На сайце ініцыятывы #WithoutJustCause, якая накіравана на павышэньне інфармаванасьці міжнароднай супольнасьці аб цяжкім становішчы палітвязьняў, а таксама на заклік да іх вызваленьня, згадваюцца Марыя Калесьнікава і Ігар Лосік.
Чым вядомы Павал Белавус, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве і кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем»? Расказваем, што важнага ён зрабіў для Беларусі.
Журналіста Дзяніса Івашына зьмясьцілі ў карцар на 7 сутак. Там палітвязень захварэў і быў вымушаны зьвярнуцца да мэдыкаў.
Назвалі ляўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за 2022 год. Прэмія ўручаецца штогод за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.
Блякуюцца суполкі арганізацый і СМІ, якія прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі».
Сьледчы камітэт агучыў афіцыйную інфармацыю аб справе супраць заснавальніка крамы symbal.by і грамадзкай ініцыятывы «Годна» Паўла Белавуса. Яму выставілі абвінавачаньне ў «здрадзе дзяржаве і кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем».
Жыхара Менска Рамана Коржыка абвінавачвалі ў напісаньні у тэлеграм-чатах абразьлівых камэнтароў пра шасьцярых супрацоўнікаў МУС з 29 кастрычніка па 7 сьнежня 2020 году.
Разгляд пазову Міністэрства юстыцыі праходзіць у Вярхоўным судзе 11 студзеня.
Як стала вядома Свабодзе, рэпэтытара Яўгена Лівянта асудзілі другі раз па адміністрацыйным артыкуле і далі яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
У аўторак, 10 студзеня, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на вэбінары па стратэгіі дэмакратычных сілаў.
Грамадзянцы Расеі Софʼі Сапезе, асуджанай на шэсьць гадоў калёніі, адмовілі ў памілаваньні.
Людзі, якія знаходзяцца ў надзвычай уразьлівым становішчы, адмаўляюцца быць выключна ахвярамі і паказваюць, што яны змагары. Яны ня хочуць моўчкі чакаць, пакуль скончыцца вызначаны так званым судом тэрмін зьняволеньня, а хочуць «муляць вочы» і беларускім палітыкам, і замежным.
Палітзьняволеную абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК).
У Беларусі працягваецца перасьлед за погляды, адрозныя ад афіцыйных. Перасьледуюць, у прыватнасьці, блогераў.
Юры Касьцюк дапамагаў іншым палітвязьням: прасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія накіроўваліся сваякам палітзняволеных. За гэта яго і судзяць.
Пачаць пазбаўляць грамадзянства плянуюць праз 6 месяцаў. Аднак прысуд паводле артыкулаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону, не азначае аўтаматычнага пазбаўленьня пашпарта. Фінальнае рашэньне будзе прымаць Лукашэнка.
У Беларусі працягваюцца масавыя затрыманьні паводле палітычных матываў. Былы арыштант расказаў Праваабарончаму цэнтру «Вясна», якія мэтады катаваньняў сёньня выкарыстоўваюць у ГУБАЗіКу.
Валянтэр просіць завесьці крымінальную справу супраць начальніка гомельскага ІЧУ Баравых.
Менскі гарадзкі суд пакараў лідэраў прафсаюзу РЭП вялікімі тэрмінамі зьняволеньня. Генадзь Фядыніч і Васіль Берасьнеў атрымалі па 9 гадоў калёніі, Вячаслаў Арэшка – 8 гадоў. Свабода спыталася ў былога старшыні прафсаюзу РЭП Васіля Завадзкага, пра што могуць сьведчыць такія вялікія прысуды.
«Калі сёньня ёсьць магчымасьць выратаваць хаця б аднаго чалавека, мы павінны гэта зрабіць», — гаворыцца ў звароце Аб'яднаньня сваякоў і колішніх палітвязьняў да беларускіх і замежных палітыкаў.
Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава знаходзіцца ў менскім СІЗА-1 ужо больш за 600 дзён. Падчас Другой сусьветнай вайны там жа была ў зьняволеньні ейная прабабка Алена Нікалаева.
Улады Беларусі рэзка адрэагавалі на патрабаваньне Офісу Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Сьледчага камітэту завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні адваката Аляксандра Данілевіча.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на пачатак суду над гендырэктарам «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Людмілай Чэкінай, галоўным рэдактарам Tut.by Марынай Золатавай і іншымі супрацоўнікамі ліквідаванага ўладамі парталу навінаў.
Сьледзтва паставіла ў віну 35-гадоваму Паўлу Белавусу, што на працягу дзесяці гадоў ён нібыта вёў актыўную дзейнасьць, накіраваную на зьмену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Былыя арыштанты расказалі «Вясьне» пра ўмовы ўтрыманьня ў менскім ЦІП на Акрэсьціна ў сьнежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як зьмянілася сытуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Ўкраіне.
У Беларусі 1441 палітвязень. Іх колькасьць няўхільна расьце штомесяц.
У сьнежні 2022 году выйшаў першы нумар штоквартальнага часопіса «Разведчик», створанага па ініцыятыве савету вэтэранаў Службы зьнешняй выведкі (СВР) Расейскай Фэдэрацыі. Як заўважыла Zerkalo, у адным з артыкулаў часопіса расказваецца пра КДБ Беларусі.
Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі не спыняюцца.
«Паглядзіце, якія ў іх машыны, паглядзіце, у што яны апранутыя, паглядзіце, дзе яны правялі свой адпачынак». Чаму ў беларускім грамадзтве шмат тых, хто не давярае ні ўладзе, ні апазыцыі.
Раней праваабаронцы і незалежныя СМІ паведамлялі, што Віталю Мельніку прысудзілі 16 гадоў зьняволеньня, але гэтая інфармацыя аказалася недакладнай — паводле пракуратуры, мужчыну пакаралі 13 гадамі калёніі асаблівага рэжыму.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch запатрабавала зьняць абвінавачаньні зь ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, іншых прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра «Вясна» і вызваліць усіх адвольна затрыманых.
У справе праходзяць таксама Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка, але на судзе іх не было, яны за мяжой.
Больш чым праз паўтара года пасьля затрыманьня, 9 студзеня, пачынаецца суд над супрацоўнікамі Tut.by: галоўным рэдактарам Марынай Золатавай, гендырэктарам Людмілай Чэкінай, рэдактарам Вольгай Лойкай, журналісткай Аленай Талкачовай і юрыстам Кацярынай Ткачэнкай.
Журналіста, краязнаўцу і пісьменьніка Сяргея Чыгрына затрымалі 16 сьнежня, суд Слонімскага раёна прызначыў яму 7 сутак — інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць калегі зьвязвалі яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных мэдыя.
2023 год у Беларусі пачынаецца з гучных палітычных судовых працэсаў (у тым ліку завочных), новых масавых затрыманьняў і арыштаў, росту колькасьці палітвязьняў. Змрок рэпрэсій згушчаецца, і нішто не паказвае на хуткае сьвітаньне.
У Менску адбываецца суд над старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна», ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, ягоным намесьнікам Валянцінам Стэфановічам і каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімерам Лабковічам.
Здымкі з суду, дзе нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі знаходзяцца ў клетцы з кайданкамі на руках, выклікалі недаўменьне і абурэньне. Пагаварылі з адвакатамі пра тое, што за гэтым стаіць і ці бывала такое раней.
5000 крымінальных спраў за «злачынства экстрэмісцкай скіраванасьці» завялі ў Беларусі ў мінулым годзе. Параўноўваем гэтую лічбу з выпускам у прамысловасьці ды іншымі паказчыкамі.
Праваабаронца і журналістка, якая супрацоўнічае з расейскай праваабарончай арганізацыяй «Мэмарыял», Кацярына Яньшына прыехала ў Беларусь на суд па «справе Вясны» як незалежная назіральніца.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» за мінулы год сабраў зьвесткі пра 1242 асобы, асуджаныя з палітычных матываў у крымінальным парадку.
Цяпер у беларускіх турмах знаходзяцца чатыры дзясяткі прафсаюзных актывістаў і лідэраў дэмакратычных прафсаюзаў.
Ленінскі суд Менску 5 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзя Лабковіч і завочна Зьмітра Салаўёва. Алесь Бяляцкі — гэта ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
6 кастрычніка галоўнаму рэдактару і дырэктару БелаПАН Ірыне Леўшынай прысудзілі 4 гады калёніі, былому дырэктару выданьня Дзьмітрыю Наважылаву — 6 гадоў, былому намесьніку дырэктара, мэдыямэнэджару Андрэю Аляксандраву — 14, жонцы Аляксандрава Ірыне Злобінай — 9.
Перад першым пасяджэньням суду над праваабаронцамі «Вясны» — нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам — беларускія прапагандысты засыпалі пытаньнямі дыпляматаў.
Тэма Беларусі вярнулася ў топы сусьветных СМІ.
Суд над беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі — гэта «ганебнае інсцэнаваньне» правасудзьдзя, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Зьняволеным праваабаронцам пагражае да 12 гадоў калёніі.
Загрузіць яшчэ