораў Мікалая Чаргінца з расейскім акторам Уладзімірам Епіфанцавым у галоўнай ролі.
Сёньня ў нас гутарка зь пісьменьніцай Наталкай Бабінай, чалавекам моцна ангажаваным у абуджэньне і пашырэньне ўкраінскай нацыянальнай сьвядомасьці сярод карэнных жыхароў беларускага Заходняга Палесься (Берасьцейшчыны).
Прапануем чытачам нізку разваг і думак Багушэвіча аб жыцьці грамадзтва, узятых зь яго артыкулаў і прыватных лістоў, а таксама своеасаблівыя «правілы жыцьця» нашага клясыка.
Гутарка зь перакладчыкам Сяргеем Шупам пра кнігу «Арэхавы палац» Міленкі Ергавіча, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа ў перакладзе на беларускую мову.
Ласіныя губы Караткевіча, пацукі Гарэцкага, беляшы Бахарэвіча і чыпсы Марціновіча. Ежа ў беларускіх творах ад 19-га да 21-га стагодзьдзя.
Сёньня ў нас гутарка з Настай Грышчук, якая акрэсьлівае свой цяперашні род заняткаў як «крытык на фрылансе». Пра беларускія інтэлектуальныя кнігі і інтэлектуалаў.
Наступнае эсэ − першая публікацыя найбуйнейшай сучаснай фінскай пісьменьніцы Софі Оксанэн па-беларуску. Яно было агучанае 5 красавіка 2019 г. у Менску на другім фэстывалі «Прадмова», які наведала аўтарка.
Перакладчыца са швэдзкай мовы і выдавец дзіцячых кніжак па-беларуску Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — несумненна належыць да катэгорыі беларусаў, якія лічаць, што ў іх атрымаецца зусім ня горай, а можа і лепей, чым у іншых.
26 сакавіка ўручылі літаратурныя прэміі «Дэбют» за 2019 год. За прозу прыз атрымала Дар’я Трайдэн з кнігай «Крыштальная ноч».
Ціхан Чарнякевіч — адзін з самых актыўных і цікавых беларускіх крытыкаў маладога пакаленьня. Як звычайна, поўная «Гутарка зь Янам» — у падкасьце. А ніжэй — толькі некаторыя кветачкі...
Прыводзім дзевяць фрагмэнтаў зь беларускай літаратуры, у якіх аўтары пастараліся абазначыць сваё бачаньне эратычнай тэмы.
Ян Максімюк гутарыць Уладзімерам Арловым, чаму ён не напісаў доўгага раману і што ён думае пра абарону беларускіх межаў. А таксама пра тое, як яго перакладалі расейцы, якія думалі, што беларуская мова – амаль руская.
Віктар Жыбуль пра кнігу «Калі прыгледзецца — Марс сіні» Зьмітра Вішнёва.
Ян Максімюк распавядае пра інтэрвію з Васілём Сёмухам, якое ён запісваў у 2012 годзе для плянаванай, але нязьдзейсьненай кнігі.
Ян Максімюк гутарыць зь дзьвюхмоўнай паэткай Вальжынай Морт пра тое, як пішуцца вершы па-беларуску і па-ангельску, і чаму яны ня пішуцца па-расейску.
Сёньня я прапаную вам размову з чалавекам, які глядзіць на кнігавыданьне ў Беларусі як на бізнэс, які корміць яго і ягоную сям’ю.
Ёсьць аптымістычныя зьвесткі для ўсіх заклапочаных у Беларусі тым, што няма айчыннага адпаведніка эпапэі «Вайна і мір» Льва Талстога, апублікаванай 150 гадоў таму.
Мы ўжо чыталі раманы, напісаныя машынамі — проста пра гэта яшчэ ня ведаем.
Гутарка з Валянцінам Акудовічам пра беларускую тоеснасьць, нацыянальную ідэю, нацыю і мову, ну і, як жа іначай, пра ролю Аляксандра Лукашэнкі ў беларускім наканаваньні.
Ян Максімюк пра «перакладчыцкі канон» Васіля Сёмухі, зь якім варта пазнаёміцца аматарам літаратуры.
Чаму Беларусі патрэбная асобная прэмія за электронную і онлайн-літаратуру? Тлумачыць Макс Шчур, сузаснавальнік прэміі «Празрысты Эол».
Гутарка зь Ігарам Бабковым пра некаторыя ідэі і мэтафары зь ягонай кнігі «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру(і)наў», якая напрыканцы 2018 году выйшла ў вугорскім перакладзе.
Паколькі ў Беларусі прэміі за мінулагоднія літаратурныя зьдзяйсьненьні яшчэ толькі зьбіраюцца прысуджаць, дык сёньня я напішу пра некаторыя замежныя выданьні 2018 году, якія ўжо летась пасьпелі атрымаць свае прэміі.
Выданьне рамана «Панядзелак» у перакладзе Сяргея Шупы (Прага, выдавецтва «Вясна»), па сутнасьці, адкрывае для беларусаў новы тон літаратуры 1920-х, абсалютна ўнікальны голас і адмысловую мэтоду пісьма, у якой сплецена столькі ўсяго, што не адразу й разблытаеш гэты вузел.
Фільм «Перазімаваць» Эвы-Кацярыны Махавай абарочваецца прытчай аб старасьці, адзіноце і жыцьці, у прыватнасьці, жыцьці ў Беларусі.
Мы пагаварылі з заснавальніцай выдавецтва Le Ver à soie Віржыні Шыманец пра ўспрыманьне Беларусі ў Францыі, пра выдавецкую сытуацыю ў краіне, пра пераклады зь «неістотных» моваў.
Ян Максімюк піша пра кніжку вядомага фізыка-тэарэтыка, у якой аўтар сьцьвярджае, што час існуе толькі як ілюзія ў галаве чалавека, а ўвесь астатні сьвет абыходзіцца безь яго.
Спачатку павіншую аматараў белліту: у нас ёсьць свая Джоан Роўлінг... Піша Наста Грышчук пра «Ноч» Віктара Марціновіча.
Зь берасьцейскай журналісткай Інай Хоміч размаўляем пра яе мапу «Дыялекты» і пра тое, навошта ёй яна патрэбная і што пра яе кажуць людзі.
Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.
Свабода назьбірала даволі аб’ёмістую інфармацыю, на падставе якой можна зрабіць пэўныя высновы пра тое, ці і як уплывае Прэмія Гедройця на ўспрыманьне беларускай літаратуры у грамадзтве.
Швэдзкі беларус Дзьмітры П. сустракае свайго знаёмага чэскага швэда Пэтэра Л., і той расказвае яму, што ў ягонай праскай фірме працавала адна дзяўчына, якая была замужам за нейкім беларускім пісьменьнікам...
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае паэтка і перакладчыца Аксана Данільчык.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца і перакладчыца Марыя Роўда.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на апытанку адказвае пісьменьніца і перакладчыца Марыя Мартысевіч.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік Франц Сіўко.
Ігар Бабкоў пра пісьменьніка, мастака і выдаўца Адама Глобуса.
Гэта збор некалькіх дзясяткаў, скажам так, радыёп’есаў, любоўна інструмэнтаваных, дзе няма тугі, а ёсьць удзячнасьць.
Як малы зь беластоцкай вёскі, які выразаў з кары аленяў і мядзьведзяў, стаў сусьветна прызнаным мастаком, сьвядомым беларусам, акадэмічным прафэсарам у Варшаве, інтэлектуальнай зоркай беларускай Польшчы.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае перакладчыца Ганна Янкута.
Загрузіць яшчэ