Тэлепрапагандыст Дзьмітрый Кісялёў у нядзельнай перадачы «Вести недели» на «России-1» прывёў меркаваную суму выручкі кампаній Яўгена Прыгожына па дзяржкантрактах.
Мова ідзе аб вярбоўцы шпіёнаў, і ЦРУ, паводле дырэктара гэтай амэрыканскай спэцслужбы Ўільяма Бэрнса, не зьбіраецца змарнаваць «магчымасьць, якая выпадае раз на пакаленьне».
Дарадца кіраўніка офісу ўкраінскага прэзыдэнта Міхайла Падаляк адрэагаваў на публікацыю The Washington Post аб таемным візыце кіраўніка ЦРУ ў Кіеў. Выданьне сьцьвярджае, што Ўкраіна можа пайсьці на перамовы з Расеяй пры пэўных посьпехах на фронце, а менавіта на подступах да Крыму.
Кіраўнік Беларусі падчас свайго выступу 30 чэрвеня, прымеркаванага да Дня Незалежнасьці, закрануў тэму прыбыцьця ў Беларусь наймітаў ПВК «Вагнера».
«Менавіта цяпер у зоне адказнасьці Паўночнай групоўкі войскаў непасрэднай пагрозы наступальных дзеяньняў сухапутных сілаў з боку Беларусі і Расеі няма», — заявіў 30 чэрвеня камандуючы Абʼяднанымі сіламі Узброеных сілаў Украіны (АС УСУ) Сяргей Наеў.
Сваімі памерамі ён перавышае іншыя вядомыя палявыя лягеры ў Беларусі, дзе рыхтуюць да вайны з Украінай мабілізаваных расейскіх салдат. Прызначэньне новага лягера застаецца загадкай.
На 30 чэрвеня вядомыя імёны 26 801 расейскага вайскоўца, якія загінулі падчас вайны з Украінай. Страты падлічылі «Медыязона» і Расейская служба BBC сумесна з камандай валянтэраў.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны генэрал Валер Залужны заявіў, што яго «раздражняюць» камэнтары, якія гучаць на Захадзе адносна таго, што наступ украінскай арміі ідзе павольней, чым чакалася.
У МЗС Літвы падкрэсьлілі, што, калі ўзровень пагрозы ў рэгіёне зьменіцца, дзяржаўная мяжа Літвы «будзе гатовая да закрыцьця».
У Мінабароны Ўкраіны заявілі, што іх вайскоўцы на франтах прасоўваюцца наперад, але цяжка і павольна.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заяўляе, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў на наступным пасяджэньні Стаўкі разгледзець пытаньне вагнэраўцаў у Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся з членамі Міжнароднай рабочай групы па экалягічных наступствах вайны, паведамілі ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны 29 чэрвеня.
Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс, які будзе балятавацца ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2024 годзе, прыбыў у Кіеў зь неабвешчаным візытам.
«Міраслаў Лазоўскі ўсё сваё жыцьцё выступаў за незалежнасьць Беларусі, таксама абараняў незалежнасьць Украіны. Памяць пра героя Беларусі і Ўкраіны будзе вечнай», — гаворыцца на старонцы Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны ў фэйсбуку.
Прэзыдэнт Калюмбіі Густава Пэтра заявіў, што Расея парушыла «пратаколы вайны» сваімі атакамі на ўкраінскія гарады.
У той жа час агенцтва Reuters паведаміла, што ў Крамлі адмовіліся адказваць на пытаньні пра Сяргея Суравікіна, ягоны статус і месцазнаходжаньне.
Украіна і Расея абвінавацілі адна адну ў падрыве дамбы. У абедзьвюх краінах завялі крымінальныя справы па факце з фармулёўкай «тэрарыстычны акт».
Згодна з вынікамі сацыялягічнага апытаньня, 64% рэспандэнтаў маюць хаця б аднаго блізкага сваяка ці сябра, які быў паранены (у сярэднім маюць 5 параненых блізкіх людзей), а 63% — прынамсі аднаго загінулага (у сярэднім трох загінулых).
Сьвятлана Ціханоўская заявіла ў інтэрвію AFP, што калі Прыгожын і яго найміты масава пераедуць у Беларусь, гэта можа пагражаць ня толькі Беларусі, але і ўсёй Эўропе.
У Краматорску 28 чэрвеня працягваецца пошукава-выратавальная апэрацыя на месцы ракетнага ўдару расейскіх войскаў па цэнтры гораду. Пад заваламі яшчэ могуць быць людзі.
Больш за траціну расейцаў, 35 адсоткаў, паводле сацыялягічнага апытаньня кампаніі Russian Field, адмянілі б рашэньне аб уварваньні расейскіх войскаў ва Ўкраіну, зьдзейсьненае летась 24 лютага, калі б у іх была такая магчымасьць.
Ян Бжэзінскі, амэрыканскі экспэрт у пытаньнях замежнай палітыкі і абароны, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, ацаніў наступствы мяцяжа Прыгожына ў Расеі, ролю Лукашэнкі і пэрспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO.
Фэдэральная рада Швайцарыі палічыла, што згода на рээкспарт танкаў Leopard ва Ўкраіну супярэчыць дзейнаму заканадаўству краіны.
Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі могуць разьмясьціць тысячы расейскіх баевікоў, зьявілася адразу пасьля вайсковага мяцяжу ў Расеі. Беларуская служба Радыё Свабода паспрабавала разабрацца, наколькі гэта можа адпавядаць рэчаіснасьці.
Днямі ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі, што на ўкраінскім беразе Дняпра насупраць беларускага горада Лоеў уключалі запісы зваротаў Сьвятланы Ціханоўскай і камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, які змагаецца на баку Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі.
Дакладная колькасьць ахвяр застаецца невядомай.
У выніку ракетнага ўдару па Краматорску загінулі два чалавекі, яшчэ 22 параненыя, у тым ліку дзіця, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін — пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі зьяўленьне на яе тэрыторыі Яўгенія Прыгожына і наймітаў ягонай групоўкі «Вагнэр», якую ЗША лічаць «транснацыянальнай крымінальнай арганізацыяй».
27 чэрвеня «Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) перадало пракурору Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) у Гаазе доказы ваенных злачынстваў у выглядзе незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый у Беларусь і іх «пераадукацыі».
Вадзіму Шатрову з пазыўным «Папік» было 43 гады. Ён нарадзіўся ў Воршы, але знайшоў сваю новую радзіму ва Ўкраіне. Калі ў 2022 годзе пачалася вайна, то Шатроў адразу вырашыў не заставацца ўбаку. Беларуса ня стала 26 чэрвеня 2022 году пад Лісічанскам.
Раніцай 27 чэрвеня ў Мачулішчах прызямліўся самалёт Яўгена Прыгожына. Дазвол на яго меркаваны ад’езд у Беларусь далі расейскія ўлады і Аляксандар Лукашэнка. Прыгадваем, у чым вінавацяць падначаленую Прыгожыну ПВК «Вагнэр».
«Спадзяюся, што ў часе гэтых прац ніхто нічога ня скраў або, скажам так, скраў меней», — дадаў Уладзімір Пуцін і паабяцаў з гэтым разабрацца.
Расейскія ўлады заявілі, што кіраўнік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын пасьля няўдалага мяцяжу паедзе ў Беларусь.
Палкоўнік расейскай арміі Андрэй Стэсеў камандаваў апэратыўнай групоўкай «Белгарад». Ён нарадзіўся і вырас у Магілёве, там жа жывуць яго сястра і маці.
Паводле зьвестак аўтараў даклада ААН, размова ідзе пра 72 мужчын і пяць жанчын.
Расейскія бамбавікі падняліся ў паветра з аэрадрому ў Калускай вобласьці.
За мінулыя содні ў Данецкай вобласьці на некалькіх кірунках адбылося 38 баявых сутыкненьняў сіл абароны Ўкраіны з расейскімі войскамі.
Мала хто мог сабе ўявіць, што адным з прайграўшых бакоў у супрацьстаяньні Прыгожына і Шайгу (ці ўжо Прыгожына і Пуціна) раптоўна можа стаць Беларусь. Інфармацыя наконт таго, у якім канкрэтна геаграфічным пункце апынецца ў блізкай будучыні войска вагнэраўцаў, пакуль што супярэчлівая.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з новым зваротам з нагоды спробы збройнага мяцяжу 23–24 чэрвеня 2023 году.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што спроба мецяжу расейскай ПВК «Вагнэр» супраць Крамля зьяўляецца часткай барацьбы ўнутры расейскай сыстэмы, і што ЗША і іх саюзьнікі ня маюць да яго ніякага дачыненьня. Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Гэта першая публічная заява бізнэсмэна і баевіка, зробленая пасьля заканчэньня мецяжу. У 12-хвілінным аўдыёзвароце Яўген Прыгожын падрабязна распавёў аб арганізаваным ім мецяжы і яго мэтах.
У сталіцы Даніі Капэнгагене 24 чэрвеня ва ўмовах строгай сакрэтнасьці прайшла міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная вайне ва Ўкраіне. Аб гэтым паведамляюць у панядзелак нямецкія СМІ, у тым ліку Deutsche Welle і ARD.
Магчымыя новыя атакі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі; фармат сяброўскага прытулку для Прыгожына; гарантыі Лукашэнкі ўсё менш важкія — аналітыкі разважаюць, што азначае для Беларусі ўдзел Лукашэнкі ў расейскай сытуацыі зь «мяцяжом» і магчымы прыезд Прыгожына.
Дэвід Брамлет, які летась камандаваў атрадам украінскага Замежнага легіёна, расказаў пра ўбачанае ва Ўкраіне ў інтэрвію грузінскай службе Радыё Свабода.
Колькасьць удзельнікаў маршу Прыгожына на Маскву складала 8 тысяч байцоў замест абяцаных Прыгожыным 25 тысяч.
Сабралі некаторыя рэакцыі на падзеі ў Расеі заходніх палітыкаў, многія зь якіх лічаць, што спроба ўзброенага мяцяжу паказвае «сапраўдныя расколіны» ва ўладзе Пуціна.
Сяргея Калацэя называюць не беларускім грамадзянінам, а менавіта ўраджэнцам Беларусі.
У Данецкай вобласьці ўкраінскія войскі прасунуліся на адзін-два кілямэтры і цяпер умацоўваюцца на новых пазыцыях.
Загрузіць яшчэ