Пра гэта паведамляе Белсат.
Алену Ягорычаву і Ігара Пазьнякова абвінавачваюць паводле ч.1 арт.342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
У 2014 годзе Ўладзімер Ягорычаў (бацька Алены Ягорычавай) разам з калегам па ўнівэрсытэце Вадзімам Хілютам праводзіў экспэртызу «на экстрэмізм» кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Тады ў заключэньні Ягорычаў і Хілюта адзначылі, што кніга Бяляцкага можа нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь альбо краінам-чальцам Мытнага саюзу.