Рэпрэсіі супраць беларусаў за пратэсты працягваюцца.
Сабралі найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2022 году пра беларусак і для беларусак.
Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка. Пазьней ёй двойчы прысудзілі па 15 дзён арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
Аргкамітэт прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за абарону і прасоўваньне правоў чалавека 12 сьнежня апублікаваў сьпіс намінантаў, якія ўвайшлі ў фінальны шорт-ліст 2022 года.
Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады, старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў эфіры Свабоды Premium — пра тое, чаму Беларусь трэба прызнаць акупаванай краінай, ці магчымы цяпер гандаль палітвязьнямі і што стаіць за сьмерцю Макея.
Дзяніс Гурэцкі, ягоная жонка і сястра жонкі трапілі пад рэпрэсіі за фота з пратэстаў, якое знайшлі сілавікі ў канфіскаваным вінчэстэры. Дзяніс і сястра ягонай жонкі прайшлі ізалятар на Акрэсьціна і СІЗА на Валадарскага. Жонка Дзяніса тым часам сядзела пад бомбамі ў Кіеве.
Музыка, арт-мэнэджар, заснавальнік культурнага руху «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў у эфіры Свабоды Premium расказаў, як у прасторы творчай рэзыдэнцыі ў Варшаве дапамагае былым палітзьняволеным. Музыка згадаў масавыя сьпеўныя сходы падчас мірнай рэвалюцыі, а таксама працу і канцэрты ў Амэрыцы.
Беларусь не павінна зьнікнуць з інфармацыйнай прасторы, заявіла кіраўніца аб’яднанага пераходнага кабінэту Святлана Ціханоўская на сустрэчы з суайчыньнікамі 11 сьнежня ў сталіцы Нарвэгіі Осла.
Сытуацыя з доступам палітвязьняў у Беларусі да перапіскі «жахлівая», заявіла мадэратар праекту «Напішы ліст палітвязьню» Алена Панамарова ў Варшаве падчас «Размовы аб правах чалавека ў Беларусі», арганізаванай Беларускім моладзевым хабам.
Жывая трансьляцыя з Осла, з цырымоніі ўшанаваньня Нобэлеўскай прэміяй міру 2022 году беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага, украінскіх і расейскіх праваабаронцаў.
Апошнім часам Лукашэнка выконвае функцыі прэсавага сакратара Ўладзіміра Пуціна значна лепш за Дзьмітрыя Пяскова.
Маркета Пэкарава Адамава, старшыня ніжняй палаты чэскага парлямэнту, напісала ліст з патрабаваньнем вызваліць Дар’ю Лосік, жонку палітвязьня Ігара Лосіка.
Натальля Пінчук прыбыла ў сталіцу Нарвэгіі для ўдзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, які застаецца за кратамі ў Беларусі.
Улады Херсонскай вобласьці заявілі, што цягам 8 сьнежня расейцы нанесьлі 68 удараў па населеных пунктах рэгіёну.
Наколькі слушна дамагацца, каб Беларусь прызналі акупаванай краінай? Што Аб'яднаны пераходны кабінэт здольны зрабіць унутры Беларусі і што ён робіць? Ці можна падрыхтавацца да зьяўленьня «чорнага лебедзя»?
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Сёньня ў Гаазе прайшла цырымонія ўручэньня праваабарончай прэміі «Тульпан правоў чалавека 2022», заснаванай урадам Нідэрляндаў. Ляўрэатам прэміі стаў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Іране пакаралі сьмерцю 23-гадовага Махсэна Шэкары, першага асуджанага ўдзельніка восеньскіх пратэстаў, паведамляе Радыё Фарда са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ.
На думку мужа зьняволенай рэжымам Лукашэнкі журналісткі, каманда Сьвятланы Ціханоўскай не наблізіла Беларусь да разьвязаньня праблемы палітвязьняў.
У Беларусі адбываюцца працэсы, якія ў незалежных мэдыя атрымалі назву «прыхаваная мабілізацыя». Яны найперш тычацца сыстэмы ўліку вайсковаабавязаных грамадзян. Іх выклікаюць па позвах у вайсковыя камісарыяты, адбываецца праверка зьвестак, удакладняюцца адрасы, тэлефоны і інш.
Стадыёны, форма, прафэсійныя футбалісты і нават чэмпіянаты. Самы папулярны від спорту ў сьвеце існуе і ў беларускіх калёніях.
Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, расказала ў інтэрвію «Настоящему времени» дэталі спатканьня палітвязьняволенай з бацькам.
Генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч выказала «крайнюю занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі» і заклікала Менск вызваліць усіх палітзьняволеных і забясьпечыць ім права на мэдыцынскую дапамогу.
Тэрміновая шпіталізацыя Марыі Калесьнікавай з прабадной язвай і пэрытанітам сталі вынікам жорсткага ўтрыманьня ў ШЫЗА, паведамляе канал Віктара Бабарыкі.
Аляксей Раманаў адбыў гадавы тэрмін за «абразу Лукашэнкі». У яго анкалягічнае захворваньне. Раней Раманаў меў 2 групу інваліднасьці, якой яго пазбавілі.
У Менску працягваецца суд над журналістам Генадзем Мажэйкам, заметку якога палічылі «распальваньнем сацыяльнай варожасьці», ды яшчэ абвінавацілі яго ў нібыта «абразе прэзыдэнта» на сустрэчы ў дэпутатам у 2020 годзе. Адвакат знайшоў відэазапіс, які далучылі да справы.
Пятага сьнежня Аляксандру Калесьнікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца, што яна ў парадку. Марыя схуднела, у яе пакуль што мала сілаў, паведамляў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Стала вядома, у чым вінавацяць жонку палітвязьня журналіста Свабоды Ігара Лосіка. Раней праваабаронцы прызналі саму Дар’і Лосік палітычнай зьняволенай.
Марыя расказала, што ў шпіталь яе прывезьлі з пэрытанітам.
34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
«Дбайнае і поўнае выкананьне нашых санкцыяў ёсьць прыярытэтам для ЭЗ. Мы вельмі ўважліва сочым, як ужываюцца санкцыі, і ліквідуем патэнцыйныя шчыліны».
Удзельнікі папулярнага музычнага гурту ужо 39 дзён як за кратамі. Як стала вядома Свабодзе, Дзьмітрыя Галавача і Яўгена Бурло трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 дзён.
Аляксандру Калесьнікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца, што яна ў парадку. Марыя схуднела, у яе пакуль што мала сілаў.
Фігурантам інкрымінавалі тры эпізоды — спробу падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі ў Вялейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробу зьнішчэньня лесанарыхтоўчай тэхніку ў лясгасах.
Паводле бацькі Марыі Калесьнікавай, яшчэ на выходных яе перавялі з гомельскага шпіталя хуткай дапамогі ў калёнію — цяпер яна ў мэдычным стацыянары.
Менскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 сьнежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы «рэйкавага партызана» Віталія Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Адзін з найбольш вядомых беларускі палітзьняволеных паведаміў з турмы, што апошні перапынак у ліставаньні ня быў зьвязаны з ШЫЗА, як падазравалі блізкія.
Старшыню БКДП будуць судзіць у тым ліку паводле артыкулу за заклік да міжнародных санкцый, хоць ён публічна выступаў супраць іх.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары Нямеччыны даслалі адкрыты ліст канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу.
Госьця Свабоды Premium — паэтка, літаратуразнаўца Анхэля Эсьпіноса Руіс, якая працуе на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У Гомельскім абласным судзе працягваецца слуханьне крымінальнай справы прафсаюзных актывістаў. Расказваем новыя падрабязнасьці.
Бацьку Марыі Калесьнікавай Аляксандру нарэшце ўдалося 2 сьнежня сустрэцца зь яе лекарам.
Нямецкія і францускія журналісты выпусьцілі расьсьледаваньне аб дзейнасьці IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн супрацоўнічаў з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных. Свабода пагутарыла з былымі вязьнямі аб прымусовай працы.
На 2 сьнежня ў Беларусі 1446 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Справу разглядалі ў Менскім гарадзкім судзе. Лукша працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24». У справе асудзілі яшчэ дваіх чалавек.
Гаворка вялася таксама пра доступ міжнародных прадстаўнікоў у беларускія турмы.
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо 17 месяцаў. Упершыню за гэты час зь ім сустрэлася ягоная жонка Натальля Пінчук.
Старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Потым ёй двойчы прызначалі па 15 дзён арышту.
Загрузіць яшчэ