У матэрыяле часопіса «Разведчик» гаворыцца, што агульная колькасьць супрацоўнікаў КДБ Рэспублікі Беларусь не перавышае 10 тысяч чалавек, што замежныя сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь увесь час пашыраюцца: на пачатак 2022 года падтрымліваўся кантакт з 46 замежнымі спэцслужбамі.
Раней дадзеныя аб колькасьці супрацоўнікаў КДБ нідзе не прыводзіліся, гэтая інфармацыя засакрэчаная, афіцыйна пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць яе немагчыма.
У часопісе таксама расказалі аб структуры КДБ Беларусі, сярод іншага паведамілі, што асноўнымі падразьдзяленьнямі ведамства зьяўляюцца:
- Галоўнае ўпраўленьне контравыведкі;
- Галоўнае ўпраўленьне замежнай выведкі;
- Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю;
- Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам;
- Упраўленьне міжнароднага супрацоўніцтва;
- тэрытарыяльныя падразьдзяленьні (шэсьць упраўленьняў па абласьцях).
Афіцыйна пацьвердзіць гэтую інфармацыю таксама немагчыма.