Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ўрад Беларусі адказаў ААН па «справе Вясны»


Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч
Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч

На сайце Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН зьявіўся афіцыйны адказ ураду Беларусі на запыт чатырох адмысловых дакладчыкаў ААН па факце ператрусаў і затрыманьняў праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і незалежных СМІ, учыненых у ліпені 2021 году.

Пра гэта паведамляе сайт «Вясны».

Запыт ураду быў дасланы яшчэ 7 верасьня адмысловымі дакладчыкамі па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, па становішчы праваабаронцаў — Мэры Лолар, па заахвочваньні і абароне права на свабоду меркаваньняў і іх свабоднае выказваньне — Ірэн Хан, і па праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый — Клеман Вуль.

У запыце шэраг пытаньняў тычыўся затрыманых праваабаронцаў і чальцоў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча, Андрэя Палуды, Сяргея Сыса, Алены Лапцёнак, Віктара Сазонава, Алега Мацкевіча, Алеся Капцкага, Андрэя Мядзьведзкага, затрыманых 14 ліпеня 2021 году, а таксама каардынатаркі валянтэрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай, затрыманай 17 верасьня 2020 году.

У афіцыйным адказе з боку ўладаў Беларусі адзначаецца, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы і абвінавачаныя па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, у дачыненьні да іх была абраная мера стрыманьня — заключэньне пад варту, а ўтрымліваюцца яны ў СІЗА ў адпаведных з устаноўленымі патрабаваньнямі ўмовах, іх правы, у тым ліку на камунікацыю з адвакатамі, выконваюцца.

«Улады забясьпечылі ўдзел абаронцаў у правядзеньні працэсуальных дзеяньняў, якія, згодна зь беларускім заканадаўствам, павінны праводзіцца зь іх удзелам... У орган крымінальнага перасьледу не паступала скаргаў аб тым, што абаронцы не дапускаліся да ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях... Расьсьледаваньне праводзіцца ў адпаведнасьці з законам. Крымінальны перасьлед вышэйзгаданых асобаў заснаваны выключна на ўчыненых імі супрацьпраўных дзеяньнях і не зьвязаны зь іх грамадзка-палітычнымі поглядамі або працай па прасоўваньні правоў чалавека», — гаворыцца ў адказе беларускіх уладаў.

«Спадарыня Рабкова падазраецца ва ўчыненьні на тэрыторыі Беларусі і іншых дзяржаваў крымінальных злачынстваў, якія караюцца паводле заканадаўства Беларусі, незалежна ад прафэсійнай або грамадзкай дзейнасьці дадзенай асобы. Канчатковая прававая ацэнка дзеяньняў спадарыні Рабковай будзе дадзеная па выніках расьсьледаваньня» — адзначаецца ў адказе беларускага ўраду на запыт адмысловых дакладчыкаў ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG