Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад ракетнага ўдару па Краматорску вырасла да 12, параненыя 65 чалавек, сярод іх іншаземцы


Наступствы ўдару па Краматорску 27 чэрвеня
Наступствы ўдару па Краматорску 27 чэрвеня

У Краматорску 28 чэрвеня працягваецца пошукава-выратавальная апэрацыя на месцы ракетнага ўдару расейскіх войскаў па цэнтры гораду. Пад заваламі яшчэ могуць быць людзі.

Паводле стану на раніцу 29 чэрвеня з-пад завалаў разбуранага будынка кавярні ў Краматорску дасталі целы 12 загінулых, зь іх трое дзяцей, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. Яшчэ 65 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку аднагадовае дзіця.

Як паведаміла ВВС арганізацыя Aquanta Ucraina («Трымайся, Украіна», група падтрымкі Ўкраіны ў Лацінскай Амэрыцы), падчас абстрэлу Краматорску раненьні атрымалі трое грамадзян Калюмбіі.

Гэта заснавальнік арганізацыі, калюмбійскі дэпутат Сэрхіё Харамільё, пісьменьнік Эктар Абад і журналістка Каталіна Гомес. Іх суправаджала ўкраінская пісьменьніца Вікторыя Амеліна, якая таксама параненая і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Расея заслугоўвае паразы і трыбуналу, заявіў у відэазвароце ўвечары 27 чэрвеня прэзыдэнт Ўкраіны Уладзімір Зяленскі, камэнтуючы ракетныя ўдары па Краменчуку і Краматорску.

Крамянчук быў абстраляны раніцай 27 чэрвеня, у гадавіну ўдару па гандлёвым цэнтры, у выніку якога загінулі 22 чалавекі, адзначыў ён. Краматорск, паводле Зяленскага, быў абстраляны ракетамі С-300.

«Кожная такая праява тэрору даказвае і нам, і ўсяму сьвету, што Расея заслугоўвае толькі аднаго, па выніках усяго, што яна нарабіла, — паразы і трыбуналу, справядлівых і законных судоў супраць усіх расейскіх забойцаў і тэрарыстаў», — сказаў Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG