Вядомы расейскі літаратар Дзьмітрый Быкаў выказаўся ў падтрымку зьняволеных беларусаў: філёзафа Ўладзімера Мацкевіча і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.
Палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч праз галадоўку пратэсту, абвешчаную 4 лютага, дамагаецца зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.
Сярод іншага Анатоль Шаўковіч расказаў у фэйсбуку, чаму яго абрадаваў першы вырак у 15 сутак.
Па стане на 11 лютага ў Беларусі 1040 палітвязьняў.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на саміце ў справе дэмакратыі ў Дэнвэры з удзелам былой кіраўніцы Дзярждэпартамэнту ЗША Мадлен Олбрайт, нобэлеўскай ляўрэаткі Марыі Рэсы, амэрыканскіх і сусьветных палітычных і грамадзкіх дзеячоў, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.
На сайце Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН зьявіўся афіцыйны адказ ураду Беларусі на запыт чатырох адмысловых дакладчыкаў ААН па факце ператрусаў і затрыманьняў праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і незалежных СМІ, учыненых у ліпені 2021 году.
Палітзьняволеная Вольга Маёрава напісала ў лісьце да сына, што зь яе зьнялі абвінавачаньні за «акт тэрарызму».
Ціхана Восіпава, якога асудзілі на 11 гадоў за пратэсты 10 жніўня, абмяжоўваюць у ліставаньні.
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч трымае галадоўку на «Валадарцы» сёмы дзень. З панядзелка 14 лютага ён абяцае адмовіцца і ад вады. Людзі, якія яго ведаюць, упэўненыя, што вязень пойдзе да канца, і дапускаюць, што ён можа памерці за кратамі.
Па стане на 10 лютага ў Беларусі 1040 палітвязьняў.
Міліцэйскае начальства зь Іўя прыняло рашэньне пакараць 10-дзённым арыштам былую дырэктарку музэю нацыянальных культур Рэгіну Лавор.
Прайшло паўтара года пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку мірных пратэстаў, аднак улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю.
Свабода даведалася пра шматлікія парушэньні на «хіміі» ў вёсцы Сушкі Камянецкага раёну, дзе знаходзіцца папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 45.
Ізраільская журналістка і дакумэнталістка, былая дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра свой дакумэнтальны фільм «Жанчыны з кветкамі» пра падзеі ў Беларусі, прэм’ера якога адбудзецца 11 лютага ў Тэль-Авіве.
Бэрлінскі кінафэстываль пройдзе 10-20 лютага. На ім упершыню прадставяць мастацкія, дакумэнтальныя і анімацыйныя фільмы незалежных беларускіх аўтараў.
Палітзьняволеная мянчанка Натальля Нікіціна — пэдыятар, псыхіятар-нарколяг, псыхатэрапэўт, экзыстэнцыйны філёзаф і псыхоляг. Лекаркай яна прапрацавала больш за 30 гадоў.
Па стане на раніцу 9 лютага ў Беларусі 1040 палітвязьняў.
Сьцяг зь імёнамі беларускіх палітвязьняў прадаюць на eBay. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу сем’ям палітзьняволеных.
8 лютага 25-гадовы Арцём Пархамовіч і 36-гадовы Аляксей Бычкоўскі былі асуджаныя на 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму судзьдзёй Святланай Бандарэнкай. Мужчын вінавацілі ў перадачы зьвестак каля 200 сілавікоў у нейкі тэлеграм-канал.
Пра беларускія пратэсты ўжо напісаныя кнігі прозы і вершаў, п’есы, пастаўленыя спэктаклі, зьнятыя фільмы. Распачатая нядаўна праца над сэрыялам «Акрэсьціна» выклікала гарачыя дыскусіі і неадназначную рэакцыю.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заклікала 9 лютага ва ўсім сьвеце падтрымаць незалежныя мэдыя Беларусі і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.
У Беларусі па стане на 8 лютага прызнана 1035 палітвязьняў, і колькасьць іх штотыдзень расьце.
4 сакавіка споўніцца 10 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца вядомы сківічны хірург, палітвязень Андрэй Любецкі. Дата суду над ім не прызначаная.
У Беларусі па стане на 7 лютага 1035 палітвязьняў, і колькасьць іх штотыдня расьце.
У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.
Служба эвакуацыі фонду BYSOL «пасьля доўгіх і малапрыемных прыгодаў» пераправіла іх за мяжу, паведамляе ў Фэйсбуку Андрэй Стрыжак.
Як паведамілі сваякі, Уладзь перастаў выходзіць на сувязь з абеду пятніцы 4 лютага. Сёньня яны даведаліся, што яго схапілі і ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсьціна.
Ваўкавыскага прадпрымальніка абвінавачваюць у «арганізацыі тэрарыстычнай групы». Пасьля пераводу зь менскага СІЗА КДБ у горадзенскую турму № 1 ліставаньне зь ім палепшылася. Мы даведаліся, пра што вязень піша ў лістах з-за кратаў.
У Беларусі па стане на 6 лютага 1035 палітвязьняў, і колькасьць іх штотыдня расьце.
Ад жніўня ў зьняволеньні знаходзіцца вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч. Ён абвінавачваецца па артыкуле 342 КК «Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». За гэты час сьледзтва ня скончылася, справа дагэтуль не накіраваная ў суд.
Праваабаронца Леанід Судаленка на гадавіну свайго арышту даслаў ліст з калёніі і падзяліўся прагнозамі аб лёсе палітычных вязьняў у Беларусі.
Палітвязень Уладзімер Мацкевіч патрабуе зьмяніць яму меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору.
Зь ліста Вольгі Лойкі стала вядома, што яе бацька Антон Лойка памёр неўзабаве пасьля яе арышту, у пачатку лета 2021 году. Яна не змагла разьвітацца, пабыць на пахаваньні.
На рэфэрэндуме ў лютым 2022 году ўлады Беларусі вырашылі не адчыняць за мяжой участкі для галасаваньня. Глядзім, колькіх беларусаў гэта закране.
27 студзеня пачаўся суд над анархістам Мікітам Емяльянавым за тое, што ён парушыў рэжым адбываньня пакараньня. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня
Сьвятлана Ціханоўская заклікала дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны паспрыяць спыненьню супрацы ўкраінскіх праваахоўных органаў зь беларускімі «карнымі» службамі.
30 сьнежня ў Горадні пачалі судзіць Алену Ягорычаву і яе мужа Ігара Пазьнякова. Бацька Алены — Уладзімер Ягорычаў, гісторык, выкладчык Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, вядомы ў Горадні апалягет Сталіна і прыхільнік Лукашэнкі
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч працягвае свае допісы з «Валадаркі», СІЗА нумар 1 гораду Менску.
Пра гэта Дарʼя Лосік паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках. Яна адзначыла, што звольнілася па ўласным жаданьні, не чакаючы, «пакуль яе папросяць».
Пасьля прысуду Ігару Лосіку прайшло амаль два месяцы. Вынікі апэляцыі па-ранейшаму невядомыя.
Палітзьняволеная Натальля Хершэ спыніла галадоўку, якую распачала 30 студзеня.
У ёй яны просяць прызнаць парушэньне правоў Віктара Бабарыкі і абавязаць дзяржаву вызваліць яго, ануляваць судзімасьць, выплаціць кампэнсацыю і вярнуць маёмасьць.
Летась Беларусь прызналі самай небясьпечнай краінай у Эўропе для работнікаў мэдыя. Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала справаздачу за 2021 год.
Праваабаронцам вядома пра 12 палітвязьняў, якіх беларускія ўлады абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
У Беларусі на 2 лютага праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 1022 асобы.
Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў палітвязьнямі беларусаў Яну Пінчук і Вадзіма Дубойскага, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА на тэрыторыі Расеі.
31 студзеня Мар’яна Грузьдзіловіч атрымала дазвол на спатканьне з мужам, зьняволеным карэспандэнтам Свабоды Алегам Грузьдзіловічам.
На волю стала прыходзіць шмат вершаў, якія пішуць палітвязьні. Таленты раскрываюцца нечакана нават для сваякоў. Расказваем, што пішуць за кратамі і навошта.
У Беларусі на 1 лютага 1022 палітычныя вязьні.
Загрузіць яшчэ