Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «Схемы» ідэнтыфікаваў расейскіх вайскоўцаў, якія былі на Кахоўскай ГЭС падчас прарыву дамбы


Затопленая тэрыторыя ў Херсонскай вобласьці пасьля падрыву грэблі, 10 чэрвеня 2023
Затопленая тэрыторыя ў Херсонскай вобласьці пасьля падрыву грэблі, 10 чэрвеня 2023

Украіна і Расея абвінавацілі адна адну ў падрыве дамбы. У абедзьвюх краінах завялі крымінальныя справы па факце з фармулёўкай «тэрарыстычны акт».

Журналісты праекту «Схемы» украінскай службы Радыё Свабода сумесна з агенцтвам «Слідство. Інфо» ідэнтыфікавалі расейскіх вайскоўцаў і іх камандзіраў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Кахоўскай ГЭС у ноч з 5 на 6 чэрвеня, калі адбылося разбурэньне дамбы.

Размова ідзе аб вайскоўцах 205-й асобнай мотастралковай брыгады Сухапутных войскаў Расеі, асобы якіх удалося пацьвердзіць з дапамогай відэа, апублікаваных у расейскіх мэдыя. У расьсьледаваньні названы імёны чатырох вайскоўцаў: камандзіра брыгады Рамана Ц., сяржанта інжынэрна-сапэрнага батальёна Руслана М., маёра Дзяніса М. і Арсена П. з пазыўным «Грузін». Апошняга, як сьцьярджаюць журналісты, пасьля разбурэньня дамбы выклікалі ў Расею на ўзнагароджаньне.

Журналісты таксама высьветлілі, што байцы 205-й брыгады да гэтага часу знаходзяцца ў Новай Кахоўцы. Гэта пацьвердзіў у размове расгвардзеец, знаёмы з байцамі гэтай брыгады.

Расейскія вайскоўцы на аўтамабільным мосьце каля Кахоўскай ГЭС. Архіўнае фота
Расейскія вайскоўцы на аўтамабільным мосьце каля Кахоўскай ГЭС. Архіўнае фота

Расьсьледнікі таксама спасылаюцца на перахоп размоваў вайскоўцаў у ноч разбурэньня грэблі. Зь іх вынікае, што расейскія вайскоўцы рыхтаваліся нешта выканаць «па камандзе», але ў нейкі момант адбылося «надзвычайнае здарэньне».

  • Прарыў дамбы Кахоўскай ГЭС адбыўся ў ноч на 6 чэрвеня. Яна разьмешчана вышэй Херсона па цячэньні Дняпра ў пасёлку Новая Кахоўка.
  • Украіна, ЭЗ і Вялікая Брытанія ўсклалі адказнасьць за тое, што адбылося, на Расею.
  • Кіеў лічыць, што гаворка ідзе аб «падрыве канструкцый знутры», зробленым у надзеі спыніць контранаступ УСУ.
  • Расейскі бок адхіляе абвінавачаньні і называе прарыў Кахоўскай ГЭС «наўмыснай дывэрсіяй Украіны».
  • Катастрофа нанесла вялізны ўдар па эканоміцы Ўкраіны і экалёгіі поўдня краіны і Чорнага мора.
  • Міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко раней заявіў, што вада ў Дняпры забруджана ў 28 тысяч разоў больш за норму і ўся акваторыя ніжэй Кахоўскай дамбы «непрыдатная для выкарыстаньня».
  • Ва Ўкраіне затоплена больш за 50 тысяч гэктараў лясоў, сама меней палова зь іх загіне, сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG