Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная сакратарка Рады Эўропы заклікала Менск аказаць мэдычную дапамогу і вызваліць Калесьнікаву ды іншых палітвязьняў


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

Генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч выказала «крайнюю занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі» і заклікала Менск вызваліць усіх палітзьняволеных і забясьпечыць ім права на мэдыцынскую дапамогу.

«Мае думкі з Марыяй Калесьнікавай», — напісала Марыя Пейчынавіч у сваім Twitter.

Ад імя Рады Эўропы яна заклікала Менск «вызваліць усіх палітвязьняў» і забясьпечыць ім «права на мэдыцынскую дапамогу».

Палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву 28 лістапада даставілі ў Гомельскую гарадзкі шпіталь хуткай дапамогі з пэрытанітам, які разьвіўся на фоне прабадной язвы страўніка. Празь некалькі дзён пасьля пасьпяховай апэрацыі яе перавялі са шпіталя ў калёнію і дазволілі сустрэцца з бацькам.

Марыя Калесьнікава была сьпікеркай штабу экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыка на прэзыдэнцкіх выбарах. Затрымана 7 верасьня 2020 года і наступнай ноччу дастаўлена на мяжу з Украінай. Калесьнікава адмовілася ад выезду з краіны і парвала свой пашпарт. Пасьля гэтага яе зьмясьцілі ў СІЗА. 6 верасьня 2021 года Марыю асудзілі да 11 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Па стане на 7 сьнежня ў Беларусі праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1.441 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG