Гэта людзі асуджаныя ў сувязі з палітычнымі пратэстамі. Цяпер у Беларусі ўжо 1022 палітвязьні.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.
Лекар дрэваў і жыхар «плошчы Перамен» Сьцяпан Латыпаў пераехаў у лес і вострыць пілы. Заплянавана схуднеў і ўшыў сабе нагавіцы. Сябры Сьцяпана завялі яму Instagram, дзе публікуюць навіны і фрагмэнты ягоных лістоў.
Агулам у Беларусі 1004 палітычныя зьняволеныя па стане на заключны дзень студзеня 2022 году.
Павал Батуеў — вядомы ў Салігорску чалавек. Ад канца 1990-х ён у дэмакратычным руху, сябра Партыі БНФ, яго ня раз затрымлівалі і арыштоўвалі. Па прафэсіі Павал электрык, у Беларусі зарабляў гэтым на жыцьцё.
На 31 студзеня ў Беларусі 1004 палітвязьні.
Суд Стаўпецкага раёну 31 студзеня вынес прысуды ў рэзананснай «справе размаляваных цюкоў з саломай» супраць затрыманых 1 верасьня мінулага году ў Дзяржынскім раёне.
Зь нядзелі 30 студзеня Натальля Хершэ, якая знаходзіцца ў крытай турме Магілёва, абвясьціла галадоўку. Пра гэта яна паведаміла напярэдадні свайму брату Генадзю.
Больш за месяц Алег Грузьдзіловіч знаходзіцца ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Грамадзкая актывістка Марыя Грыц дзеля падтрымкі палітвязьняў і іх сем’яў нанесла імёны затрыманых і асуджаных па палітычных матывах на белае палотнішча. Імёны пісала пасярэдзіне чырвонай фарбай.
Раніцай 29 студзеня выйшаў на волю палітвязень Іван Комар. Яго затрымалі 20 кастрычніка 2019 году за акцыі салідарнасьці з тагачаснымі палітвязьнямі.
28 студзеня ў Гомлі адбылася прэм’ера фільму пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Гэта першы гістарычны рэпартаж з цыклю, які плянуе зьняць журналістка Ларыса Шчыракова і яе каманда.
27 студзеня пачаўся суд над анархістам Мікітам Емяльянавым за тое, што ён парушыў рэжым адбываньня пакараньня. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня.
Шкоду, нібыта нанесеную «Менскэнерга» і «Менскводаканалу», Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко кампэнсавалі ў поўным аб’ёме. Аднак яны застаюцца пад вартай.
Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязьняў заклікаў беларускія ўлады Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.
Які маштаб палітычна матываваных звальненьняў мэдыкаў у Беларусі? Ці ёсьць у кіраўніцтва мэдустановаў магчымасьць адстаяць сваіх супрацоўнікаў?
«Альянс расьсьледавальнікаў Беларусі» разам з «Кібэрпартызанамі» правялі сваё расьсьледаваньне загадкавай сьмерці палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі ў траўні 2021 году. Яны сьцьвярджаюць, што Ашурка забілі. Адказныя за сьмерць — адміністрацыя ПК № 17 і мэдпэрсанал.
Праўладная актывістка з Горадні Вольга Бондарава спагнала 1000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды з былога палітвязьня Вадзіма Плаўскага.
Сьвятлана Ціханоўская накіравала прэзыдэнту Рады ліст, у якім расказала пра падзеі ў Беларусі з 2020 года, нагадала, што з моманту захопу самалёта двое людзей — Раман Пратасевіч і Сафія Сапега — у закладніках.
Пра шлюб Валер Тамілін, цяпер муж Яны Арабейкі, паведаміў у сваім Facebook.
На 27 студзеня ў Беларусі 1007 палітвязьняў.
У Беларусі пастаўлены новы рэкорд у колькасьці палітвязьняў за ўсю гісторыю.
У менскай турме чакаюць суду беларускія журналісты, у тым ліку галоўная дырэктарка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына і галоўная рэдактарка парталу Tut.by (зьнішчанага ўладамі. — РС) Марына Золатава.
Былыя і цяперашнія студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту запісалі відэазварот у падтрымку палітвязьняволеных калег.
На 26 студзеня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 995 чалавек.
Колькасьць палітвязьняў у Беларусі набліжаецца да 1000. Па стане на 25 студзеня іх 995 чалавек.
Усяго ў Беларусі на 25 студзеня палітычнымі зьняволенымі прызналі 995 чалавек.
Што зьняволены журналіст Свабоды падарыў сваім унукам і што ён піша праз краты.
У абмен на ключы шыфраваньня яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязьняў.
23 студзеня споўніўся месяц, як журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч за кратамі.
У Беларусі разгледзелі больш як 1,2 тысячы крымінальных спраў, заведзеных пасьля падзей жніўня 2020 году. У іх асудзілі звыш 1,6 тысячы чалавек.
Па стане на 24 студзеня 2022 году беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 988 чалавек.
Летась у канцы сьнежня інфармацыйную прадукцыю сайту znadniemna.pl, парталу незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі, таксама прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Суд Савецкага раёну Менску 24 студзеня пачне разгляд крымінальнай справы Аляксандра Васілевіча. Працэс будзе весьці судзьдзя Марына Фёдарава.
Кампанія JYSK вырашыла далучыцца да шэрагу іншых замежных кампаній, якія адмовіліся фінансаваць дзяржаўныя прапагандысцкія тэлеканалы.
Руслан Шыла быў асуджаны за тое, што ў Івацэвічах парэзаў 2 дзяржаўныя сьцягі, адзін у мясцовай пракуратуры, другі вісеў на будынку СК. За гэта яго засудзілі да 1 года абмежаваньня волі па арт.370 КК РБ (з над дзяржаўнымі сымбалямі).
Дар’я Лосік, жонка палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка, наведала мужа ў СІЗА-3 Гомля.
Вынесьлі вырак лекару Аляксандру Цялегу за абразы прадстаўнікоў улады.
Прысуд вынес суд Маскоўскага раёну Берасьця 20 студзеня.
Пост ад імя Юліі Чарняўскай апублікавала ў Фэйсбуку 20 студзеня яе дачка Яўгенія.
Лекар Аляксандар Цялега, якога судзяць у Горадні за абразы прадстаўнікоў улады, выступіў з апошнім словам у судзе Ленінскага раёну Горадні 19 студзеня.
Марына Адамовіч сустрэлася з мужам у СІЗА-3 Гомля і расказала, чым найбольш цікавіцца Мікола Статкевіч за кратамі.
У Беларусі на 20 студзеня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 990 чалавек.
11 студзеня Сьледчы камітэт паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня ў дачыненьні да дзесяці ўдзельнікаў анархісцкага руху. Паводле прэс-службы ведамства дзеяньні абвінавачаных кваліфікаваны па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Перададзеныя ў пракуратуру матэрыялы справы складаюць 160 тамоў.
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч працягвае расказваць з-за кратаў пра турэмны побыт. Публікуем фрагмэнты ягонага ліста да жонкі Мар’яны ад 11 студзеня.
Новы суд над Вольгай Класкоўскай пачаўся ў Берасьці 19 студзеня. Яе вінавацяць у абразе міліцыянта.
Загрузіць яшчэ