У цэнтры Тбілісі ля будынку парлямэнту Грузіі праходзіць акцыя пратэсту супраць аднаўленьня прамых авіязносін з Расеяй.
У пятніцу прэзыдэнт Джо Байдэн паведаміў лідэрам «Вялікай сямёркі», што ЗША падтрымаюць сумесныя намаганьні з саюзьнікамі і партнэрамі па навучаньні ўкраінскіх пілётаў на зьнішчальніках чацьвёртага пакаленьня, уключаючы F-16.
ЗША дадалі ў санкцыйны сьпіс амаль 50 грамадзянаў Расеі. Zerkalo зьвярнула ўвагу на тое, што сярод іх ёсьць ураджэнцы Беларусі.
Полк Каліноўскага панёс страты ў баі за Бахмут. Загінуў камандзір групы, а чацьвёра каліноўцаў засталіся пад заваламі, магчымасьці іх эвакуаваць не было. Імёны ваяроў таксама не паведамляюцца.
У баях за Бахмут зноў атрымаў раненьне Дзяніс Урбановіч, які другі год ваюе ў складзе палка Каліноўскага ва Ўкраіне.
Чацьвёра добраахвотнікаў палка Каліноўскага засталіся пад заваламі. Забраць байцоў праз шчыльны агонь і абвал будынка няма магчымасьці.
У ноч на 19 траўня па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны паветраная трывога была больш за чатыры гадзіны.
Пашкоджаную ў выніку ракетнага ўдару па Кіеве сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot адрамантавалі. Аб гэтым на брыфінгу паведаміла прадстаўнік Мінабароны ЗША Сабрына Сінгх.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыедзе ў Японію на саміт «Вялікай сямёркі» (G7).
Кіеўская гарадзкая Рада 18 траўня ў рамках дэрусыфікацыі перайменавала 26 гарадзкіх аб’ектаў, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.
Падобныя ўмацаваньні пачалі выкарыстоўваць падчас Другой усясьветнай вайны, каб перашкаджаць руху танкаў і пяхоты.
Аляксандар Лукашэнка зноў заклікаў Украіну да перамоў з Расеяй на аснове «ўзаемапаважлівага» дыялёгу.
У Кіеве заявілі, што Ўкраіна не ўспрымае ніякіх прапаноў, якія б прадугледжвалі страту тэрыторый або замарожваньне канфлікту.
Прэзыдэнт Джо Байдэн абмяркуе зь лідэрамі краін «Вялікай сямёркі» ўсе аспэкты, якія тычацца расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, уключаючы пытаньне правапрымяненьня санкцый і аднаўленьне ўкраінскай эканомікі пасьля заканчэньня вайны.
Адначасова Расея не спыняла абстрэлы прыфрантавых Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцей.
Вайсковая прамысловасьць Беларусі апошнім часам нарасьціла пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Расейскую Фэдэрацыю.
Санкцыі супраць расейскіх абаронных кампаній не перашкаджаюць заходнім пастаўкам. Неабходнае абсталяваньне імпартуюць вайсковыя падрадчыкі, якія пазьбеглі трапляньня ў санкцыйныя сьпісы.
Прэс-сакратар Уладзіміра Зяленскага Сяргей Нікіфараў расказаў пра размову, якая адбылася паміж прэзыдэнтам Украіны і прэзыдэнтам ПАР Сірылам Рамафосам 13 траўня.
Беларускія падразьдзелы панесьлі цяжкія страты пад Бахмутам. Ёсьць загінулыя і параненыя.
Мэханізм канфіскацыі расейскіх актываў мусіць стаць наступным крокам пасьля стварэньня рэестру шкоды.
Карэспандэнты ўкраінскай службы Радыё Свабода Мар’ян Кушнір і Сяргей Нужненка зьнялі, як салдаты штурмавых падразьдзелаў войска Ўкраіны прарвалі расейскую абарону пад Бахмутам Данецкай вобласьці.
Перад гэтым Украіна на поўначы і паўночным захадзе краіны ўзмацніла супрацьпаветраную абарону мабільнымі групамі, а ў красавіку на мяжы зь Беларусьсю разьмясьціла амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплексы Avenger.
І Расея, і Ўкраіна называюць толькі чужыя страты, пазьбягаючы ўдакладненьня аб сваіх загінулых і параненых.
Камітэт замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласаваў 16 траўня за рэзалюцыю з заклікам прэзыдэнта ЗША падтрымаць стварэньне спэцыяльнага трыбуналу для пакараньня Расеі за злачынства агрэсіі супраць Украіны.
Для паставак Украіне зьнішчальнікаў амэрыканскай вытворчасьці F-16 патрэбна згода амэрыканскага ўраду.
Пагадненьне падпісалі ў студзені 2003 году, цяпер яго спыніў Савет міністраў.
Украінскія сілы пачалі выкарыстоўваць пастаўленыя Вялікабрытаніяй ракеты далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow для нанясення ўдараў па расейскіх аб’ектах.
Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны Кірыл Буданаў заявіў, што Кіеў камунікаваў з афіцыйным Менскам з дапамогай украінскага дэпутата.
Сама меней чатыры чалавекі за апошнія два гады, у асноўным ужо пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, выявілі ў сябе сымптомы магчымага атручэньня або, як мінімум, сутыкнуліся з выпадкамі пранікненьня ў іх жыльлё невядомых.
У выніку контранаступу ўкраінскае войска ля Бахмута змагло аднавіць кантроль над дарогай, па якой ажыцьцяўляецца ягонае забесьпячэньне.
Павал Суслаў («Волат») быў камандзірам роты. Загінуў 16 траўня ў Мікалаеўскай вобласьці, падарваўшыся на расьцяжцы.
Больш за год ідзе вайна ва Ўкраіне. У баявых дзеяньнях прымаюць удзел і беларусы. Нават цяпер да палку Каліноўскага далучаюцца навічкі. Якая ў іх матывацыя? Свабода спыталася ў двух добраахвотнікаў.
Расея атакавала Ўкраіну з паўночнага, паўднёвага і ўсходняга кірунку 18 ракетамі розных тыпаў, а таксама дронамі Shahed-136/131. Адначасова расейскія войскі выкарысталі для выведкі бесьпілётнікі «Арлан-10» і SuperCum.
Мастацкі музэй Стэдэлейк у Амстэрдаме, які валодае самай вялікай па-за межамі Расеі калекцыяй твораў Казіміра Малевіча, мае намер адмовіцца ад выкарыстаньня тэрміну «Расейскі авангард».
Выканаўца абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» Багдан «Таўр» Крацэвіч у інтэрвію ўкраінскаму радыё NV апісаў магчымы сцэнар ваенных дзеяньняў супраць Беларусі.
Украінскі бок не назірае на беларускай тэрыторыі дастатковай колькасьці расейскіх сіл для правядзеньня паўторнага наступу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 15 траўня наведвае Лёндан. Перад гэтым ён зрабіў візыты ў Нямеччыну, Францыю і Італію.
Газэта піша, што такую прапанову ўласьнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын нібыта перадаў Украіне ў студзені праз свае кантакты ва ўкраінскай вайсковай выведцы.
Паводле экспэртаў амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны з 19 красавіка расейскія войскі нанесьлі ня менш за 10 сэрый удараў па тэрыторыі Ўкраіны, асабліва па тылавых раёнах.
Былы беларускі вайсковец ужо больш як год у расейскім палоне. Ягоная дачка расказала Свабодзе пра спробы вярнуць яго празь Беларусь, пра тое, як убачыла фота зьняволенага бацькі і як можа весьці пазытыўны блог у такі час.
Украінскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў краіну беларускаму паэту і музыку Алесю Плотку. Не дапамог і дзейны кароткачасовы від на жыхарства, а таксама дадатковыя лісты ад дыпкорпусу.
Загінулі камбрыг і зампаліт корпусу.
Прэзыдэнт Украіны ўпэўнены, што большасьць беларусаў падтрымлівае Ўкраіну і зычыць ёй перамогі ў вайне.
«Таму што паміж ахвярай і агрэсарам ня можа быць роўнасьці», – сказаў прэзыдэнт Украіны.
Урад ФРГ рыхтуецца перадаць Украіне пакет вайсковай дапамогі на суму 2,7 мільярда эўра, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на крыніцы.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну на фронце загінулі сама меней 22 644 расейскія вайскоўцы, зь іх 2100 — мабілізаваныя. Іх асобы ўдалося ўстанавіць журналістам «Медиазоны» і «Русской службы ВВС».
Расейскія войскі абстралялі некалькі рэгіёнаў Украіны ў ноч на 13 траўня, паведамляюць украінскія ўлады.
Сваім указам прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 200 абаронных прадпрыемстваў Расеі і Беларусі тэрмінам на 10 гадоў. Празь некалькі гадзін быў апублікаваны яшчэ адзін пакет санкцый, у яго ўвайшлі яшчэ два беларускія прадпрыемствы.
У Кіеве ў рэзыдэнцыі першага кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай Царквы, у Міхайлаўскім Залатаверхім Саборы адбылася сустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Епіфаніем.
Чаму ААН запрасіла Лукашэнку на саміт, на што ўплывае гэтая міжнародная арганізацыя? Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка, дарадца Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр абмяркоўваюць гэта, а таксама заяву прадстаўніцы ААН аб дасягненьнях Беларусі ва ўстойлівым разьвіцьці.
Загрузіць яшчэ