Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 9 студзеня: студэнта затрымалі за «заклік да беспарадкаў» у 2020-м, калі яму было 15 гадоў


Сілавікі каля БДУ. Менск, Беларусь. 26 кастрычніка 2020
Сілавікі каля БДУ. Менск, Беларусь. 26 кастрычніка 2020

Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі не спыняюцца.

Праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне студэнта гістфаку БДУ Аляксея Рамановіча.

Паводле сілавікоў, на той момант 15-гадовы хлопец у жніўні 2020-га «заклікаў да беспарадкаў з выкарыстаньнем „кактэйляў Молатава“», а таксама дасылаў у чат-бот Nexta фатаздымак забастоўкі ў лідзкай гімназіі, у якой удзельнічаў зь сябрамі.

ГУБАЗіК піша, што хлопец «атрымае штраф і пойдзе на волю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG