У эфіры Свабоды Premium размаўляем з былой палітзьняволенай Натальляй Хершэ пра тое, што адбываецца з Марыяй Калесьнікавай, пра турэмную мэдыцыну і ўмовы, у якіх вымушаны знаходзіцца палітычныя зьняволеныя, у тым ліку ў ШЫЗА.
На сайце https://vypusk.me/ можна пакінуць запіс у адрас вызваленых фігурантаў «справы студэнтаў».
Шматдзетную маці з Пружанаў Вікторыю Онахаву-Жураўлёву арыштавалі на 10 дзён за тое, што яна своечасова не адзначылася ў мясцовай міліцыі як асуджаная на хатнюю хімію. У сям’і Вікторыі выхоўваюцца 13 дзяцей, зь якіх 9 прыёмныя. Паспрабавалі разабрацца, што можа пагражаць сям’і.
Пра гэта паведамляе «Вясна», спасылаючыся на праўладныя тэлеграм-каналы: «У якасьці падарунку на дзень народзінаў яе справа была перададзена пракурору для накіраваньня ў суд».
Як стала вядома праекту «Право на Защиту», кваліфікацыйная камісія не атэставала адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, выкліканых на нечарговую атэстацыю 1 сьнежня.
Бацьку Марыі Калесьнікавай Аляксандру ўдалося сёньня даведацца пра самаадчуваньне дачкі — з словаў лекараў, ёй робіцца лепш.
Узнагароду ўручаў старшыня камітэту эканомікі Сейму Літвы Казімірас Старкявічус.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя патрабуе інфармацыі ад уладаў Беларусі аб месцазнаходжаньні і здароўі беларускай палітзьняволенай.
Раней супраць Натальлі Суславай распачалі крымінальную справу за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
30 лістапада днём мясцовыя жыхары бачылі 3-4 мужчын, якія беглі з боку палігона «Обуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён), піша Motolkohelp. Пры сабе ў іх нібыта быў аўтамат Калашнікава.
Генадзя Мажэйку затрымалі летась у кастрычніку ў маскоўскім аэрапорце, неўзабаве пасьля выхаду ягонага артыкула пра перастрэлку ў кватэры ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара.
На 24 лістапада ў Беларусі 1447 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея выклікала гарачыя спрэчкі аб тым, як варта ацэньваць жыцьцёвы шлях нябожчыка, яго ролю ў найноўшай гісторыі Беларусі. Насамрэч гэта спрэчка не пра Макея і нават не пра мінулае. А пра будучыню.
Крыніцы Свабоды паведамляюць, што Марыя Калесьнікава дагэтуль у рэанімацыі гомельскага шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі, у хірургічную палату яе пакуль не перавялі.
BySol запусьціў флэшмоб #портрет_за_донат. Там можна ахвяраваць пэўную суму і атрымаць свой партрэт, намаляваны мастаком. Усе сабраныя грошы пойдуць на падтрымку сем’яў палітвязьняў.
У Палату грамадаў брытанскага парлямэнту ўнесьлі прапанову з патрабаваньнем вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зьняволеных Беларусі.
Блізкія вызваленай сёньня выкладчыцы Вольгі Філатчанкавай, якія знаходзяцца не ў Беларусі, расказалі пра ейныя першыя моманты на волі.
Такое рашэньне прынялі ў МУС, паведаміў 30 лістапада тэлеграм-канал сілавікоў.
За кратамі застаецца Тацяна Якельчык, студэнтка мэхмату БДУ, яна мае выйсьці на волю праз два тыдні, яе арыштавалі пазьней за іншых.
Працягваем расказваць, у якіх умовах Вітольд Ашурак быў у шклоўскай калёніі перад сьмерцю.
У Злучаных Штатах пракамэнтавалі інфармацыю пра тэрміновую апэрацыю былой удзельніцы Каардынацыйнай рады, а цяпер палітзьняволенай.
Сума стратаў у справе TUT.by складае больш за 3 мільёны рублёў, заявіў кіраўнік Сьледчага камітэту Дзьмітры Гара на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1».
Калесьнікава знаходзіцца ў шпіталі хуткай дапамогі ў Гомлі ў рэанімацыйным аддзяленьні.
Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка. Пазьней ёй двойчы прысудзілі па 15 дзён арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
Адвакаты прасілі скасаваць ці паслабіць кары іхным падабаронным, але ўсе скаргі былі адхіленыя, паведамляе «Эўрарадыё».
На 29 лістапада ў Беларусі за кратамі паводле палітычных абвінавачаньняў 1441 чалавек, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Сёньня на волю мусіла выйсьці Вольга Анішчук, жонка палітвязьня Арцёма Анішчука, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Днямі яе перавезьлі зь Менску ў ІЧУ Магілёва.
Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэньні вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязьню Сяргею Сьляжову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці (ч.1 арт. 130 КК).
Па гэтай справе праходзяць Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч і Зьміцер Салаўёў (завочна)
Судзьдзя Валянціна Куніцкая абвінаваціла палітзьняволенага Сяргея Савіча паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці ці звады») за камэнтар у тэлеграм-чаце «Пинск для жизни».
Каляндар, мультфільмы, паштоўкі, кнігі для дзяцей і дарослых, пераклады, замалёўкі камэр… Сабралі прадукты беларускай турэмнай творчасьці за год.
Раптоўная сьмерць міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея выклікала розныя рэакцыі вядомых людзей ва Ўкраіне і ў Расеі.
У ААН адрэагавалі на дэнансацыю Беларусьсю пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
На 23 лістапада ў Беларусі 1445 чалавек знаходзяцца за кратамі з палітычнымі абвінавачаньнямі, як паведамляе «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Улады працягваюць перасьледаваць беларусаў, якія сталі на шляху расейскай вайсковай тэхнікі, каб не дапусьціць яе ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
Пасьля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Наста Лойка ня выйшла на волю.
Суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд палітзьняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву.
17 лістапада суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў шэраг каналаў і старонак у Instagram «экстрэмісцкімі матэрыяламі», сярод іх і старонка праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Instagram.
Максіма Лацунцэвіча затрымалі летась у верасьні, яму застаецца яшчэ 1 месяц у калёніі.
На 25 лістапада ў Беларусі 1449 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
25 лістапада ў судзе Заводзкага раёну судзьдзя Алег Каляда разгледзеў чарговую крымінальную справу супраць анархіста Зьмітра Дубоўскага, асуджанага летась у сьнежні на 18 гадоў зьняволеньня. На гэты раз палітзьняволенага асудзілі за акцыі 2008–2010 гадоў.
Іх вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
25 лістапада спаўняецца роўна год, як быў затрыманы журналіст «Свабоды» Андрэй Кузьнечык. У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў яго стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» і прысудзіў 6 гадоў турмы.
Уводзіць у закон норму, якая прадугледжвае магчымасьць пазбаўленьня грамадзянства па нараджэньні, – «гэта сваволя», заявіла спэцдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
Дэпутат нямецкага Бундэстагу Робін Вагенэр напісаў адкрыты ліст Дарʼі Лосік, жонцы палітвязьня Ігара Лосіка, якая ў кастрычніку сама апынулася за кратамі.
4 жніўня палітвязьня ўжо асудзілі на 2 гады калёніі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Загрузіць яшчэ