Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не прынялі нават вады, зьмясьцілі ў ШЫЗА. Што з былой дырэктаркай музэю, якая абвясьціла галадоўку ў ІЧУ


Рэгіна Лавор
Рэгіна Лавор

Міліцэйскае начальства зь Іўя прыняло рашэньне пакараць 10-дзённым арыштам былую дырэктарку музэю нацыянальных культур Рэгіну Лавор.

Яна адбывае «хатнюю хімію» за абразу міліцыянта. У знак пратэсту супраць такога пакараньня Рэгіна абвясьціла галадоўку.

Сваякі спрабавалі перадаць ёй ваду і садавіну, але ў ізалятары часовага ўтрыманьня перадачы не прынялі і заявілі, што Рэгіна Лавор зьмешчаная ў ШЫЗА. Прынялі толькі лекі.

«Яна з канвойнымі і міліцыянтамі там не размаўляе. Паводле іхг, Рэгіна „трохі есьць“. Ня ведаем, наколькі гэта праўда», — удакладніла крыніца, блізка знаёмая з сытуацыяй.

«Рэгіну часта правяралі міліцыянты на «хатняй хіміі». «Участковы прыйшоў, а яна была на другім паверсе дома і ня выйшла да яго — усё, парушэньне. Ён напісаў рапарт. На 1 лютага ў Рэгіны была позва ў ДАІ. Яна пайшла па позьве і не вярнулася. Там яе затрымала міліцыя», — патлумачыла крыніца прычыну «пакараньня».

Рэгіна Лавор 24 гады аддала культуры. Стварыла і ўзначаліла цэнтар рамёстваў, затым была дырэктаркай музэю нацыянальных культур у Іўі. Яе асудзілі за камэнтары пра міліцыю, яна адбывае «хатнюю хімію». Выходзіць са свайго дома, нават у свой двор, можа толькі да 19 гадзін. Міліцыя за месяц праверыла Рэгіну 23 разы.

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG